ЦІХІНСКІ
ЦЁТКА
ЦВЯТКОЎСКІ
Самсон
Педагог i асветнік 2-й паловы 18 ст. Месца i час нараджэння невядомы. Праца-ваў дырэктарам Галоўнага народнага вучы-лішча ў Магілёве. У прамове на адкрыцці вучылішча 28.3.1789 Ц. абгрунтаваў неаб-ходнасць мудрага кіраўніцтва, шырокай ас-веты народа, удасканалення грамадства i самога чалавека, выклаў праект стварэння адукаванага грамадства. Ён адзначаў, што ва ўсіх старажытных i новых народаў асвета лічылася асноўнай апорай агульнага дабра-быту. Чалавек, якім кіруе святло навукі, ні-колі не зробіць нічога такога, што пярэчы-ла б яго асабістаму сумленню ці несла б шкоду Айчыне. Уся дзейнасць Ц. была прысвечана пашырэнню перадавой навукі i культуры. Бібліятэку вучылішча ён укам-плектаваў творамі рускіх i заходніх асветні-каў.
Літ.: Асвета i педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 214.
(сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна; інш. псеўданімы М a ц е й Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Банадысь Асака, Тымчасовы i інш.; 15.7.1876—17.2.1916)
Беларуская паэтэса-рэвалюцыянерка. Нарадзілася ў фальварку Петчын Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Шчучынскі райн Гродзенскай вобл.). Скончыла Віленскае 7-юіаснае вучылішча В.Прозаравай (1901). Настаўнічала ў вёсцы. У 1902—04 вучылася на курсах ТТ.Лесгаф-та, у 1904 здала экстэрнам экзамены за курс Александраўскай жаночай гімназіі ў Пейярбургу. Вярнуўшыся ў Вільню, праца-вала фельчарам ў Нова-Віленскай баль-ніцы. Адна з заснавальніц i кіраўнікоў Бе-ларускай сацыялістычнай фамады. Ар-ганізоўвала рабочыя гурткі, пісала вершы, якія распаўсюджваліся як рэвалюцыйныя пракламацыі, выступала з прамовамі па-бе-ларуску на мітынгах i сходах. У маі 1905 была дэлегаткай ад віленскіх работніц на з'ездзе жанчын у Маскве. Зімой 1905 актыў-на ўдзельнічала ў рэвалюцыйных маніфе-стацыях у Вільні, у падзямеллі бальніцы трымала шапірограф. Каб пазбегнуць судо-вай адказнасці, у канцы 1905 эмігрыравала ў Галіцыю. Жыла ў Львове, вучылася на філасофскім факультэце Львоўскага уні-версітэта. У 1906 у Жоўкве (каля Львова) у друкарні базыльянскага манастыра надру-кавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» i «Скрыпка беларуская». Нелегальна прыяз-джала на радзіму, удзельнічала ў выданні газеты «Наша доля», у першым нумары якой надрукавала апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». Захварэла на сухоты i выехала ў Закапане (Польшча). У 1908—09 жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітэта, была членам рэвалюцыйнай арганізацыі моладзі універсітэта «Спуйня» («Згуртаванасць»). Дзеля атрымання навуковай ступені выка-нала працу «Батлейкі на Беларусі і ix су-вязь з польскай драматычнай літаратурай». У 1911 выйшла замуж за С.Кайрыса i вяр-нулася на радзіму. 3 тэатрам Х.Буйн'щкага як актрыса ездзіла па Беларусь У 1912 у Вільні, Нова-Вілейцы і Лідзе арганізавала некалькі тайных беларускіх школ. У 1914 у Мінску заснавала i рэдагавала беларускі ча-сопіс для дзяцей i моладзі «Лучынка». У час 1-й сусветнай вайны міласэрная сястра ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні.
