ТРУТНЕЎ

ТРУСЕВІЧ

ТРУСАЎ

Антон Данілавіч (27.5.1835 — каля 1886)

Рэвалюцыянер-дэмакрат, удзельнік паў-стання 1863—64 i міжнароднага рэвалю-цыйнага руху. Нарадзіўся ў г. Барысаве ў сям'і служачых. Вучыўся ў Маскоўскім уні-версітэце (1854—56, 1860—61). У пачатку 1860-х гадоў блізкі да гуртка П.Р.Заічнеў-скага, які быў заснавальнікам якабінскага (бланкісцкага) кірунку ў расійскім рэвалю-цыйным руху; быў паслядоўнікам М.Г.Чар-нышэўскага i К.Каліноўскага. У 1861—62 ён жыў i рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў мінскі паўстанцкі атрад, з якім далучыўся да атрада С.В.Ляснеўскага i ўдзельнічаў у баях супраць карнікаў на тэ-рыторыі Мінскай губ. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў. Да 1869 жыў у Па-рыжы, працаваў наборшчыкам, быў звяза-ны з французскімі сацыялістамі. У 1869 адзін з заснавальнікаў Рускай секцыі I Ін-тэрнацыянала — рэвалюцыйна-дэмакра-тычнай арганізацыі расійскіх эміфантаў-народнікаў, мэтай якой было звязаць ра-сійскі вызваленчы рух з еўрапейскім. У 1871 уваходзіў у жэнеўскі камітэт дапамогі парыжскім камунарам. Ён адзін з арганіза-тараў друкарні часопіса «Народное дело», які стаў друкаваным органам Рускай сек-цыі I Інтэрнацыянала. Пазней Т. быў за-гадчыкам друкарні, a з 1873 — яе ўладаль-нікам. Друкарня выпусціла ў свет каля 150 кніг, брашур, перыядычных выданняў рэ

 

 

валюцыйнага зместу. У 1884 цяжка хворы Т. прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» i вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі.

Літ.: К i с я л ё ў Г.В. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Шпадарук И.П. Борцы за народное дело. Мн., 1968.

Станіслаў Станіслававіч (псеўд. Казімір Залеўскі; 1870—25.8.1918)

Дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі, у Полыичы i Літве. Нарадзіўся ў в. Верас-кава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. У 1891—92 вёў прапаганду сярод настаўні-каў i сялян Навагрудскага i Лідскага пав. Высланы пад нагляды паліцыі ў Мінск, дзе у 1894 пад яго кіраўніцтвам створана Мін-ская сацыял-дэмакратычная арганізацыя. Адзін ca стваральнікаў Рабочага саюза Літ-вы, сацыял-дэмакратыі Каралеўства Поль-шчы i Літвы, у 1900—01 член яе Гал. праўлення. За рэвалюцыйную дзейнасць няраз быў арыштаваны i сасланы. Удзель-нік V з'езда РСДРП (1907, Лондан), Кас-трычніцкай рэвалюцыі; супрацоўнік газ. «Известия».

Іван Пятровіч (1827—18.2.1912)

Жывапісец, педагог i асветнік. Нарадзіў-ся ў г. Ліхвін Калужскай губ. ў сялянскай сям'і. Пачатковую мастацкую адукацыю ат-рымаў у Строганаўскім вучылішчы ў Маскве. У 1850—58 вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне мастака 1-й ступені. У 1866 ён арганізаваў i 46 гадоў узначальваў Віленскую рысаваль-ную школу. Адкрыццё гэтай школы было выклікана выключна практычнымі мерка-ваннямі — патрэбай фабрычнай вытвор-часці ў кадрах, якія валодалі б прыкладным маляваннем i чарчэннем. Аднак дзейнасць Віленскай школы далека сягнула за межы першапачатковага прызначэння. Пры ёй быў створаны клас жывапісу, які даваў маг-чымаспь аматарам прыгожых мастацтваў развіваць i ўдасканальваць свае здольнасці. Сістэма навучання ў школе грунтаватася на прынцыпах рэалізму. Т. рупліва аберагаў вучняў ад уплыву фармалістычнага мастац-тва. Ён пастаянна клапаціўся аб папаўнен-ні Віленскага музея старажытнасцей леп-шымі ўзорамі рэалістычнага жывапісу. Погляды i перакананні Т. знайшлі адбітак у творчасці многіх яго вучняў. Большасць з ix пасля заканчэння школы працавалі нас-таўнікамі малявання ў павятовых i губер-нскіх гарадах Беларусі. Т. прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краю. Ён быў у ліку заснавальнікаў віленскага мастацкага гуртка (1901), у склад якога ўваходзілі мно-гія беларускія мастакі, вывучаў помнікі мясцовай даўніны, рабіў шматлікія зама-лёўкі i акварэлі помнікаў архітэктуры ў По-лацку, Віцебску, Мсціславе i ў іншых гара­дах Беларусі. У 1855 за карціну «Благаслаў-ленне сына ў апалчэнне» Т. адзначаны ма­лым залатым медалём, a ў 1857 за карціну «Хрэсны ход на Вадохрышча ў вёсцы» (ва-рыянт гэтай карціны захоўваецца ў Дзяр-жаўным мастацкім музеі Беларусі) — вялі-кім залатым медалём. У 1868 яму прысвое-на званне акадэміка. Атрымаўшы права на замежную камандзіроўку, ён наведаў Вену, Дрэздэн, Парыж, Антверпен, Дзюсель-дорф, Брусель, 2 гады жыў у Італіі і, не да-чакаўшыся канца пенсіянерства, вярнуўся на радзіму. Т. клапаціўся пра ўладкаванне лёсу сваіх выхаванцаў. Карыстаючыся аса-бістымі сувязямі ў Акадэміі мастацтваў, ён садзейнічаў залічэнню на «казённы кошт» у вучні Акадэміі многіх выхадцаў з Белару­сь Паводле традыцыі былыя вучні пасля дасягнення пэўных поспехаў у жывапісе прысылалі ў Віленскую школу першыя свае працы, якія экспанаваліся на пастаянна дзеючай мастацкай выстаўцы пры Вілен-

 

 

скім музеі старажытнасцей. Многія з ix бы-лі адзначаны ўзнагародамі i заахвочваннямі (напр., па выніках юбілейнай выстаўкі 1894 у сувязі з 25-годдзем школы). Працаваў Т. пераважна ў гістарычным i бытавым жанрах. Сярод яго твораў «Народная шко­ла», «Унутранасць партэрнай у Антверпе­не» (1868), «Літоўская пагранічная карчма» (1889), «Віленскія пакутнікі Антоній i Ia-ан», «Сляпы кабзар». Пісаў таксама пар-трэты i абразы.

Літ:. Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 137—144,
161—164. С.Ф.Дубянецкі.