ХРАПТОВІЧ

ХРАПАВІЦКІ

Ігнат Яўстахавіч (31.7.1817—25.12.1893)

Паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. На-радзіўся ў в. Каханавічы Верхнядзвінскага раёна. Пісаў на польскай мове. У 1840-я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху «Rubon» («Рубон»), першы нумар якога па-чынаўся з яго праграмнага верша «Дзвіна». У гэтым вершы гучаў заклік да абуджэння ад спрадвечнага сну, каб крочыць да нова-га лепшага жыцця. У тым жа альманаху (1845, т. 5) X. надрукаваў працу «Погляд на паэзію беларускага народа» (з дадаткам на-зіранняў над асаблівасцямі беларускай мо-вы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыка-параўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных вершаў, пераклады на польскую мову бела-рускіх народных песень (1843, т. 3), нека-торыя гістарычныя дакументы. Рыхтаваў да друку «Поўны беларускі песнязбор», рас-працаваў для яго класіфікацыю, назапаш-ваў тэксты. У 1850 разам са сваімі аднадум-цамі С.Убры i Ю.Шчытам распрацаваў праект скасавання прыгоннага права i пра-вёў яго на губернскім дваранскім з'ездзе, пасля чаго доўгі час не прымаў удзел у гра-мадскім жыцці. 3 1880 прадвадзіцель два-ран (маршалак) Віцебскай губерні.

Jlim.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белорус­сии. М., 1972; С а л а в е й Л.М. Ігнат Храпавіц-кі — беларускі фалькларыст // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1976. №4.

Адам (19.3.1768—25.12.1844)

Асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член Віленскага універсітэта. На-радзіўся ў сям'і І.Л.Храпшовіча. Быў візіта-тарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання А.Т.Касцюшкі 1794. У сваіх уладаннях адмяніў цялеснае пакаран-не для прыгонных сялян, зменшыў падаткі з ix. Пры яго маёнтку ў Шчорсах існавала буйная пачатковая школа ўзаемнага (т.зв. ланкастэрская) навучання, у якой па стане на 1822 займалася 350 вучняў з асяроддзя прыгонных сялян. У гэтай школе дзеці ся­лян разам з элементарнай адукаиыяй на-бывалі некаторыя навыкі прадукцыйнай, рамеснай працы. X. значна памножыў зас-наваную ў Шчорсах бібліятэку свайго баць-кі, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай i італьянскай класічнай літа-ратуры, працы па гісторыі Польшчы, Бела

 

 

русі, Літвы, рукапісы. У бібліятэцы праца-валі даследчыкі І.Лялевель, Я. i А.Снядэцкія, У' .Сыракомля, Ф.Малеўскі i інш. Наведаў яе i А.Міцкевіч (сцвярджаюць, што менавіта тут ён ствараў сваю паэму «Гражына»). Біб-ліятэкарамі ў Шчорсах у розныя часы пра-цавалі Ф.Баброўскі, А.Ю.Глінскі, Я.Чачот. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай шко­лы, X. ахвяраваў для яе бібліятэкі калекцыю гравюр (каля 1100). Пасля смерці X. (памёр ён i пахаваны ў в. Вішнеўка на Ашмяншчы-не) бібліятэкай валодалі спадчыннікі. У 1913 бібліятэка з Шчорсаў была перададзена на часовае захоўванне Кіеўскаму універсітэту. Асноўная частка бібліятэкі так i засталася ў Кіеве i цяпер знаходзіцца ў ІДэнтраль-най навуковай бібліятэцы АН Украіны.