ШЧАРБОВІЧ-ВЕЧАР
ШЧАВІНСКІ
ШУКЕВІЧ
Вандалін Аляксандравіч (10.12.1852—1.12.1919)
Археолаг, антраполаг, краязнавец i этнограф. Нарадзіўся ў в. Нача Лідскага пав. Віленскай губ. (цяпер Воранаўскі раён Гро-дзенскай вобл.). Адукацыю атрымаў у Віль-ні. 3 1872 жыў у Начы, дзе заснаваў агра-намічны гурток маладых гаспадароў. 3 1883 даследаваў курганныя i бескурганныя мо-гільнікі каля вёсак Нача, Пузелі (Пузельс-кая гара), Апонаўцы, Гаворскія, Тоўцішкі і інш. Толькі на тэр. Лідскага пав. даследа-ваў 120 каменных магіл, да 1915 абследаваў 170. Першы з беларускіх археолагаў раска-паў 16 курганоў i 376 каменных магіл тыпу жальнікаў 13—14 ст. Вёў раскопкі каля Ві-цебска, Лепеля, Радашковіч, воз. Дрысвя-ты. Апублікаваў працы «Музей Федаровіча» (1900), «3 мінулага Літвы» (1906), «Успамі-ны з года 1863» (1907), «Даўнія каралеўскія лясы ў Літве» i «Двары, замкі i палацы» (1911), «Нарысы з Белай Русі» (1912), «Во-зера Дрысвяты» (1913) i інш. Першы з бе-ларускіх археолагаў пачаў рабіць аналізы старажытных знаходак сумесна са спецыя-лістамі-хімікамі. Запісаў шмат легенд i na-данняў пра помнікі даўніны. Імкнуўся пра-сачыць эвалюцыю абраду пахавання ад эпохі латэну да часоў Вялікага княства Лі-тоўскага. Першы ўзняў праблему даследа-вання Чорнай Русі як гістарычнай з'явы, надаваў асаблівае значэнне геаграфічнаму фактару яе засялення, спрабаваў даць пры-кладную храналогію змены культур гэтага рэгіёна. Удзельнічаў у рабоце 9-га Археала-гічнага з'езда ў Вільні (1893). Быў членам Віленскага таварыства сяброў навукі, Вар-шаўскага краязнаўчага таварыства, член-карэспандэнт Кракаўскай АН. Частку ма-тэрыялаў са сваёй багатай археалагічнай калекцыі перадаў у музеі Кракава, Пецяр-бурга, Масквы, Вільні. Пахаваны на радзі-ме.
Te:. Wykopaliska w pow. Lidzkim. Tygodnik ilustrowany. 1885. №1; Реферат об археологических местностях в Лидском и Трокском уездах // Тр. Виленского отд. Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Вильна, 1893; Kurhany kamienne w powiecie Lidzkim (gub. Wileńska) // Światowit. 1899. T. 1, 1902. T. 4.; Przedmioty bronzowe znalezione nad Niemnem i Mereczanką // Тамжа. 1899. Т. 1.
Jlim:. Г у р е в и ч Ф.Д. Древности Белорусского Понеманья. М.; Л., 1962; Каханоўскі Г.A. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Бе-ларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984.
Г.А.Кахсшоўскі.
(1577—1671)
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага. Быў маршалкам сойма ў 1616. У тым жа годзе стаў ваяводам берасцейска
куяўскім. Вядомы сваім красамоўствам. Апрача прамоў на соймах надрукаваў «Пра-мову на пахаванне Андрэя Баболі» (Вільня, 1629).
Людамір Людвіг (1842—?)
Педагог, публіцыст. Паходзіў з Мінскай губерні. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце. Быў выкладчы-кам гімназій у розных гарадах Польшчы. Галоўныя яго творы: «Еўрыпід-жанчынане-навіснік» (1868), «Парменід — філосаф з Элеі» (1869), «Мастацтва кахання, даследа-ванне рымскай літаратуры» (1872), «Пы-танні i кірункі» (1874), «Некалькі праблем» (1875).