ЮРКЕВІЧ

ЮНДЗІЛ

Станіслаў Баніфацый (6.5.1761—18.4.1847)

Прыродазнавец, адзін з першых даслед-чыкаў расліннага i жывёльнага свету Бела-русі. Нарадзіўся ў в. Ясенцы Лідскага пав. (цяпер Воранаўскі раён). Пачатковую аду-кацыю атрымаў у бацькоўскім доме. По-тым вучыўся ў піярскай школе ў Лідзе, пасля заканчэння якой вырашыў прысвя-ціць сябе служэнню рэлігіі. У 1799 атрымаў права выкладаць i 2 гады працаваў настаў-нікам у піярскіх школах мяст. Расены i ў Вільні. У 1781—82 быў слухачом 2-гадовага курса філасофскіх навук у Вільні, аднача-сова наведваў публічныя лекцыі па хіміі ў Віленскай акадэміі. У 1783 пасвячоны ў святары. У 1785 перасяліўся ў мяст. Шчу-чын i ў мясцовым вучылішчы займаў паса-ды галоўнага наглядчыка i выкладчыка. У вучылішчы ён увёў лекцыі па батаніцы, заснаваў пры ім невялікі батанічны сад. У 1786 яго адклікалі ў манастыр выкладаць логіку i метафізіку. Неўзабаве ўладальнік Шчучына Сцыпіён запрасіў Ю. ў свой ма-ёнтак для выхавання сыноў. На гэтай

 

 

службе Ю. меў даволі вольнага часу, каб займаіша самаадукацыяй i навукай. Ен пе-ракладаў з італьянскай мовы на польскую, у т.л. працу Дж.Бекарыі аб штучнай i пры-роднай электрычнасці, збіраў у наваколлі Вільні, Ліды і Шчучына ўзоры мясцовых флоры i фауны (сабраныя ім багатыя ка-лекцыі загінулі ў час паўстання 1830—31). Удасканаліўшы веды ў прыродазнаўчых на-вуках, Ю. пачаў чытаць лекцыі па заалогіі ў піярскіх школах. Але яго педагагічная дзейнасць ускладнялася адсутнасцю неаб-ходных дапаможнікаў i падручнікаў. Гэта i падштурхнула яго да складання адпаведных настаўленняў, у якіх даў звесткі пра лека-выя расліны Беларусі, Літвы i Польшчы i ix выкарыстанне. Да гэтага настаўлення дада-ваўся навуковы трактат па батаніцы, біблі-яграфічны нарыс i біяграфія натураліста К.Лінея. Другой працай было «Апісанне лі-тоўскіх раслін паводле сістэмы Лінея» (Вільня, 1811), за якую кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнагародзіў Ю. залатым медалём «Merentibus» (Ю. быў першы, каго ўзнагародзілі гэтым медалём). Другі такі медаль Ю. атрымаў за даследаванне «Аб са-ляных радовішчах i солі ў Стоклішках» (Вільня, 1792), якое ён прадставіў каралю разам з пробамі солі, атрыманай шляхам вымарожвання з вады. У 1792 ён прызна-чаны экстраардынарным прафесарам нату-ральнай гісторыі ў Галоўнай школе Вяліка-га княства Літоўскага i яму былі выдаткава-ны сродкі на паездку за мяжу з мэтаю ўдасканалення ў навуках. У Кракаве i Вене Ю. слухаў лекцыі па хіміі i мінералогіі, знаёміўся з аўстрыйскай флорай, пабываў у наваколлі Карпат, азнаёміўся з акадэміч-ным батанічным садам у Вене i шэрагам іншых добраўпарадкаваных садоў. Адтуль ён накіраваўся ў Саксонію, дзе вывучаў мі-нералогію i знаёміўся з мясідовымі горна-металургічнымі заводамі, наведаў Прагу, Дрэздэн i інш. У 1793 ён аглядаў руднікі i горныя заводы ў Венгрыі, знаёміўся з Вен-скай ветэрынарнай школай, на узор якой меў намер стварыць школу ў Вільні. Калі Ю. сабраўся вяртацца ў Вільню, палітыч-ныя абставіны тут ускладніліся (трэці па-дзел Рэчы Паспалітай). Астаўшыся ў Вене без матэрыяльных сродкаў, ён заняўся прыватнымі ўрокамі па батаніцы i мінера-логіі, паралельна 2 гады вывучаў ветэрына-рыю. Атрымаўшы ў 1797 паведамленне аб прызначэнні яго экстраардынарным пра­фесарам на кафедры натуральнай гісторыі ў Віленскай акадэміі, ён у кастрычніку таго ж года вярнуўся з Вены ў Вільню, дзе i зас-таваўся да канца свайго жыцця. Тут ён за-няўся арганізацыяй батанічнага саду i міне-ралагічнага кабінета пры Віленскай акадэміі, абсталяваў прыродазнаўча-гістарычны кабі-нет, экспанаты для якога паступілі з калек-цый i ўзораў, падараваных Ж.Жьйіберам, Г.Форстэрам i былым вялікім гетманам лі-тоўскім М.Агінскілі. У 1798 яму присвоена ступень доктара філасофіі. У 1799 Ю. выдаў падручнік «Прыкладная батаніка» (Вільня). Калі ў 1799 педагагічная камісія прыняіа ра-шэнне пра заснаванне батанічнага саду i да-ручыла Ю. ўзначаліць яго, ён ахвотна зга-дзіўся i выконваў гэтыя абавязкі 27 гадоў. У 1800 атрымаўшы ступень доктара багаслоўя, паралельна займаў пасаду цэнзара духоўных кніг; ад прапанаванай яму пасады віленскага кафедральнага каноніка адмовіўся з-за заня-тасці навуковымі працамі. У 1801 ён апублі-каваў у Вільні «Дысертацыю пра саранчу i сродкі яе знішчэння», у 1807 — падручнік «Заалогія» (ч. 1—3). У 1802 ён прызначаны ардынарным прафесарам Віленскай акадэміі. У 1824 выйшаў у адстаўку, але прадаўжаў на-вуковую дзейнасць, быў членам многіх на-вуковых таварыстваў. У ліку першых на Беларусі i ў Літве Ю. тлумачыў працэсы жыцця з матэрыялістычных пазіцый.

