УРУБЛЕЎСКІ
УРУБЛЕЎСКІ
Зыгмунд Фларэнцы (28.10.1845—19.4.1888)
Фізік, педагог. Нарадзіўся ў Гродне. Ву-чыўся ў Кіеўскім універсітэце. За ўдзел у паўстанні 1863 быў сасланы ў Сібір (у Томск). У 1869 вярнуўся ў Варшаву. У 1874 абараніў у Мюнхене дысертацыю на ступень доктара філасофіі. Некалькі гадоў працаваў у розных лабараторыях Германіі i Францыі. 3 1882 прафесар Ягелонскага уні-версітэта ў Кракаве. Член-карэспандэнт АН у Кракаве. Ганаровы член таварыства імя Каперніка ў Львове. Даследаваў пытан-ні дыфузіі газаў у вадкіх i цвёрдых рэчывах. У 1883 разам з польскім фізікам К.Альшэў-скім упершыню атрымаў вадкі кісларод. 3 дапамогай яго як ахаладжальніка ператва-рыў у вадкасць азот i вокіс вутляроду. Упершыню вызначыў крытычныя тэмпера-туры вокісу вугляроду (1883), кіслароду i азоту (1885—88). Працы У. канчаткова аб-верглі метафізічнае вучэнне аб так званых «пастаянных газах» (г.зн. несціскальных) iдалі пачатак шырокш даследаванням у га-ліне звадкавання газаў.
Эдуард Антонавіч (1848—92)
Хімік-арганік, педагог. Нарадзіўся ў Гродне. Скончыў Пецярбургскі тэхналагіч-ны інстытут, у якім з 1875 працаваў прафе-сарам, выкладаў хімію. Правёў шэраг дас-ледаванняў, якія садзейнічалі ўстанаўлен-ню структуры будовы бензолу. Адзін з зас-навальнікаў i актыўных членаў Расійскага фізіка-хімічнага таварыства. Аўтар прац «Ппотэза Кекуле аб будове духмяных злу-чэнняў i яе праверка» (1876), «Аб некато-рых злучэннях талуолавага рада» (1879) i інш.
УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВІЧ
Чарадзей (7—14.4.1101)
Князь полацкі. Яго банька быў славуты князь Брачыслаў Ізяславіч, унук Рагнеды Рагвалодаўны, адважны воін i мудры праві-цель; імя маці гісторыя не захавала. Павод-ле легенд, паходжанне У.Б. прыпісвалася чарадзейным сілам (верагодна, таму i пра-званы Чарадзеем). У 1044 пасля смерці бацькі стаў полацкім князем. Гады яго праўлення ў Полацкім княстве пазначаны падзеямі i славутымі, i трагічнымі. Пры ім у Полацку пабудаваны новы замак-дзядзі-нец, славуты Полацкі Сафійскі сабор, рас
пачата ўзвядзенне i іншых манументальных пабудоў. У якасці ўзору для сабора князь абраў канстанцінопальскую Сафію. Да По-лацка аналагічны будынак быў пастаўлены толькі ў Кіеве, i завяршалася будаўніцтва ў Ноўгарадзе. Гісторыя захавала імёны тага-часных дойлідаў, што працавалі ў Полацку: Давыд, Таўма, Мікула, Капес. Ёсць свед-чанне, што князь будаваў i ўмацоўваў не толькі сваю сталіцу, але i іншыя гарады Полацкай зямлі: Браслаў, Друцк, Заслаўе, Лагойск, Копысь, Оршу, Менск. У сваёй сталіцы У.Б. прымаў вядомага ў Старажыт-най Русі паэта-спевака Баяна. Акрамя таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, здольнасці якога правераны ў час паходу на торкаў у саюзе з кіеўскімі князя-мі. У 1065 пачалася другая крывавая бра-тазабойчая вайна паміж Кіевам i Полац-кам. У.Б. хадзіў паходам на Пскоў, пасля — на Ноўгарад, які яму ўдалося захапіць. У адказ на гэта тры кіеўскія князі, браты-су-правіцелі, нашчадкі Яраслава Мудрага, па-вял! свае войскі на Менск. Крывавая бітва адбылася на рацэ Нямізе. Апавядаючы пра трагізм Нямігскай бітвы 1067, аўтар «Слова аб палку Ігаравым» з сардэчнай цеплынёй i спачуваннем намаляваў вобраз У.Б. як яс-кравую гістарычную асобу, мудрага i дзей-нага валадара, князя-чарадзея i адначасова як несправядліва пакрыўджанага, няшчас-нага чалавека. «На Немізе снопы стелють головами, молотять цепы харалужъными, на тоце живот кладуть, веють душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть по-сеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмуторака-ня; великому Хьрсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше.
Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минути».
Хутчэй за ўсё страты ў гэтай бітве былі вялікія з абодвух бакоў, бо Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк i праз 4 месяцы пасля бітвы запрасілі У.Б. на перагаворы. Летапісец так расказвае пра гэта: «Цалавалі крыж чэсны Усяславу, казалі: «Прыйдзі да нас, а мы не зробім табе благое». Але кіеў-скія князі ашукалі У.Б. Прыбыўшы на перагаворы, ён быў схоплены, як толькі У.Б. ступіў з чоўна на другі бераг Дняпра каля Оршы. Яго адвезлі ў Кіеў i разам з двума малалетнімі сынамі кінулі ў цямніцу-поруб. Князь прабыў у зняволенні больш за 14 месяцаў. Але ў гэты час на Кіеўскую зямлю напалі полаўцы, разбілі войска Яраславі-чаў, i тыя ў паніцы збеглі хавацца ў розныя гарады сваёй дзяржавы. Абураныя ix паво-дзінамі кіяўляне ўзнялі мяцеж, выпусцілі з вязніцы У.Б. з сынамі i пасадзілі полацкага князя на кіеўскі прастол. На велікакняжац-кім прастоле У.Б. прабыў 7 месяцаў. За гэты час ён разбіў полаўцаў, ажыццявіў па-ход на Тмутаракань. Аднак у хуткім часе паявіўся выгнаны ў час мяцяжу з Кіева Ізяслаў Яраславіч з набраным у Полыичы войскам. У.Б. з кіяўлянамі пайшоў яму на-сустрач, каб даць бой. Але, не жадаючы па-чынаць братазабойную вайну, У.Б. нечака-на для ўсіх ноччу пакінуў войска i збег у родны Полацк. Даследчыкі да гэтага часу спрачаюцца аб прычынах такога ўчынку князя. Верагодна, яны былі дастаткова важкімі, бо У.Б. ніяк нельга лічыць баяз-ліўцам ці здраднікам.
Неўзабаве кіеўскі князь Ізяслаў вярнуў сабе прастол i зноў напаў на Полацкія зем-лі. Не паспеўшы арганізаваць добрую аба-рону Полацка, У.Б. пакінуў горад i знай-шоў прытулак у племені водзь, дзе збіраў сілы, каб вярнуць страчаную ўладу. У 1068 на чале водскага войска ён з'явіўся пад Ноўгарадам. У баі з наўгародцамі У.Б. тра-піў у палон. У хуткім часе яго чамусьці ад-пусцілі. У 1071, сабраўшы войска з прад-стаўнікоў балцкіх плямён, У.Б. урэшце вярнуў свой полацкі прастол. Да 1084 кіеў-скія князі неаднаразова спрабавалі захапіць Полацк i скінуць У.Б. з прастола. Але по-лацкі князь адстаяў свае землі і трывала трымаўся на троне сваіх бацькоў. Дзякую-чы ваеннаму майстэрству i мудраму кіраў-ніцтву У.Б. з 1084 да самай яго смерці (1101) Полацкае княства існавала без вой-наў, Полацк развіваўся як гандлёвы i культурны цэнтр. У.Б. меў 6 сыноў — Давыда, Глеба, Рамана, Расціслава, Святаслава-Ге-оргія, Рагвалода-Барыса, якіх ён выхаваў як выдатных воінаў, палітыкаў і шчырых патрыётаў сваёй бацькаўшчыны.
Літ.: Т а р а с a ў СВ. Чарадзей з сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991.
І.А. Масляніцына.