ТЫШКЕВІЧ
Канстанцін Піевіч (17.2.1806—13.7.1868)
Археолаг, гісторык, этнограф, фалькла-рыст; адзін з заснавальнікаў беларускай на-вуковай археалогіі. Член Маскоўскага архе-алагічнага таварыства (1864). Нарадзіўся ў мястэчку Лагойск Мінскай губ. Брат Я.П.Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсі-тэт (1828). У 1828—36 працаваў у міністэр-стве фінансаў Царства Польскага ў Варшаве. Удзельнік вызваленчага паўстання 1830—31. 3 1836 жыў у Лагойску. Заснаваў тут фабрыку льняных i баваўняных выра-баў, дзе ткалі паясы, абрусы, сурвэткі, руч-нікі i інш. Але галоўным яго заняткам стала вывучэнне помнікаў старажытнасці краю. Разам з братам Яўстафіем ён раскоп-ваў курганы, могільнікі i іншыя помнікі археалогіі. Ім даследавана каля 200 курга-ноў i гарадзішчаў жалезнага веку, замчы-шчаў ранняга сярэднявечча ў Мінскай губ. Вынікі сваіх даследаванняў ён публікаваў у польскім штотыднёвіку «Przyjaciel ludu» («Сябра народа»), у газеце «Новое время», якую выдаваў у Пецярбургу ў 1668—71 А.Кіркор. Т. першы сфармуляваў канкрэт-ныя задачы раскопак, склаў тапаграфічныя штаны гарадзішчаў і замчышчаў, атлас ста-ражытных гарадзішчаў, першы класіфіка-ваў знаходкі паводле тэхнікі апрацоўкі, ма-тэрыялаў выканання i звёў ix у табліцы, першы звярнуў увагу на ганчарныя клеймы курганных гаршкоў, што дало магчымасць больш дакладна сістэматызаваць археала-гічныя знаходкі. Багатую бібліятэку i ка-лекцыю мастацкіх твораў у сваім радавым маёнтку ў Лагойску ён значна папоўніў, у т.л. калекцыяй унікальных старажытных рукапісаў i археалагічных матэрыялаў, вы-яўленых у час раскопак. У выніку гэты своеасаблівы цэнтр гістарычнай і археала-гічнай навукі браты Тышкевічы ператвары-лі ў 1842 у Лагойскі археалагічны музей — першы на Беларусі музей старажытнасцей. Пазней ён стаў асновай для стварэння музея старажытнасцей у Вільні. Наогул браты Тышкевічы далі прыклад не толькі навуко-вай i творчай сумленнасці, але i рэдкай ду-хоўнай еднасці. У 1856 Т. арганізаваў эк-спедыцыю ўздоўж р. Вілія, у час якой саб-раў багаты этнаграфічны, фальклорны i ap-хеалагічны матэрыял. Вынікам гэтага стала выдадзеная ў 1871 (пасмяротна) краязнаў-чая манаграфія «Вілія i яе берагі». Адзін з раздзелаў гэтай кнігі «Пра курганы ў Літве i Заходняй Русі» (1865, перавыдадзена ў 1868) прысвечаны унікальным знаходкам старажытнага пісьменства славян-ятвягаў 10—14 ст., што былі выяўлены ў 1864 на р.Буг каля г. Драгічын. У 1859 ён выдаў пра-цу «Гістарычныя звесткі пра старажытныя
замкі, гарадзішчы i курганы ў Літве і Літоўскай Русі», у якой увёў у навуковы ўжытакнямала раней не вядомых навуцы археалагічных матэрыялаў. Пісаў пра фальклор беларусаў, пра ix нацыянальную самабытнасць i гістарычную непаўторнасць Белару-
сі. І.П.Хаўратовіч.