ФАЛЬКОЎСКІ
ФАЛЬКОЎСКІ
ФАЙНІЦКІ
Іван Якаўлевіч (10.9.1847—1913)
Юрыст-крыміналіст, педагог. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1868 скончыў Пецяр-бургскі універсітэт. Чытаў лекцыі ў права-вым вучылішчы. 3 1871 штатны дацэнт Пе-цярбургскага універсітэта, дзе працаваў да канца жыцця. У 1871 абараніў магістэр-скую дысертацыю на тэму «Ашуканства па-водле рускага права», у 1881 —доктарскую на тэму «Ссылка на Захад». У 1873—76 чы-таў лекцыі ў вучылішчы правазнаўства i ў Аляксандраўскім ліцэі. 3 1876 таварыш обер-пракурора сената, з 1900 — сенатар. Па яго ініцыятыве ва універсітэце абсталя-ваны кабінет i музей крымінальнага права, у 1877 створана юрыдычнае таварыства, у 1895 арганізавана група Міжнароднага саю-за крыміналістаў, членам якой Ф. быў з 1889, старшынёй з 1905. Ф. ўдзельнічаў у стварэнні новага ўлажэння (член рэдак-цыйнай камісіі). У 1903 абраны ў гласныя С.-Пецярбургскай гарадской думы. Аўтар «Курса рускага крымінальнага судаводства» (СПб., т. 1—2, 1884—97) — першага на той час навуковага выкладу асноў крымі-нальнага працэсу, зборніка «Вольнай часі-най» (т. 1—2, 1898—90) i інш. У сваіх тво-рах Ф. выказаў погляд на пакаранне як меру барацьбы са злачыннасцю. Дзякуючы Ф. праблемы пакарання i выпраўлення зла-чынцаў ва ўмовах папраўчых устаноў упер-шыню ў Расіі сталі разглядацца як самас-тойная прававая навука. Ф. быў прадстаў-ніком сацыялагічнай школы крымінальнага права; па палітычньгх перакананнях — ма-нархіст. Памёр у Пецярбургу.
Те:. Учение о наказании в связи с тюрьмове-дением. СПб., 1889; Курс уголовного права. Часть особенная — Посягательства на личность и имущество. 7 изд. П., 1916.
Якаў Забядэвуш (24.4.1775—2.9.1848)
Асветнік-дабрачынец, адзін з пачыналь-нікаў на Беларусі і ў Польшчы навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў. Нарадзіў-ся на Беласточчыне. Належаў да ордэна пі-яраў, быў рэктарам школы ў мяст. Шчучын Гродзенскай губ. У 1802 Ф. ўпершыню рас-пачаў абучэнне мове жэстаў глуханямога ад нараджэння 7-гадовага хлопчыка. Для ўдасканалення такога навучання ў 1815 ён накіраваўся з трыма глуханямымі хлопчы-камі ў Вену i прысутнічаў на занятках у ін-стытуце Мая, дзе глуханямых дзяцей вучы-лі мове жэстаў. Пазней ён наведваў і ін-шыя еўрапейскія ўстановы навучання глуханямых. У 1817 Ф. адкрыў у Варшаве першую польскую школу для глуханямых, дзе ix навучалі мове жэстаў і розным рамёс-твам. Па яго ініцыятыве пры дапамозе дзяржавы i приватных асоб быў пабудава-ны інстытут для глуханямых. Ф. — аўтар працы «Пра пачатак i дзейнасць інстытута глуханямых» (Варшава, 1823). У знак павагі i ўдзячнасці за дабрачыннасць у Варшаў-скім касцёле св. Аляксандра Ф. пастаўлены мармуровы помнік (1874), a ў інстытуцкім садзе — бюст, зроблены выхаванцамі гэтай установы (1875).
Якуб
(свецкае імя Шыман Тадэвуш;
28.10.1778—22.11.1836)
Педагог, літаратуразнавец i тэолаг. На-радзіўся ў Беластоцкім павеце Падляшска-га ваяводства ў шляхецкай сям'і. Спачатку вучыўся ў Брэсце. Пазней скончыў Вілен-скую гімназію (1797) i адразу ўступіў у да-мініканскі ордэн прапаведнікаў, атрымаў-шы імя хрысціянскага апостала Якуба За-вядзея. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1803—06). Пэўны час быў прапаведнікам i прафесарам ма-ральнай тэалогіі ў Полацку, прэфектам i настаўнікам літаратуры ў Гродне (1817). 3 Гродна выязджаў у Расію да каталіцкага мітрапаліта. Выступаў з евангельскімі про-паведзямі на Беларусі, Украіне, у Літве i Латвіі. Быў ігуменам кляштара св. Якуба на Лукішках (Вільня) i інш. кляштараў. Апош-нія гады жыцця (1832—36) правёў у За-бельскім кляштары. Планаваў выдаць 12
тамоў сваіх казанняў на польскай мове пад назваю «Новая прапаведніцкая бібліятэка». Першыя два тамы «Нядзельных казанняў» (1832) апублікаваны ў друкарні піяраў i 3— 6-ы тамы пад назваю «Прапаведніцкія тво-ры» (1827—29) у друкарні І.Завадскага. У Гродне надрукаваны яго прывітальныя прамовы з нагоды ўступлення на пасаду гродзенскага губернатара i інш. творы кра-самоўства, оды «На дзень нараджэння най-яснейшага цара Аляксандра I» (1816), на імяніны гродзенскага губернатара i віцэ-гу-бернатара.
