ЦАМБЛАК

ЦАДРОЎСКІ

ХРУЦКІ

Іван Фаміч (8.2.1980—13.1.1885)

Мастак. Нарадзіўся ў мяст. Ула (цяпер гар. пас. Ула Бешанковіцкагага р-на Віцебскай вобл.). Скончыў аддзяленне вольных мастацтваў Полацкага калегіума (1827), Пе-цярбургскую Акадэмію мастацтваў (1836). Акадэмік жывапісу (1839). 3 1845 жыў у маёнтку Захарнічы на Полаччыне. Выдат-ны майстар нацюрморта, партрэтыст. Пра-цаваў у традыцыях акадэмічнай школы. Яго нацюрморты эфектныя, дэкаратыўныя, з ураўнаважанай кампазіцыяй, адметныя выключным майстэрствам у перадачы фор­мы, колеру, аб'ёму, фактуры прадметаў. Партрэтная творчасць развівалася ад дэка-ратыўнасці да выяўлення індывідуальных асаблівасцей асобы: «Хлопчык з кошыкам i грыбамі», «Партрэт нявядомай з кветкамі i садавінай», «Партрэт невядомай», «Сямей-ны партрэт», партрэты І.Сямашкі, I.Бул­гака, кнігавыдаўца І.І.Глазунова, сына І.І.Хруцкага, аўтапартрэт i інш. Пісаў пей-зажы, жанравыя кампазіцыі. Размалёўваў іканастасы ў цэрквах i саборах Вільні i Коў-на. Творы зберагаюцца ў нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеях Расіі i Польшчы, у прыватных зборах.

 

ЯнЯнавіч (3.3.1617—82?)

Грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Пагост Салігорскага р-на.

 

 

Вучыўся ў Крулявецкім (Кенігсбергскім) універсітэце, з 1636 слухач Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. 3 1637 на службе ў Б.Радзівіла, з якім у 1638—39 падарожнічаў па Германіі, Галандыі, Даніі, Францыі, Ан-гліі. Пісаў на польскай мове. Аўтар мемуа-раў (без назвы), упершыню апублікаваных на рускай мове у часопісе «Временник им­ператорского Московского общества исто­рии и древностей российских» (1855). Ме­муары складаюцца з 2 частак. У 1 -й з ix за-натаваны сціслыя біяграфічныя звесткі, ад-люстраваны гістарычныя і грамадскія па-дзеі, апісаны дыпламатычныя даручэнні ў час руска-польскай вайны 1654—67, голад 1656 на Міншчыне, расправа католікаў над віленскімі кальвіністамі 1682. Другая час-тка мемуараў складаецца ў асноўным з мартыралога, дзе прыведзены звесткі пра родных i знаёмых людзей. У цэнтры твора — выключна свецкія падзеі. Аўтар заклікае да верацярпімасці, услаўляе зямное жыццё ча-лавека.

Те.: У кн.: Помнікі мемуарнай літаратуры Бе-ларусі XVII ст. Мн., 1983. С 23—30, 123—153; Успаміны // Беларуская літаратура. Мн., 1977.

А. Ф.Коршунаў.

Грыгорый (1364 7—1450 ?)

Рэлігійны дзеяч, пісьменнік, першы міт-рапаліт у Вялікім княстве Літоўскім. Нара-дзіўся ў г. Вяліка-Тырнава, Балгарыя. Яго творы на царкоўнаславянскай мове адно-сяць да літаратур балгарскай, сербскай, малдаўскай, румынскай, старажытнарускай i старабеларускай. Прозвішча яго таксама пішуць па-рознаму: Цамвлак, Цымівлак, Сімівлак, але часцей — Цамблак, пазнача-юць i толькі манастырскае імя Грыгорый. Паходзіў са знатнага балгарскага, а даклад-ней аславяненага валашскага роду. Адука-цыю атрымаў у Канстанцінопалі, гумані-тарную падрыхтоўку — у Тырнаўскім ма-настыры Святой Троицы пад кіраўніцтвам патрыярха Яўхімія. Яго светапогляд i apa-тарскі талент сфарміраваліся ў атмасферы грамадскага i рэлігійнага жыцця паўднёвых i ўсходніх славян канца 14 ст., якія знахо-дзіліся тады пад уплывам візантыйскай культуры. У час турэцкай экспансіі на Бал­канах вымушаны быў пакінуць радзіму (1394). Вёў прапаведніцкую дзейнасць у манастырах Візантыі, пэўны час жыў у Сербіі (ігумен Дзечанскага манастыра), быў «прэсвітэрам вялікай царквы Малдаўскай» (у Сучаве). Упершыню беларускія землі на-ведаў у 1406, калі ехаў праз ix у Маскву да мітрапаліта ўсяе Русі Кіпрыяна (даводзіўся яму дзядзькам, у Вільні даведаўся пра яго смерць). 3 1409 ён пасяліўся ў Кіеве. Тут Ц. стварыў «Надмагільнае слова мітрапалі-ту Кіпрыяну», пазнаёміўся з вялікім князем Вішаўтам, які меў намер стварыць у сваёй дзяржаве асобную ад Масквы праваслаў-ную мітраполію. Па яго прапанове ў 1414 сабор заходнерускіх праваслаўных епіска-паў вылучыў II. на пасаду мітрапаліта Вялі-кага княства Літоўскага. Для пасвячэння ў гэты сан Ц. накіраваўся ў Канстанціно-паль, але там яму было адмоўлена ў гэтым. У 1415 Ц. выбраны мітрапалітам кіеўскім. Вітаўт паўторна накіраваў пасольства ў Канстанцінопаль, але i яно было безвыні-ковым. Тады сабор заходнерускіх епіска-паў, нягледзячы на анафемы канстанціно-пальскіх патрыярхаў i новага рускага мітра-паліта Фоція, 15.11.1415 зацвердзіў Ц. міт-рапалітам кіеўскім i літоўскім. Вясной 1416, кшіі Кіеў спатіў хан Эдыгей, Ц. зас-наваў сваю кафедру ў Вільні пры Багаро-дзіцкай царкве, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Новагародак (Навагрудак). У 1418 на чале дэлегацыі з 300 прадстаўнікоў Літоўска-Бе-ларускай дзяржавы, Ноўгарада, Маддавіі i Вялікай Арды ІД. прымаў удзел у Канстан-цкім саборы, дзе выступіў з дзвюма прамо-вамі: «Прывітальнае слова папу Марціну V» i «Прывітальнае слова айцам Канстанцкага сабора».

