САБАЛЕЎСКІ

РЭШКА

РЫТАЎ

РЫСІНСКІ

Францішак (?—1830?)

Польскі і беларускі паэт. Біяграфічных звестак пра яго амаль не захавалася. Ві-даць, паходзіў з беларускай шляхты. На па-чатку 19 ст. быў старшынёй цывільнай па­латы ў Віцебску. Пісаў эпіфамы, іранічна-

 

 

 

філасофскія i гумарыстычныя вершы на польскай i, як сведчаць сучаснікі, на беларускай i рускай мовах. Творы Р., прысвечаныя пэўнай рэальнай асобе, карысталіся вялікай папулярнасцю, распаўсюджваліся
на Віцебшчыне ў спісах, завучваліся на памяць, але пры жыцці аўтара нідзе не друкаваліся. Частка ix трапіла ў архіў Ф.Карпінскага, частку сабраў полацкі маршалак шляхты С.Грабніцкі. Найбольш верагодна, што Р. належаць макарашчныя беларуска-польскія вершаваныя мініяцюры «Плач па-кінутага каханай» i «За пекнай паненкай аж душа сумуе», таксама шырока вядомыя
ў свой час у Віцебска-Полацкім рэгіёне i прыведзеныя па памяці А.Рыпінскім у кнізе «Беларусь» (Парыж, 1840). У.І.Мархель.

Міхаіл Васілевіч (16.1.1846—17.4.1920)

Вучоны памолаг, педагог. Нарадзіўся ў г. Наваміргарад (Украіна). У 1878 скончыў Маскоўскі ун-т. 3 1879 выкладаў у Горы-Горацкай земляробчай школе, з 1919 пра-фесар Горы-Горацкага земляробчага інсты-тута. Пражыў у Горках каля 40 гадоў. Апра-ча выкладчыцкай дзейнасці вёў вялікую навуковую работу. Ён пашыраў тут экспе­риментальную базу для правядзення дасле-даванняў па батаніцы і раслінаводстве, стварыў батанічны сад, які захаваўся да на-шага часу, на ўласныя сродкі заклаў пладо-вы гадавальнік. Р. вылучаўся шырокім тэа-рэтычным i філасофскім падыходам да вырашэння спецыяльных праблем. Ён бьгў перакананым прыхільнікам i прапагандыс-там ідэй Ч.Дарвіна аб зменлівасці арганіз-маў пад уздзеяннем умоў жыцця i ствараль-най ролі адбору. На аснове прызнання вызначальнай ролі ўмоў жыцця для фармі-равання арганізмаў, ix зменлівасці i спад-чыннасці Р. распрацоўваў спосабы акліма-тызацыі раслін, падкрэсліваў важнасиь для гэтага ўмоў надвор'я, глебы, тэрмінаў сяў-бы, святла i інш. фактараў; лічыў, што для павышэння ўрадлівасці вялікае значэнне мае вывядзенне новых гатункаў. Працуючы над тэарэтычнымі асновамі пладаводства, ён імкнуўся да практычнага выкарыстання вынікаў даследавання, адгукаўся на запат-рабаванні сельскагаспадарчай практыкі, быў цесна звязаны з пладаводамі i садаво-дамі-практыкамі. Аўтар амаль 1000 кніг, дапаможнікаў i артыкулаў па пытаннях па-малогіі, раслінаводства i інш.

Те.: Краткий учебник огородничества и пло­доводства... Ч. 1—2. Спб., 1895—96; Обшее уче­ние о возделываемых растениях. М., 1896; Изб­ранные труды. М., 1956; Русские яблоки. М., 1960.

