СТРАЙНОЎСКІ

СТАФАНОВІЧ

СТАФАНОВІЧ

Вікенцій Рыгоравіч (16.8.1804—?)

Беларускі музыкант, дырыжор, педагог, папулярызатар музычнай культуры. Брат Д.Р'.Стафановіча. 3 1837 кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра, пры якім арганізаваў музычную школу для сірот i дзяцей бедня-коў i навучаў ix ігры на розных інструмен-тах. Удзельнічаў у пастаноўцы аперэт «Рэк-руцкі набор» (1841) i «Сялянка» («Ідылія», 1852) СМанюшкі i К.Кжыжаноўскага на лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча.

 

Дамінік Рыгоравіч (Восіпавіч; 21.5.1797 — каля 1870)

Беларускі музыкант, педагог, дырыжор, папулярызатар музычнай культуры. Брат В.Р.Стафановіча. У 1820—37 кіраўнік Мін-скага гарадскога аркестра. У 1848—65 вык-ладаў музыку i харавыя спевы ў Мінскай гімназіі i прыватным узорным жаночым пансіёне. Пачынальнік беларускага піяніз-му, адзін з актыўных прапагандыстаў му-зычнага мастацтва на Беларусі, які садзей-нічаў пашырэнню музычнай адукацыі на беларускіх землях. У гісторыю сусветнай музычнай культуры ён увайшоў як талена-віты педагог, настаўнік вьшатнага кампазі-тара С.Манюшкі. Паводле сведчання самога Манюшкі, уплыў на яго з боку С. быў ці не самы значны: «Настаўнікамі фартэпіян-най музыкі былі: ... у Мінску — мой бяс-цэнны Дамінік Стафановіч... закаханы ў сваё мастацтва... ацаніў маю такую ж лю-боў да музыкі, здолеў так умела скіраваць яе ў маю карысць, што з таго часу музыка зрабілася для мяне самай важнай мэтай». Хоць вучань хутка пераўзышоў свайго нас-таўніка ў выканаўчым майстэрстве, але С. умеў прапанавань Манюшку адпаведныя творы i зацікавіць яго незнаёмымі песнямі i тым самым умацаваць імправізатарскі та-лент юнака. Сярод вучняў С вялікай папу-лярнасцю на Беларусі i за яе межамі ка-рысталіся піяніст i кампазітар Ф.Мыадоў-скі, піяністка i педагог Каміла Марцінкевіч.

Літ.\ Ахвердава А. Пачынальнікі бела­рускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985.

№ 2.

Іеранім (20.9.1752—1815)

 

Вучоны-прававед. Нарадзіўся ў вёсцы Ходачкава Крэменецкага пав. (Валынь). Адукацыю атрымаў у навучальных устано-вах ордэна піяраў, у якім быў з 1776 па 1788. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіу-ме матэматыку, логіку, метафізіку, а потым натуральнае i палітычнае права, права на-родаў i палітычную эканомію. У 1780 пры-значаны прафесарам кафедры натуральнага права Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. 3 таго часу яго наву-ковая i педагагічная дзейнасць цесна звяза-на з гістарычным лёсам Беларусі i Літвы. Ён удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай ка-місіі, уваходзіў у склад камісіі па падрых-тоўцы праектаў грамадзянскага i крымі-нальнага кодэксаў. У 1799—1806 быў рэк-тарам Віленскай Галоўнай школы, пе-раўтворанай у 1803 ва універсітэт, з'яўляўся адным з аўтараў статута Віленскага універ-сітэта. С абараняў школу ад езуітаў, якія ў 1801 пры падтрымцы расійскага імператара Паўла I імкнуліся ўстанавіць кантроль над адукацыяй у Беларусі i ў Літве. Выступлен-ні С. за свецкі характар адукацыі былі неп-рыязна сустрэты кансерватыўнай часткай духавенства. Важную ролю адыграў С. i як

 

 

арганізатар навуковых даследаванняў: ен быў членам Варшаўскага таварыства сяброў навукі i Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу. У апошнія гады жыцця С адышоў ад актыўнай навуковай i педага-гічнай дзейнасці, займаў шэраг царкоўных пасад, a ў 1814 стаў віленскім епіскапам.