Сярод рукапіснай спадчыны Ф. захава-ліся 3 тамы «Збору розных твораў». У 3-м томе гэтага рукапісу сістэматызаваны курс пад назваю «Усеагульная літаратура» («Literatura powszechna»), які, відаць, ён чытаў у Гродзенскай гімназіі. У ім ёсць наступныя раздзелы: значэнне паняцця лі-таратуры; вынаходства алфавіта; спосабы пісьма i вынаходства паперы; вынаходства друкарні; класіфікацыя i роды навук; хра-налагічныя звесткі; пачатак грамадскіх навук; гісторыя літаратуры; да пытання пра вольныя навукі ў жыцці грамадства; пра пачатак прыгожых навук; пра паэзію i інш. Аўтар дае вызначэнні ўсім родам i жанрам літаратуры, далучаючы да яе таксама гума-нітарную навуку.
Паводле свайго светапогляду i метаду выкладання Ф. быў асветнікам-гуманістам акадэмічнага складу, лаяльным да царскага ўрада. На яго думку, літаратура (пад гэтым паняццем разумелася амаль уся гуманітар-ная культура) — аб'ект вывучэння «прыгожых навук» i падзяляецца на рэлігійную (гісторыя царквы, аскетычная мараль, про-паведзь i г.д.) i свецкую (філасофія, «сем вольных навук», прыгожыя мастацтвы). Акрамя таго, ён падзяляў літаратуру на тэа-рэтычную (тэорыя красамоўства, крытыка, дыпламатыя, палітыка, права i інш.) i прак-тычную — разнастайныя звесткі i вынаход-ствы. Паводле традыцыйнай рыторыкі пад «літаратураю» разумелася любое лагічна сканструяванае, пісьмовае ці вуснае, маў-ленне.
Раздзел «Пра паэзію» ўяўляе сабой ды-дактьгчныя ўводзіны ў тэорыю мастацкай літаратуры. Ф. абгрунтоўваў класіфікацыю «паэзіі» (мелася на ўвазе ўся мастацкая лі-таратура) на жанры (элегіі, оды, песні, эпіграмы, байкі, сатыры, загадкі, шарады i інш.), падрабязна аналізаваў драматургію (трагедыі i камедыі), закрануў вытокі тэатральнага мастацтва, рабіў экскурсы ў гісто-рыю антычнага i новаеўрапейскага тэатра, вызначаў яго эстэтычныя нормы, у т.л. класічныя «тры адзінствы» (месца, часу i дзеяння). Выхаваўчае прызначэнне тэат-ральнага мастацтва — перамога дабра над злом, трыумф маральных імператываў. У гэтым аўтар спасылаўся на тэорыю катара-су Арыстоцеля. Росквіт старажытнагрэчас-кай трагедыі тлумачыў адпаведнасцю літа-ратуры айчыннай гісторыі i вольналюбівым характарам народа, якому падабалася гля-дзець «на прыніжэнне ўлады, на падзенне тыраніі». Камедыя, на думку Ф., адлюс-троўвае заганы народаў, саслоўяў, асобных людзей, яна адначасова вучыць i выхоўвае ix. Камедыёграф павінен валодаць пачуц-цём гумару, тым «камедыйным духам», які надае аблічча i душу яго твору. Аўтар падрабязна, у духу класіцызму, апісаў змястоў-ныя i фарматворчыя адрозненні камедыі ад трагедыі. У свой рукапіс ён уключыў нарыс па гісторыі драматургіі, ахарактарызаваў творчасць Эсхіла, Сафокла, Арыстоцеля, Менандра, Сенекі, Расіна, Плаўта, Карне-ля, Мальера i інш. Адзначыў геній У.Шэк-спіра, які сфармуляваў прынцыпы тэат-ральнага мастацтва, што захаваліся да на-шага часу. Ёсць у рукапісах Ф. раздзелы пра оперу i балет, пра пантаміму і інш. тэ-атральныя мастацтвы. Курс лекцый Ф., сіс-тэматызаваны i аформлены ў рукапісную кніжку, мог служыиь падручнікам па літа-ратуразнаўстве i мастацкай культуры ў Гродне, Вільні i іншых гарадах Беларусі i Літвы.
Літ.: К о н о н В.М. Рост национального самосознания и белорусское искусство // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
У.М.Конан.