СЕМЯНОВІЧ

СВАЯ К

САСНОЎСКІ

Антон Юр'евіч (1775—1852)

Рэлігійны дзеяч. Паходзіў са старадаўніх чарнігаўскіх дваран, выхаванец бельскага вучылішча i супрасльскай епархіяльнай се-мінарыі. Быў членам Супрасльскага капіту-ла, драгічынскім протапрэсвітэрам, брэсц-кім канонікам, дэпутатам Драгічынскага павятовага суда, віцэ-старшынёй Брэснкай кансісторыі (прызначаны на гэту пасаду неўзабаве пасля таго, як вытрымаў экзамен на багаслоўскім факультэце Віленскага уні-версітэта), афіцыялам віленскай мітрапа-ліцкай кафедры, старэйшым саборнымпротаіерэем. У 1838 С. прызнаны «нядобра-надзейным» i сасланы ў Кастрамскую гу-берню, але ў тым жа годзе памілаваны i неўзабаве адноўлены ў званні. Правёў больш за 30чгадоў у жорсткай барацьбе з базыльянамі. Змог дамагчыся пэўнага па-ляпшэння ў становішчы белага праваслаў-нага духавенства, напісаў шэраг праектаў, частка з якіх атрымала заканадаўчую санк-цыю i садзейнічала павелічэнню колькасці грэка-уніяцкіх семінарый i вучылішчаў. Быў знаўцам гісторыі царквы i заканадаў-ства Вялікага княства Літоўскага, любіў даўніну, збіраў народныя песні i апавядан-ні i дасылаў ix у Імператарскае геаграфіч-нае таварыства. У «Актах Віленскай археа-графічнай камісіі» (т. 16, 1889) надрукава-ны яго «Адказы Брэсцкага капітула», у якіх выкрываў факты незаконнага спагнання каталіцкім духавенствам царкоўнай дзеся-ціны з беларускіх уніятаў.

Літ:. Боровский П.И. А.Ю.Сосновский. Вилъна, 1890.

Казімір

(сапраўднае Стаповіч Канстанцін;

19.2.1890—6.5.1926)

Беларуси паэт, прадстаўнік клерыкаль-нага рамантызму. Нарадзіўся ў в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1914). Служыў ксяндзом, у сваёй парафіі адкрываў беларускія школы. Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (1924), п'ес «Янка Канцавы» (1920), «Купалле» (1930), публіцыстычнага трактата пра шкоднасць п'янства «Алкаголь» (1913), дзённіка «Дзея маёй мыслі, сэрца i волі» (1932). Яго вершы экспрэсіўныя, медыта-цыйныя, адметныя біблейскай сімволікай, малітоўна-псалмовай стылістыкай, выка-рыстаннем фальклору.

Казімір

(каля 1600 —пасля 1651)

Інжынер i тэарэтык артылерыі, мыслі-цель-гуманіст. Паходзіў э роду дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14—16 ст. вало-далі землямі на Віцебшчыне. Вучыўся ў Ві-ленскай акадэміі. Удзельнік вайны Расій-скай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632— 34 i аблогі маскоўскага гарнізона ў г. Бе-

 

 