Асноўны твор С. «Навука аб прырод-ным i палітычным праве, палітычнай эка-номіі i праве народаў» (Вільня, 1785) неад-наразова перавыдаваўся ў Вільні i Варшаве на польскай мове, a ў 1809 у перакладзе Б.Анастасевіча выйшаў у Пецярбургу на рускай мове, выкарыстоўваўся i як падруч-нік для вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украі-ны. Апублікаваны таксама шэраг прамоў С. Як i большасць філосафаў-асветнікаў та-го часу, ён стаяў на пазіцыях дэізму i лічыў Бога творцам i першапрычынай прыроды. Паводле С, пранікненне ў дасканалы ме-ханізм прыроды, назіранні за нябеснымі целамі, даследаванні рознага роду стварэн-няў, развагі пра будову ч&тавека вымуша-юць «чалавечы розум прызнаць існаванне вышэйшай сілы i мудрасці». Дэізм С быў своеасаблівай формай секулярызацыі наву-кі, хоць у яго творах сустракаюцца асобныя элементы рэлігійна-схаластычнага света-погляду, а таксама заявы пра адданасць ка-тшгіцкай царкве. У тэорыі пазнання С. прытрымліваўся прынцыпаў сенсуаліз-му. Ён падзяляў палажэнне Арыстоцеля аб тым, што розум чалавека атрымлівае веды ад органаў пачуццяў, i крытыкаваў схалас-таў, якія не разумеюць «гэтай важнай ісці-ны, якая з'яўляецца істотнай асновай зда-ровай логікі i метафізікі». Вучэнне Дэкарта аб «прыроджаных ідэях» лічыў памылко-вым, бо яно стрымлівае развіццё i ўдаска-наленне навукі. Асновай сацыялагічнай канцэпцыі С, як i ўсіх тагачасных фізіяк-ратаў, было вучэнне пра натуральны пара-дак i як вынік яго — натуральнае права. Натуральны парадак рэчаў ён разглядаў як адзінства фізічнага і маральнага парадку, г.зн. як сукупнасць законаў прыроды i гра-мадства. «3 фізічнага парадку рэчаў, — пі-саў С, — вынікае, як мы бачылі, мараль-ны парадак i, таксама як першы, ён не мо-жа быць адвольны, зменены ў адпаведнасці з воляй i жаданнем людзей; таксама як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, а толь-кі імі пазнаецца...» Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбо-кае пазнанне i поўнае захаванне гэтага натуральнага права; адыход чалавека або гра-мадства ад даісіадных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі i г.д. Нату-ральныя ж законы, паводле канцэпцыі С, «нічога іншага не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць яго імкненне да самазаха-вання, задавальнення сваіх патрэб у ежы, адзенні, жьшлі, прыладах працы, да набыц-ця зямных даброт i карыстання імі. 3 нату­ральных правоў і абавязкаў асобнага інды-віда, з прыроднай роўнасці людзей С вы-водзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, пры-ватнай уласнасці. Ен лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная ўласнасць — краевугольны камень грамадства, а яе не-датыкальнасць з'яўляецца найпершым на­туральным правам чалавека. Паводле С, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпа-ведна, не рабіць замаху на чужую прыват-ную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносі-нах да іншых людзей, за выключэннем вы-падкаў самаабароны. Прынцыпы натураль-нага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» таго ці іншага сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава маг-нацкай алігархіі тагачаснай Рэчы Паспалі-тай не адпавядае патрабаванням натураль-нага права, праграмныя ж устаноўкі шля-хецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натураль-нага права i ўсяляк ix абараняў. С. пасля-доўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця на­рода i разумнае грамадскае ўпарадкаванне ад ўзроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для ажыццяўлення плана асве-ты насельніцтва, на яго думку, неабходна: стварыць правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць развіццю на-вукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую ствараль-ную ролю С адводзіў Усеагульнай інструк-цыі для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамага-ла б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.

Літ:. Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в обшественно-полити-

 

 

ческой и философской мысли Белоруссии (до­октябрьский период). Мн., 1977. С.Ф.Дубянецкі.