Іван Іванавіч (?—1876)

Рэлігійны i грамадскі дзеяч, асветнік. На-радзіўся ў Мінскай губ. ў сям'і святара. У 1832 паступіў у Літоўскую духоўную семіна-рыю ў Жьгровічах, a ў 1837 — у Пецярбур-гскую духоўную акадэмію, пасля заканчэння якой у 1841 прызначаны настаўнікам цар-коўнай гісторыі i кананічнага права ў Магі-лёўскай семінарыі. У 1842 абараніў дысерта­цыю на ступень магістра «Аб прычынах па-дзелу паміж Усходняй i Заходняй цэрквамі». У 1844 пераведзены ў Літоўскую духоўную семінарыю, дзе выкладаў свяшчэннае пісан-не i герменеўтыку. 3 1845 сакратар семінар-скага праўлення (з захаваннем пасады нас-таўніка), з 1847 —член камітэта, заснаванага пры праўленні семінарыі для збору этнагра-фічных матэрыялаў на беларускіх землях i накіраванне ix у Рускае геаграфічнае тава-рыства. У 1857 на яго ўскладзены абавязкі выкладчыка яўрэйскай мовы ў семінарыі, а з 1860 ён выкладаў i псіхалогію. У 1860-я гады змясціў у «Литовских епархиальных ведомос­тях» вялікі гістарычны нарыс пра Літоўскую духоўную семінарыю. У свой час быў вядо

 

 

мы як выдатны знаўца свяшчэннага пісан-ня i высокакваліфікаваны выкладчык. У 1870 выйшаў у адстаўку. Памёр ад сухот.

У артыкуле «Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета» (1853) апісаў хатні і грамадскі побыт, адзенне, абрады беларускіх сялян. Ix сацыяльнае становішча Ю., аднак, характарызаваў з суб'ектыўных пазіцый; лі-чыў, што беднасць сялян тлумачыцца не столькі сацыяльным прыгнётам, колькі дрэн-нымі прыроднымі ўмовамі, прычыну хвароб бачыў толькі ў дрэнным санітарным стане вясковага жылля. Беларускую мову разглядаў як мешаніну рускай i польскай, але больш блізкай да рускай.