лым (сакавік-май 1634), удзельнік бітвы 30.1.1644 войск Рэчы Паспалітай з татарамі пад Ахматавам, дзе быў сведкам дзеяння татарскіх феерверкаў. Выехаўшы ў Нідэр-ланды, у 1645 браў чынны ўдзел у аблогах розных гарадоў войскамі Фрыдрыха Ген-рыха Аранскага. У Нідэрландах С. атрымаў магчымасць пазнаёміцца з багатай еўрапей-скай літаратурай пра артылерыю, піратэх-ніку, з кнігамі па гісторыі i культуры. На-запасіўшы практычны вопыт, распачаў свае ўласныя доследы з мэтай спасцігнуць «таям-ніцы парахавых сіл», авалодаць майстэр-ствам артылерыі i піратэхнікі. Настойліва вывучаў механіку, гідраўліку, пнеўматыку, грамадзянскую i ваенную архітэктуру, а таксама фізіку, хімію, матэматыку, асвоіў такія важныя рамёствы, як разьба па дрэве i метале, адліўка гармат з металаў i інш. Ёсць падставы меркаваиь, што кароль Рэ­чы Паспалітай Уладзіслаў IV апекаваў тале-навітага феерверкера i даваў патрэбныя сродкі, каб С. меў магчымасць вывучаць зброю ў еўрапейскіх арсеналах. У 1646 ка­роль адклікаў С. з Нідэрландаў i прызна-чыў яго інжынерам у кароннай артылерыі. У 1648 С. прызначаны намеснікам началь-ніка артылерыі Польскага Каралеўства i ра­зам з 12 гарматнікамі выязджаў на вайну з казакамі. Па ўласнай ініцыятыве, а часта i за свой кошт С. праводзіў эксперыменты па вонкавай i ўнутранай балістыцы, рабіў шматлікія запускі ракет. Пасля паражэння польскага войска пад Піляўцамі ён выйшаў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта ка­роннай артылерыі i атрымаў дазвол зноў выехаць у Нідэрланды. У 1650 у Амстэрдаме пры маральнай i фінансавай падтрымцы эрцгерцага Леапольда-Вільгельма Габсбурга выдаў на лацінскай мове трактат «Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая». У 1651 гэта кніга была перавыдадзена на французскай мове з прадмовай аўтара, прысвечанай Вільгельму Фрыдрыху — на-чальніку артылерыі Рэспублікі Задзіноча-ных правінцый (такая тады была афіцый-ная назва Нідэрландаў).

Гэтая прадмова дагэтуль застаецца апошнім дакументальным сведчаннем жыцця С. Існуюць розныя версіі аб пры-чынах яго смерці, адной з якіх (паводле А.Штэрнфельда) магло быць забойства ра-меснікамі-піратэхнікамі за тое, што ў кнізе ён выдаў сакрэты i таямніцы свайго май-стэрства. Кніга С, перакладзеная на ня-мецкую, англійскую, галандскую, дацкую i інш. мовы, на працягу паўтара стагоддзя была адной з найважнейшых у Еўропе на-вуковых прац па артьглерыі i піратэхніцы. С. падрыхтаваў да друку i другую частку сваёй працы, аднак выдаць не паспеў; заха-валіся толькі звесткі пра існаванне такога рукапісу ў бібліятэцы Артылерыйскага му­зея ў Пецярбургу. У бібліятэмы Варшаўска-га ліііэя (паводле сведчання гісторыка польскай літаратуры Фелікса Бянтоўскага) знаходзіўся бюст С., на якім ён паказаны з ордэнскай стужкай i ордэнам Зоркі на гру-дзях. Мяркуюць, што гэтым ордэнам вучо-ны быў узнагароджаны галандцамі за сваю выдатную працу «Вялікае мастацтва арты-лерыі», a магчыма, i за ўдзел у аблозе г. Гульста.

У сваім светапоглядзе С. у асноўным прытрымліваўся канцэпцыі Арыстоцеля, сведчаннем чаго з'яўляюцца тыя месцы ў творы «Вялікае мастацтва артылерыі», дзе ён пераходзіў ад апісання эмпірычных вы-нікаў да ix інтэрпрэтацыі ці да агульных светапоглядных пытанняў. Яму былі добра вядомы i вучэнне старажытнагрэчаскіх фі-лосафаў пра натуральныя i вымушаныя ру-хі, i тагачасная канцэпцыя «імпэтусу» — руху цела пад націскам іншага цела-рухача. Звяртае на сябе ўвагу высокі ўзровень агульнай культуры С., які добра ведаў i ан-тычную літаратуру, i сучасныя яму тэхніч-ныя дасягненні, i працы тагачасных еўра-пейскіх аўтараў, што выдавачіся на нямец-кай, грэчаскай, лацінскай i інш. мовах. Польскі гісторык Г.Новак падлічыў, што ў кнізе С цытуюцца больш за 200 аўтараў, выкарыстана каля 260 твораў, пераважна

