ЯЛЬНІЦКІ

Канстанцін Васілевіч (1840—1917)

Педагог-метадыст, асветнік. Паходзіў з Беларусі. У 1868—71 выкладчык славеснас-ці ў Мазырскай гімназіі. Пасля сканчэння ў 1872 вышэйшых педагагічных курсаў пра-цаваў выкладчыкам у Сібірскай ваеннай гімназіі, a ў час летніх канікулаў кіраваў педагагічнымі курсамі для настаўнікаў па-чатковых школ у шэрагу губерняў Расіі, у т.д. ў Мінскай i Магілёўскай губ. У 1908 вярнуўся на Беларусь, выкладаў у педага-гічным класе Парыцкага жаночага духоўнага вучылішча, а летам 1909 кіраваўпедага-гічнымі курсамі ў Мінску. Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў i палручнікаў па педагогіцы, гісторыі педагогікі. чіетодыцы рускай мовы. Аўтар больш як 400 прац па педагогіцы i артыкулаў па метольшы вык-ладання, якія публікаваліся ў спейыяльных часопісах Расіі, Віленскай навучальнай ак-ругі, выходзілі асобнымі выданнямі. Най-больш вядомыя кнігі Я.: «Я.А.Каменскі i яго педагагічныя ідэі» (1893), «Выхаванне i навучанне ў сям'i i школе» (1898). «Звычкі i ix значэнне ў выхаванні» (1899), «К.Дз.Ушынскі» (1903), «Асновы пачатко-вага школьнага выхавання i навучання» (1904), «Курс дыдактыкі» (1909) i інш. Ён выказаў шэраг важных меркаванняў па пы-таннях дыдактыкі, першапачатковага наву­чання грамаце, падрыхтоўкі народных нас-таўнікаў. Асноўныя яго метадычныя працы прысвечаны навучанню пісьму i чытанню. Заслугоўваюць увагі працы Я. па пытаннях педагагічнай падрыхтоўкі настаўнікаў, аду-кацыі жанчын і, у прыватнасці, падрыхтоў-кі ix да выкладчыцкай i педагагічнай дзей-насці. Лічыў, што народны настаўнік «паві-нен мець тыя станоўчыя якасці, без якіх яму немагчыма асвятляць жыццёвы шлях іншых»; што поспех настаўніка залежыць ад зацікаўленасці яго ў сваёй дзейнасці. Падкрэсліваў, што настаўнік павінен з лю-боўю ставіцца да дзяцей, але не песціць ix, кіравацца ў сваёй дзейнасці веданнем i пе-дагагічным тактам, з'яўляцца для вучняў узорам працавітасці, быць у пэўнай меры строгім, але справядлівым, не патураць капрызам дзяцей, а заўсёды праяўляць са-мавалоданне. Ён асуджаў любыя меры па-карання, якія прыніжаюць годнасць вучня. Рэлігію Я. адносіў да найважнейшых срод-каў маральнага выхавання, а закон божы лічыў неабходным прадметам школьнага курса. Высока цэнячы дасягненні рускай педагогікі, ён рабіў намаганні для пашы-рэння яе ідэй, а метадычныя рэкамендацыі К.Дз.Ушынскага лічыў асноўным кірункам для настаўнікаў пачатковых школ. Многія працы Я. перавыдаваліся па некалькі разоў, некаторыя перакладзены на балгарскую мову. Падручнікамі Я. шырока карысталіся ў навучальных установах Беларусі пачына-ючы з 1880-х гадоў.

Літ.: Асвета i педагагічная думка ў Беларусі. Са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 394—396.

 

 

ЯНКОЎСКІ(Jankowski)

Пляцьщ (псеўд. John of Dycalp;

20.9.181011.3.1872)

Пісьменнік. Нарадзіуся у в. Вайская Ка-мянецкага раёна. У 1818—24 вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, Брэсцкай школе ба-зыльян, у 1830 скончыў Віленскі універсі-тэт. Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай се-мінарыі. Быў уніяцкім, потым праваслаў-ным святаром. 3 1858 жыў у Жыровічах. Пісаў на польскай i рускай мовах. Аўтар кніг прозы «Засценак» (1841), «Хвіля» (1842), «Апавяданні» (1843), «Складзеная аповесць» (1843, з Ю.І.Крашэўскім), «Уні-версітэцкія ўспаміны» (1849), «Крыніцы» (1853), «Адась» (1856), «Фанабэрыя пана старосты Канеўскага» (1873), камедыі «Прадчуванне» (1842), нататкаў «Пра Ігната Шыдлоўскага» (1898) i інш. У газеце «Ви-ленский вестник», альманаху «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік»), часо-пісах «Литовские епархиальные ведомос­ти», «Ondyna Druskienickich zrodel» («Анды-на друскеніцкіх...») надрукаваны яго працы «Пушкін на Елісейскіх палях» i «Разалія Шэйнер» (1844), «Мясцовыя забабоны i прымхі» (1863), «Сялянская праўда» (1865), «Карэспандэнцыі з Слоніма» (1867). Твор-часць Я. жанрава разнастайная, багатая эс-тэтычнымі адценнямі гумару, але ідэйна супярэчлівая. У творах спалучаюцца анах-ранізм аўтарскага светаўспрымання і разам з тым спачуванне беларускаму селяніну, прыхільнасць да старых традыцый i адна-часова крытыка шляхты, вернападданніц-кая русафільская пазіцыя i мясцовы патры-ятызм. У 1842 Я. намагаўся арганізаваць выданне альманаха «Літвіны». На польскую мову перакладаў творы У.Шэкспіра, І.Гётэ, А.Манцоні і інш.

Шт.: Charkiewicz W. Placyd Jankowski (John of Dycalp): Życie i twórczość. Wilno, 1928.