Пісаць пачала ў 1902 пад уплывам Ф.Ба-гушэвіча. У «Каляднай пісанцы на 1904 год» i «Вілікоднай пісанцы» (абедзве 1904) надрукавала вершы «Мужыцкая доля», «Мужык не змяніўся», «Нямаш, але бедзе», «Музыкант беларускі», прасякнутыя спачу-ваннем цяжкай долі селяніна. Шырока карысталася народна-песеннай сімволікай (вобразы музыкі, скрыпкі, дудкі). Рэвалю-цыя 1905—07 стала для яе творчым імпуль-сам. Для яе твораў гэтага перыяду характэр-ны публіцыстычная завостранасць, рэвалю-цыйны пафас, прамоўніцкія інтанацыі, ме-тафарычнасць i алегорыя. Вершы «Мора», «Хрэст на свабоду», «Вера беларуса» i інш. сталі хрэстаматыйнымі, заклік&іі народ да барацьбы з царызмам, выкрывалі злачын-ствы самаўладства, рэвалюцыя ў ix параў-ноўвалася з магутнай стыхіяй. Упершыню ў беларускай паэзіі стварыла вобраз рабо-чага, які ідзе наперадзе з чырвоным сцягам («Пад штандарам»). Асобны перыяд у твор-часці Ц. складалі вершы 1908—14, дзе пе-раважалі матывы грамадзянскай журбы i смутку, тугі па радзіме, выявілася засяро-джанасць на долі адзінокага чалавека, зва-рот да фальклорных вобразаў («3 чужыны», «Грайка», «На магіле», «На чужой старон-цы», «Арлы-брацця, дайце скрыдлы», «Сірацінка», «Вясковым кабетам», «Гадан-не» i інш.). Ц. — адна з пачынальнікаў беларускай прозы. Яе апавяданні прасякнуты гуманізмам, спачуваннем да чалавека працы, непрыняццем несправядлівасці («Навагодні Ліст», «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Лішняя»). Выступала як публіцыст (арт. «Наша народная беларуская песня», «Як нам вучыцца», «Папа-раць-кветка» i інш.). Нарысіст («Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «3 дарогі»), да-следчыца беларускага народнага тэатра (брашура «Праграма для збірання матэрыя-лаў аб батлейках на Беларусі», Вільня, 1910). Звярталася да моладзі з заклікам ша-наваць родную мову, рыхтаваць сябе да грамадскай работы («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова», «Аб душы маладзёжы»). Аўтар «Першага чытан-ня для дзетак-беларусаў» (1905).
Тв:. Творы. Мн., 1976.
Літ:. А. (Н а в i н a A.) Памяці «Цёткі»: (У гадаўшчыну смерці // Гоман. 1917, 6 лют.; Хлябцэвіч Я. Цётка // Полымя. 1924. № 3; Мілючанка М. Грамадская i літаратурная дзейнасць Цёткі /Алойзы Пашкевічанкі-Кай-рыс): 1916—1936. Вільня, 1936; А р а б е й Л. Цётка. Мн., 1956; Я е ж. Стану песняй. Мн., 1977; Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971.
Язэп (?—1921 ?)
Лексікограф. Жыў i працаваў у маёнтку Прусін на Магілёўшчыне. Амаль 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў распрацоўцы i складанню 16-томнага «Беларуска-польска-рускага слоўніка», які так i застаўся нявы-дадзеным. Частка яго рукапісу (7108 старо-нак) зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы (частка на літары В, Н, О, Р страчана ў гады 2-й сусветнай вайны). Рукапіс слоўніка памерам у 636 аўтарскіх аркушаў уключае каля 200 тыс. агульнаўжывальных слоў, уласных асабовых імён, назваў дзяржаў, га-радоў i мясцовасцей. У слоўніку змешчаны таксама пашыраныя запазычанні з іншых моў. Пры перадачы слоў вытрыманы най-важнейшыя фанетычныя асаблівасці бела-рускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстравана афіксальнае сло-ваўтварэнне. Слоўнік Ц. адыфаў важную ролю ў стварэнні перакладных руска-бела-рускіх i беларуска-рускіх слоўнікаў, скла-дальнікамі якіх бьші М.Багікаў i С.Некра-шэвіч. Працу Ц. высока цаніў М.Федароў-скі. У 1909—12 Ц. друкаваў допісы ў газе-це «Наша ніва» пад псеўданімам Язэп Бурачок.