 

 

старажытныя трактаты, каля 40% склада-юць кнігі эпохі Адраджэння і Новага часу; шырока выкарыстаны творы Платона, Арыстоцеля, Сенекі, Эўкліда, Архімеда, Апалона з Пергама, знакамітых сярэдневя-ковых даследчыкаў, медыцынская i прыро-дазнаўчая літаратура, выданні па земляроб-стве, хіміі, тэхніцы, гісторыі. Але галоўнай адзнакай шматграннай даследчыцкай дзей-насці і творчых пошукаў С. было пачуццё чалавечай годнасці і прыналежнасці да роднай зямлі, глыбокае веданне яе жыццё-вых патрэб i інтарэсаў. Асноўную мэту вы-дання кнігі ён бачыў у тым, каб зрабіць паслугу сваей радзіме і сваім суайчынні-кам, «якія заўсёды выяўлялі вялікую схіль-насць да гэтай навукі i якія цанілі яе бо­лей, чым іншыя галіны вайсковай навукі». Згадку пра дарагую яму Айчыну можна знайсці i ў апісанні роднай прыроды, на­родных традыцый i свят, i ў звыклых наз-вах прадметаў, у старабеларускіх мерах вагі, вадкіх i сыпкіх рэчываў.

У творчасці С. адлюстраваліся цяжкасці i супярэчнасці станаўлення доследнага прыродазнаўства ў 17 ст., традыцыі, што звязвалі яго час з сярэднявеччам i ў той жа час характарызуюць яго як вучонага Новага часу. Уважлівасць пры правядзенні досле-даў i назіральнасць дазволілі яму прадба-чыць механічныя заканамернасці, умела выкарыстоўваць найноўшыя дасягненні та-гачаснай навукі i тэхнікі. Крытыкуючы розныя перажыткі ў артылерыйскай справе i тых яе прадстаўнікоў, якія «адхрышчва-юцца ад тэорыі i прынцыпаў цудоўнай ма-тэматыкі» i лічаць ганьбай для піратэхніка-практыка выкарыстанне тэарэм Архімеда, Эўкліда ці іншых славутых вучоных, С. пі-саў: «Менавіта тут крыніца гэтай новай на-вукі — «псеўдамеханікі», невядомай у мі-нулых стагоддзях. Балюча мне толькі за тое, што ўзвышаная навука піратэхнікі не толькі зняважана тымі, хто яе выкарыстоў-вае (кажу тут пра гэтых практыкаў без пра-ктыкі) i хто адабраў у яе былую славу i прыгажосць, якую ей надалі яе першыя ад-крывальнікі. Балюча мне, што гэтую наву-ку адарвалі ад правільнай асновы — матэ-матыкі і запіхнулі паміж звычайнымі ра-мёствамі». Ён выказваў пажаданне, каб быў приняты снецыяльны закон, паводле якога спецыялісты-піратэхнікі не дапускаліся б да работы без ведання асноў дакладных i прыродазнаўчых навук. Сам С. дамогся рэ-альных поспехаў менавіта таму, што яго высновы фунтаваліся не на агульнафіла-софскіх рэчах аб праблемах руху, а на тэа-рэтычнай i матэматычнай інтэрпрэтацыі артыманых ім доследных звестак. У гэтым дачыненні характэрнымі з'яўляюцца вынікі праведзеных ім доследаў па стральбе з гар-мат, зараджаных двума ядрамі, на аснове якіх ён фармулюе закон абсалютнага няп-ругкага сутыкнення аднолькавых па велі-чыні, форме i рэчывах целаў. «У цэлым жа, — пісаў С, — ніякі рух не знікае, а толькі ад аднаго прадмета пераходзіць да другога. Таму адно i другое целы будуць рухацца адначасова, аднак у два разы па-вольней, чым да гэтага». Амаль за 35 гадоў да ўвядзення Лейбніцам паняцця «кінетыч-най энергіі», зыходзячы з назіранняў за ра­ботай майстраў-ракетчыкаў пры запаўненні порахам ракеты, С. прыйшоў да высновы, што пры аднолькавай вуглавой скорасці лі-нейная скорасць молата прапарцыянальна квадрату даўжыні ручкі першай ступені ва-гі. Сустракаюцца ў яго кнізе i тыпова сха-ластычныя разважанні, асабліва ў спробах тлумачэння з'яў і працэсаў, разумение якіх ляжала далека па-за межамі тагачаснай на-вукі. Але ад большасці сваіх сучаснікаў i папярэднікаў С. адрознівала паслядоўная апора на дослед, эксперымент пры выву-чэнні i тлумачэнні з'яў, за якімі вядзецца назіранне. Так падыходзіў ён i да выкла-дання тэарэтычных палажэнняў i метадаў вызначэння калібру гармат, радыусаў i вагі ядраў у залежнасці ад матэрыялаў, да рас-крыцця хіміі i тэхналогіі вырабу розных га-тункаў пораху, спосабаў праверкі яго бая-вых якасцей i захоўвання. Глыбока аналіза-ваў С. метады разліку разнастайных тыпаў ракет, што выкарыстоўваліся i ў вайсковай справе, i на цывільныя патрэбы. Ён даў апісанне канструкцый i спосабаў вырабу некалькіх дзесяткаў тыпаў ракет, у т.л. ра­кет з хвастатымі стабілізатарамі-крыламі, ракет, якія запускаліся са спецыяльных станкоў i інш.Асабліва цікавыя для сучас-ных гісторыкаў навукі i тэхнікі звесткі пра састаўныя (вязкі ракет) i шматступенныя ракеты.

