ШПІЛЕЎСКІ
Павел Міхайлавіч (псеўданімы Драўлянскі, Знаем ы чалавек, Барон Ікс; (12.11.1823—29.10.1861)
Беларускі этнограф, пісьменнік, публі-цыст i тэатральны крытык. Нарадзіўся ў в. Шыпілавічы Бабруйскага павета ў сям'і святара. У 1843 скончыў Мінскую духоў-ную семінарыю, у 1847 —Пецярбургскую духоўную акадэмію. Працаваў настаўнікам славеснасці Варшаўскага павятовага вучы-лішча, з 1853 — пакаёвым наглядчыкам Галоўнага педагагічнага інстытута ў Пецярбургу, з 1855 — настаўнікам школы пры экспедыцыі нарыхтоўкі дзяржаўных папер.
Яшчэ ў час навучання ў семінарыі ў яго выявілася цяга да вывучэння роднага краю. У 1845 ён паслаў у Аддзяленне рускай мо-вы Расійскай акадэміі навук складзены ім слоўнік беларускай мовы, а праз год пачаў друкаваць даследаванне «Беларускія народ-ныя павер'і» (1846—52) — частку рукапіс-най працы «Слоўнік i караняслоў беларускай гаворкі». У 1853 Ш. накіраваўся ў эк-спедыцыю па Беларусь За тры гады ён аб'ездзіў Гродзенскую, Віцебскую i Мін-скую губ., што дало яму багаты матэрыял па вывучэнні краю. Свае назіранні i ўра-жанні Ш. друкаваў у часопісе «Современник» у 1853—55 пад назвай «Падарожжа па Палессі i Беларускім краі» (13 гісторыка-этнаграфічных i публіцыстычных нарысаў). У «Падарожжы...» аўтар прыводзіў гіста-рычныя звесткі пра населеныя пункты, якія яму давялося наведаць, шмат увагі ад-даваў ix этнаграфічнаму апісанню (побыт сялян, Lx адзенне, жыллё, абрады, кірмашы i святы, песні, казкі i паданні). У 1853—56 Ш. надрукаваў працу «Беларусь у характа-рыстычных апісаннях i фантастычных яе казках», якая ўключала 16 нарысаў з бага-тым этнаграфічным матэрыялам. У нарысы Ш. ўключыў шэраг перапрацаваных i пера-кладзеных ім на рускую мову беларускіх казак («Сястра-чараўніца», «Залаты шчу-пак», «Чароўная кветка» i інш.), шырока i грунтоўна адлюстраваў побыт беларусаў («Калядныя вячоркі», «Ігрышчы», «Радзі
ны, хрысціны», «Пахаванні i памінкі», «Ва-лачобнікі» i інш.), змясціў многія дзесяткі бел. народных песень i іншых вусных тво-раў з падрадковым перакладам на рускую мову. Працы Ш. ўпершыню пазнаёмілі ў папулярнай форме шырокія колы грамад-скасці Расійскай імперыі з побытам i вус-на-паэтычнай творчасцю беларускага народа. Яго нарысы былі з цікавасцю сустрэты чытачамі, крытыкай i вучонымі, станоўчую ацэнку ім даў М.Г.Чарнышэўскі. У 1855 асобнай кнігай выйшла яго дзіцячая апо-весць «Цыгане», у 1857 надрукаваны дра-матычны твор «Дажынкі». У розных перыя-дычных выданнях («Пантеон», «Сын Отечества» i інш.) ён змясціў некалькі артыку-лаў пра тэатральнае i літаратурнае жыццё Расіі, па гісторыі Беларусі.
Грамадска-палітычныя погляды Ш. фар-міраваліся пад уплывам рэвалюцыйна-дэ-макратычнай думкі таго часу. Ш. абурала тое, што тагачасныя вучоныя зусім мала звярталіся да вывучэння свайго народа. У сваіх творах ён праводзіў i адстойваў ідэю самабытнасці i самастойнасці беларускай мовы, якую ён лічыў сваёй роднай, пад-крэсліваў цесную гістарычную сувязь беларускага i рускага народа. Ён спагадліва ста-віўся да сялян i адзначаў ix станоўчыя ма-ральныя якасці: працавітасць, кемлівасць, сціпласць, бескарыслівасць. У процівагу рэакцыйнай публіцыстыцы пра забітасць i асуджанасць на выміранне беларускага народа ён сцвярджаў, што яго землякі ім-кнуцца да авалодання ведамі, навукай, мастацтвам. Выказваў цікавыя думкі пра пашырэнне ведаў сярод простага народа. Заўчасная смерць на 38-м годзе жыішя спыніла пленную дзейнасць таленавітага асветніка.
Літ:. Кузняева С.А. Русская дореволюционная печать и советское литературоведение о Павле Шпилевском // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография. Мн., 1981.