СІЛІВАНОВІЧ
СЕЎРУК
СЕРЖПУТОЎСКІ
Аляксандр Казіміравіч (21.6.1864—9.3.1940)
Беларуси этнограф i фалькларыст. Пра-вадзейны член Інбелкульта (1925). Нара-дзіўся ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мін-скай вобл. Скончыў Пецярбургскі археала-гічны інстытут (1904). Працаваў настаўні-кам на Мазыршчыне i Случчыне (1884— 93), на паштамце ў Пецярбургу (1896— 1906), у этнаграфічным аддзеле Рускага музея (1906—30). Друкаваўся з 1891. Па дару-чэнні Рускага музея сабраў на Беларусі ба-гаты этнаграфічны i фальклорны матэрыял. У нарысе «Беларусы i палешукі» (1908, ру-капіс) апісаў пабудовы, побыт, звычаі i ве-раванні сялян Мазыршчыны i Случчыны. Даследаваў земляробчыя прылады, борт-ніцтва, звычаі сябрыны, талакі i інш. («Нарысы Беларусі», 1907—09; «Земляробчыя прылады Беларускага Палесся», 1910; «Бортніцтва на Беларусі», 1914). Выдаў зборнік «Казкі i апавяданні беларусаў-па-лешукоў» (1911), «Казкі i апавяданні бела-русаў з Слуцкага павета» (1926), «Прымхі i забабоны беларусаў-палешукоў» (1930). За зборнік беларускіх прыказак з слоўнікам (падрыхтаваны да друку ў 1908, збераглася частка рукапісу) яму прысуджаны малы залаты медаль Рускага геаграфічнага тава-рыства. Рукапісы зборніка «Песні Магілёў-шчыны» i этнаграфічныя працы «Быт бела-русаў» не зберагліся. Вывучыў дыялекты беларускай мовы («Граматычны нарыс бе-ларускай гаворкі вёскі Чудзіна Слуцкага павета Мінскай губерні», 1911). Рукапісы захоўваюцца ў архівах Санкт-Пецярбурга.
Шт.: Бондарчик В.К., Ф е д о -с и к А.С., А.К.Сержпутовский. Мн., 1966.
Людвіг Сцяпанавіч (1807—52)
Вучоны-медык, педагог. Нарадзіўся ў маёнтку Канстанцінава ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ. ў дваранскай сям'і. Атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю. У 1823 пастушу на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта, але неўзабаве перайшоў на фі-зічнае, потым на філалагічнае i ўрэшце на медыцынскае аддзяленне, якое i скончыў. Яшчэ студэнтам быў памочнікам патолага-анатама i набыў багаты практычны вопыт у гэтай галіне медыцыны. У 1831 прызнача-ны ардынатарам у ваенны шпіталь. 3 1834 — першы выкладчык паталагічнай анатоміі ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1838 атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1840 ардынарны прафесар на кафедры анатоміі Маскоўскага універсітэта. Чытаў лекцыі, вёў практычныя заняткі. Адначасо-ва працаваў урачом пры дзвюх маскоўскіх бальніцах. Аўтар прац «Аб сутнасці халеры» (1849), «Аб уздзеянні маслянай кіслаты на жывёльны арганізм» (1852), «Прапіламін пры раматусе» i інш., артыкулаў у дадатку да перакладу «Настаўленне па анатама-па-талагічнай анатоміі i дыягностьшы» (1853) i інш.
Нікадзім Юр'евіч (25.12.1834—1919)
Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в.Цынцавічы Вілейскага пав. Мінскай губ. (непадалёк ад Маладзечна) у сялянскай сям'і. У 1854 скончыў Маладзечанскае па-вятовае 5-класнае вучьглішча, дзе атрымаў агульную i спецыяльную адукацыю. Пер-шыя крокі ў выяўленчым мастацтве зрабіў у жанры партрэта. У гэтым жанры спецыя-лізаваўся i ў час навучання ў Пецярбург-скай Акадэміі мастацтваў, куды паступіў у 1859. У 1863 атрымаў званне свабоднага мастака i вярнуўся ў родную вёску. У 1864
па запрашэнні Лідскага павятовага праўлення пачаў афармляць храмы: пісаў абразы, а таксама партрэты царкоўных i інш. дзеячаў. За работы, прадстаўленыя акадэмічнаму савету, у 1866 атрымаў зван-не класнага мастака 3-й ступені. Захапіў-шыся мазаікай i маючы намер удасканаліць майстэрства ў гэтай галіне, ён паступіў вуч-нем у мазаічны клас Акадэміі мастацтваў, пасля паспяховага завяршэння якога ў 1870 залічаны выкладчыкам гэтага класа з пры-сваеннем звання класнага мастака 2-й ступень Яго партрэты пачалі нагадваць побы-тавыя карціны, якія выразна паказвалі сім-патыі мастака да простага народа. У 1874 С. атрымаў званне класнага мастака 1-й ступені. У пачатку 1870-х гадоў удзельнічаў у афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецяр-бургу, дзе ён сумесна з мазаістам Іванам Лавярэцкім выканаў у тэхніцы мазаікі «Тайную вячэру» для галоўнага іканастаса. За гэтую работу ў 1877 С. присвоена званне акадэміка i ён прызначаны старшым мастаком-мазаістам. Вольныя ад працы ў Акадэміі дні С. выкарыстоўваў для пада-рожжаў па роднай Беларусі, адкуль кожны раз прывозіў багаты матэрыял для побыта-вых кампазіцый. Творчасць мастака разві-валася ў пераходны перыяд ад класіцызму да рэалізму, што знайшло адлюстраванне ў яго работах. Ён унёс у гісторыю беларуска-га жывапісу свежы дэмакратычны стру-мень. У Дзяржаўным мастацкім музеі Бела-русі і Дзяржаўным мастацкім музеі Літвы захоўваюцца выкананыя ім партрэты «Стары пастух», «Аўтапартрэт», «Партрэт жон-кі», «Партрэт сына», «Рустэйкайтэ», «Партрэт мужчыны», «Партрэт жанчыны», «Па-вятовы стараста», жанравыя кампазіцыі «У школу», «Дзеці ў двары», «Салдат i хлоп-чык».
Літ:. Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971; Яго ж. Паходзіў з дзяржаўных сялян // Мастацтва Беларусі. 1985. № 8.