 

 

РЭУТ (Газдава-Рэут)

Вінцэнты (Вікенцій Уладзіслававіч; 1812?—пазней 1883)

Фалькларыст, пісьменнік, прадстаўнік рамантызму. Нарадзіўся на Віцебшчыне, жыў у маёнтку Мосар у Полацкім павеце. У 1827—34 дробны чыноўнік у Віцебску, у 1839—42 полацкі павятовы прадвадзіцель дваранства (маршалак). Збіраў і публікаваў беларускі фальклор, шырока выкарыстаў яго ў вершаванай аповесці «Жонка» (1844). Свае творы i фальклорныя запісы друкаваў у альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rocznik literacki» («Літаратурны штогод-нік»), «Rubon» («Рубон»). У публіцыстыч-ных артыкулах заклікаў развіваць на Бела-русі прамысловасць. У паэме «Летуценнік» (1849) выказаў сімпатыі да вызваленчай ба-рацьбы фэчаскага народа. Прыхільна ставіўся да паўстання 1863—64 у Польшчы, на Бела-русі i ў Літве, за што прыцягваўся да следства i быў пад наглядам паліцыі. Пакінуў запіс у «Альбоме» АЛ.Вярыгі-Дарэўскага. У лісце да \.Легашовіча расказаў пра сувязі беларусаў, што жылі ў Пецярбургу, з Т.Шаўчэнкам.

Літ:. Тарас Шаўчэнка i беларуская літарату-ра. Мн., 1964. С 31; Кісялёў Г. Загадка бе-ларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 39; Пачыналь-нікі. Мн., 1977.

 

 

Ігнацій Якаўлевіч (1760—?)

Астраном, прафесар Віленскага універсі-тэта ў 18—19 ст. Паводле паходжання шляхціц Вялікага княства Літоўскага. Аду-кацыю атрымаў у Кракаўскім кадэцкім корпусе. Служыў у польскіх войсках паруч-нікам, меў ступень доктара вольных навук i філасофіі. 3 1782 ад'юнкт Віленскай астра-намічнай абсерваторыі. У 1798—1830 за-гадваў кафедрай Віленскага ун-та, быў візі-татарам вучылішчаў Мінскай, Гродзенскай i Беластоцкай губерняў.

 

Людвік (8.9.1791—10.7.1830)

Філолаг, бібліёграф. Нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся на філалагічным факультэце Ві-ленскага універсітэта пад кіраўніцтвам Г.Гродэка. Атрымаўшы ў 1811 ступень ма-гістра, працаваў настаўнікам гімназій у Коўне i Беластоку. У 1817 накіраваны Ві-ленскім універсітэтам за мяжу на 2 гады для ўдасканалення ведаў, каб потым заняць прафесарскую пасаду. Практыкаваўся га-лоўным чынам у Парыжы. Адначасова зай-маўся бібліяграфіяй i апрацаваў «Каталог твораў па гісторыі польскай літаратуры» Ф.Бянткоўскага (т. 1—2, 1819). У 1819—21 выкладаў лацінскую мову ў Віленскім уні-версітэце. Для запланаванага выдання «Універс&іьная польская літаратура» збіраў матэрыялы па бібліяграфіі ў 1819 у біблія-тэцы А.Храптовіча ў Шчорсах, у бібліятэцы А. К. Чартарыйскага ў Пулавах, потым у Кракаве, у 1821—23 у бібліятэках Вены. Вынікам гэтых пошукаў з'явіўся 5-томны збор бібліяграфічных рукапісаў. Апубліка-ваў «Пстарычна-крытычныя звесткі да тво-раў польскай літаратуры...» (т. 1—3, 1820— 21). Сабраў таксама матэрыялы для дадат-каў да працы Бянткоўскага i «Слоўніка польскіх паэтаў» М.Юшчынскага (1820). Матэрыялы С. пасля яго смерці купіў i ап-рацаваў Ю.Завадскі, які пазней перадаў ixА.Іё'херу; імі карыстаўся i К.Эстрайхер. У

С. ў складзе камітэта вывучаў станбібліятэкі Віленскага універсітэта, a ў маі прызначаны прэфектам гэтай бібліятэкі. С быў дасканалым майстрам філалогіі: у сваіх бібліяграфічных працах даваў поўныя звесткі, анатацыі i ўсебаковыя крытычныя ацэнкі публікацый, якія ёнразглядаў.