Некаторыя з апісаных С. ракет былі вя-домы яму з літаратурных крыніц, многія, у т.л. i шматступенныя ракеты, прапанаваны ім упершыню. Да вывучэння канструяван-ня розных тыпаў ракет ён падыходзіў гэтак сама, як i да іншых пытанняў, што разгля-даліся ў кнізе, — не як рамеснік, а як ву-чоны-прыродазнавец, эксперыментатар i

 

 

практык. Погляды С. на прычыны руху ра­кеты, паводле яго сведчанняў, павінны бы-лі быць выкладзены ў другой, страчанай частцы кнігі «Вялікае мастацтва артыле-рыі». Тут ён меркаваў зрабіць экскурс у гіс-торыю старажытнай ваеннай тэхнікі, сучас-ных яму сухапутных i марскіх гармат, апі-саць працэс ix абслугоўвання, выкарыстан-ня i спосабы абароны ад нападу праціуні-ка, архітэктурныя формы i тэхналогію па-будовы артылерыйскай тэхнікі. Згадваў ён i пра намер прысвяцінь спецыяльны раздзел свайму новаму вынаходству, «у якім зме-шчаны ўсе нашы веды» i якое «перасягае шмат якія іншыя прыстасаванні i замяняе ix усе». Мяркуючы па ўсім, С. была вынай-дзена аптычна-механічная прылада нак-шталт нівеліра, бусолі ці кіпрэгеля універ-сальнага характару. Ён меўся таксама ра-забраць шмат якія геаметрычныя прабле-мы, астранамічныя i геаграфічныя пытанні. «Як толькі ўсё гэта, — пісаў С, — у адпа-ведных месцах дойдзе да свядомасці кож-нага, тады адбудзецца вера ў мае словы». Навуковыя працы i эксперименты С. на многія гады прадвызначылі шляхі развіцця еўрапейскай артылерыі, былі з вялікай ці-кавасцю i ўвагай сустрэты ў Еўропе. А яго гуманістычны светапогляд, рашучае адмаў-ленне войнаў як найвялікшага няшчасця для чалавецтва служылі ўзорам высокай маральнасці i грамадзянскай адказнасці для многіх пакаленняў даследчыкаў i вучоных.

Літ:. Ивашкявичюс А. Казимир Семе­нович и его книга «Великое искусство артилле­
рии. Часть первая». Вильнюс, 1971; Ц я р о х i н С.Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3; Б е л ь с к i A.M.,
Т к а ч о ў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992. М.А.Ткачоў.