СІТАНСКІЯ

Сям'я гродзенскіх музыкантаў і педаго-гаў.

Леан (каля 1745—1800) —скрыпач, дырыжор, педагог. Першы скрыпач i ка-пельмайстар Гродзенскай капэлы А.Тызен-гаўза (з 1765), кіраўнік Гродзенскай тэат-ральнай школы Тызенгаўза. У 1781 высту-паў з канцэртамі ў Італіі. На думку сучасні-каў, быў выдатным музыкантам. Пад яго кіраўніцтвам Гродзенская капэла стала ад-ной з лепшых у Еўропе. Жонка Леана Да-рота, прыгонная Тызенгаўза i выхаванка яго балетнай школы, была танцоўшчыцай. Дачка Малгажата — спявачка, выступала пераважна ў камічных операх.

Барталамей (? — пасля 1785) — клавікардыст, педагог. Музыкант Гродзен­скай капэлы Тызенгаўза ў 1776(?) —8І(?). Выкладаў ігру на клавікордзе, фагоце i скрыпцы ў Гродзенскай тэатральнай школе Тызенгаўза (працаваў у Гродне i Паставах).

С ы м о н (Шымон, ? — люты 1785) — музыкант. 3 1771 працаваў у Гродзенскай ка-пэле Тызенгаўза, выкладаў ігру на габоі i скрыппы ў Гродзенскай тэатральнай школе Тызенгаўза. 3 1781 у Нясвіжскай капэле Радзівілаў.

СКАРГА (П а в е н с к i) Пётр (1536 — 12.9.1612)

Рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Пас-палітай, адзін з ініцыятараў і прапагандыс-таў ідэй Брэсцкай уніі 1596, пачынальнік польскай аратарскай прозы. Паходзіў з Ма-зовіі. Адукацыю атрымаў у Кракаве, Вене i Рыме. У 1568 уступіў у ордэн езуітаў. З 1573 змагаўся супраць рэфарматараў у Літ-ве i на Беларусі. Настаўнічаў у заснаваных ім калегіумах у Вільні, Полацку i інш. Пас­ля смерці караля Рэчы Паспалітай Стафа-на Баторыя падтрымаў кандыдатуру на ка-ралеўскі трон Жыгімонта III Вазы, пазней быў у яго прапаведнікам. Аўтар рэлігійна-палітычных твораў: «Пра еднасць касцёла Божага...» (1577), «Жыціі святых» (1579), «Соймавыя казанні» i «Брэсцкі сінод» (1597), «На трэны i лямант Феафіла Арфа-лога» (1690) i інш. Паводле сваіх палітыч-ных поглядаў быў прыхільнікам неабмежа

 

 

ванай манархіі. Абвінавачваў шляхту ў рас-паўсюджванні рэфармацыйных ідэй, кры-тыкаваў за злоўжыванне саслоўнымі прыві-леямі i лічыў яе ніжэйшым саслоўем, здольным толькі на «ваеннае рамяство». На яго думку, свецкая ўлада павінна падпарад-коўвацца царкоўнай, a кароль — папу рымскаму. Адзін з першых, хто прадказаў заняпад Рэчы Паспалітай.

У кнізе «пра еднасць касцёла Божага» С. падхапіў i развіў ідэю езуіта Бенядзікта Гербста аб неабходнасці новай царкоўнай уніі з Рымам у інтарэсах праваслаўнай цар-квы Вялікага княства Літоўскага. С. налі-чыў 19 «памылак» праваслаўнай царквы, што вялі да скажэння «сапраўднага» хрыс-ціянскага веравызнання. Ён заклікаў князя К.Астрожскага, які на той час быў уплы-вовым патронам праваслаўнага веравыз­нання i якому была адрасавана гэта кніга, а разам з ім i ўсе ўсходнеславянскія народы да царкоўнай уніі з Рымам. С прапанаваў шляхі пераадолення рэлігійнай варожасці, што перашкаджалі аб'яднанню цэркваў, паказваў на тыя выгоды, якія атрымаюць праваслаўныя ад гэтага духоўнага саюзу з католікамі. Ён імкнуўся давесці i даказаць, што сапраўднае хрысціянскае веравызнан-не ідзе ад рымска-каталіпкай царквы, якая з'яўляецца пераемніцай i носьбітам апос-тальскіх традыцый i таму мае законнае права быць галавой сярод усіх хрысціянскіх веравызнанняў. С. лічыў, што з прыняццем рэлігійнага саюзу будуць створаны ўмовы для развіцця i росквіту сапраўднай навукі i належнай асветы для народа i гэта прывядзе да знікнення адасобленасці і варожасці, якая ўсё яшчэ падзяляе праваслаўных i ка-толікаў у Рэчы Паспалітай. У выніку, на яго думку, праваслаўная шляхта заслужыць большы давер i атрымае значныя дзяржаў-ныя пасады, а дзяржава дзякуючы царкоў-най уніі замацуе сваю маналітнасць і набу-дзе палітычную магутнасць, так неабход-ную для яе барацьбы са знешнімі ворагамі. Гэта кніга выклікала бурную нянавісць да С. з боку праваслаўнага лагера. Яе тыраж, паводле сцвярджэння аўтара, быў вельмі хутка скуплены i амаль цалкам знішчаны багатай часткай праваслаўнага беларускага i ўкраінскага насельніцтва. Апрача таго, кніга выклікала палеміку з прадстаўнікамі праваслаўя, якая працягвалася да 1596.

Літ:. История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 154—156.