Даследчыкі лічаць Ц. аўтарам болып як 40 твораў, збераглося i вядома каля 26. Першыя ўрачыстыя словы напісаны ім у Візантыі i Малдавіі ў 1397—1406. У так званы літоўскі перыяд ім напісана каля 10 твораў. Гэта пераважна дыдактычна-панегі-рычныя, урачыстыя словы на розныя свя­ты i асобныя выпадкі рэлігійнага жыцця. У ix ліку «Пахвальнае слова Яўфімію Тырнаў-скаму», «Надмагільнае слова святому Дзмітрыю», палемічнае слова «Як трыма-юць веру немцы», словы на царкоўныя святы (на Ушэсце, Прачыстую, Адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля і інш.), стыхіра «На Прачыстую». Ён займаўся таксама пе-рапісваннем богаслужэбных кніг, прымаў удзел у складанні «Акруговай фаматы» i «Апраўдальнага паслання заходнярускіх епіскапаў». На Беларусі ён працягваў і раз-віваў традыцыі ўрачыстага красамоўства, закладзеныя Кірылам Тураўскім, узнімаў пытанні шырокага грамадскага значэння.

 

Актуальнасць i глыбокая патрыятычнасць яго твораў павялічваецца, калі браць пад увагу, што ён абараняў родную веру i куль­туру, услаўляў нацыянальна-культурных дзеячаў ва ўмовах турэцкага нашэсця i na-навання над значнай часткай хрысціянска-га свету татара-манголаў.

У той час Ц. — найбольш вядомы прад-стаўнік царкоўнага красамоўства на Бела-русі і ў Літве. Яго творы (пропаведзі, пах-вальныя i палемічныя словы, павучанні, жыціі), напісаныя вобразнай мовай, насы-чанай метафарамі, параўнаннямі, рознымі складанымі фігурамі, карысталіся вялікай павагай ва ўсім славянскім свеце. Але Ц. занадта наследаваў візантыйскім узорам i ў сваіх пропаведзях даходзіў да такой на-пышлівасці, што яны часам станавіліся цяжка зразумелымі. Гэты стыль называўся «пляценне славес». Пропаведзі i словы Ц. станоўча паўплывалі на развіццё тага-часнай i больш позняй беларускай аратар-скай прозы, спрыялі ўмацаванню культур­ных сувязей усходніх i паўднёвых славян, пашырэнню паўднёваславянскіх уплываў на літаратуру Беларусі.

У Маскве падзел праваслаўнай мітрапо-ліі быў успрыняты рэзка адмоўна. Ц. віна-вацілі ў тым, што ён выступав заадно з па­пам рымскім, яго імя было ўключана ў ар-тыкул пракляццяў. Большасць даследчыкаў лічаць, што Ц. памёр у 1419. Аднак некато-рыя выказваюпь меркаванне, што пад уп-лывам пагроз i ганенняў той часткі правас-лаўных епіскапаў, якія не жадалі аддзялен-ня ад Маскоўскай мітраполіі, Ц. пакінуў літоўска-беларускую дзяржаву каля 1420 i з'ехаў у Малдавію, дзе пражыў у манасты-ры да 1450.

Яго літаратурная спадчына, пазначаная перадрэнесансавымі павевамі, захавалася ў шматлікіх рукапісных зборніках 15—19 ст. — «Таржэственніках», «Жыціях святых», «Чэццях-мінеях», у «Саборніку» 1642. Про-паведзі i жыціі ІД. актыўна перапісваліся ў беларускіх манастырах (Супрасльскім, Слуцкім, Свята-Троіцкім, Жыровіцкім, Ар-шанскім, Лаўрышаўскім i інш.), былі свое-асаблівым узорам для мясцовых кніжнікаў i казнадзеяў, духоўна ўзбагачалі беларускіх чытачоў. Яго спадчына адыграла важную ролю ў гісторыі беларускай літаратуры, асабліва ў перыяд жорсткай палемічнай ба-рацьбы 16—17 ст. за захаванне нацыяналь-ных традыцый i культуры. І.П.Хаўратовіч.