РЫСІНСКІ
РЫМША
РУЦКІ
РУТКОЎСКІ
Антоні (1805—14.8.1873)
Педагог, бібліятэкар. Нарадзіўся на Міншчыне. Удзельнік паўстання 1830—31 (узнагароджаны крыжам «Віртуці Міліта-ры»). Пасля задушэння паўстання быў вы-мушаны эмігрыраваць за мяжу i жыў у Па-рыжы. Пэўны час зарабляў сабе на жыццё, працуючы шпалершчыкам, настаўнічаў у эмігранцкіх школах. 3 1843 на пасадзе на-месніка загадчыка польскай бібліятэкі ў Парыжы, у 1854—66 — бібліятэкар кніга-збору У.Чартарыйскага, што размяшчаўся ў адным з парыжскіх гатэляў. Апрацоўваў вывезеныя з Польшчы рукапісы i каштоў-ныя старадрукі Пулаўскай бібліятэкі. Кла-паціўся аб lx захаванні i рэстаўрацыі, склаў інвентар рукапісаў, кніг, карт i музейных экспанатаў. Папаўняў бібліятэчныя зборы антыкварыятам. Не заўсёды з ведама ўла-дальніка бібліятэкі даваў магчымасць ка-рыстацца зборамі пабочным чытачам i дас-ледчыкам, забяспечваў ix літаратурай аб родным краі, падтрымліваў кантакты з французскімі навукоўцамі.
Іосіф Вельямін
(1573 ці 1574—5.2.1637)
Пісьменнік-палеміст, царкоўна-палітыч-ны дзеяч, уніяцкі мітрапаліт. Нарадзіўся ў в. Рута Навагрудскага ваяводства (цяпер в. Рутка ў Навагрудскім раёне) у шляхецкай пратэстанцкай сям'і, якой належала в. Рута. Па традыцыі ад назвы мясцовасці і пай-шло яго прозвішча Руцкі. Пры хрышчэнні названы Янам. Паводле меркавання нека-торых вучоных, яго продкам быў рускі два-ранін Вельямінаў (або Веньямін), які ці то трапіў у палон ці быў перабежчыкам, але апынуўся ў Вялікім княстве Літоўскім; яго маці — Багуміла з Корсакаў. Пачатковую адукацыю Р. атрымаў у Навагрудку, потым скончыў Віленскую кальвінісцкую школу. У сталіцы зблізіўся з езуітамі, наведваў ix дыспуты, якія зрабілі на яго вялікі ўплыў. У выніку стаў схіляцца да каталіцтва. У 1590 памёр яго бацька Фелікс Вельямін. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, насу-перак волі маці здольны юнак вырашыў працягваць вучобу далей i выехаў за мяжу. Напачатку вучыўся ў Карлавым універсітэ-це ў Празе, дзе канчаткова перайшоў у ка-таліцкую веру. Працягваў вучобу ў Вюрц-бургскім універсітэце (Баварыя) i атрымаў там ступень доктара філасофіі. У 1599 (паводле іншых звестак у 1600) пехатой вып-равіўся ў Рым, дзе па настойлівай рэкамен-дацыі ордэна езуітаў i самога папы рым-скага перайшоў у праваслаўе i паступіў у грэчаскую калегію, якая рыхтавала высока-адукаваных уніяцкіх місіянераў для правас-лаўнага Усходу, будучых іерархаў уніяцкай царквы. У гэтай школе апрача тэалогіі i ін-шых багаслоўскіх дысцыплін грунтоўна вы-вучаліся грэчаская i лацінская мовы, ан-тычная філасофія i літаратура. Паспяхова скончыўшы калегію, у 1603 пакінуў Рым i вярнуўся на радзіму. У Вільні зблізіўся з мітрапалітам Іпаціем Пацеем, які стаў схі-ляць Р. да пастрыжэння ў манахі базыльян-скага ордэна. Неўзабаве ў сталіцу Вялікага княства Літоўскага прыехаў член ордэна кармелітаў босых Павел Шыман, якога папа рымскі пасылаў у Персію для арганіза-цыі лігі супраць варожых каталіцызму тур-каў. Шлях папскага пасланца ляжаў праз Маскву. Р. ахвотна згадзіўся паехаць з ім як перакладчык i праваднік. Калі яны пры-ехалі ў Маскву, там на царскім троне быў польска-літоўскі стаўленік Ілжэдзмітрый, які ў Персію ix не пусціў, a загадаў вярнуц-ца назад. Восенню 1607, не без уплыву І.Пацея i Іасафата Кунцэвіча, Р. стаў мана-хам Святатроіцкага манастыра ў Вільні, неўзабаве быў пасвячоны ў сан дзяка, а за-тым прэсвітэра. Калі ж архімандрыт вілен-скага Святатроіцкага манастыра Самуіл Санчыла адмовіўся прыняць царкоўную унію, І.Пацей захапіў гэты манастыр i пры-значыў на яго месца Р., маючы намер зра-біць яго сваім суфраганам (намеснікам). 3 таго часу пачалося цеснае супрацоўніцтва І.Пацея з Р., перад якім мітрапаліт адкрыў шырокае поле царкоўна-палітычнай i гра-мадскай дзейнасці. Надзелены паўнамоцт-вамі намесніка, іераманах Р. атрымаў шы
рокую ўладу над усімі духоўнымі асобамі віленскай мітрапалітавай епархіі. Ён судзіў i караў, ажыццяўляў духоўную ўладу i ка-рыстаўся даходамі са значнай тэрыторыі дзяржавы. Па хадайніцтве Пацея, які бачыў у Р. свайго надзейнага памочніка ў агуль-ным кіраўніцтве уніяцкай царквой, кароль Жыгімонт III Ваза 16.6.1612 даў яму гтрыві-лей на епіскапства Галіцкае. Тады ж мітра-паліт пасвяціў Р. на гэту кафедру i дадатко-ва аддаў яму ў Навагрудскім пав. Лаўры-шаўскі манастыр, якім раней валодаў сам. 3 таго часу Р. стаў фактычна правай рукой I.Пацея, яго галоўным пераемнікам на па-садзе уніяцкага мітрапаліта. Пасля смерці Пацея прывілеем ад 8.7.1613 кароль пры-значыў на яго месца Р., які прыняў кіраў-ніцтва мітраполіяй толькі 14.6.1614, а 18 лі-пеня зацверджаны на гэтай пасадзе папам рымскім Паўлам V. Хоць мітраполія па традыцыі яшчэ называлася Кіеўскай, аднак фактычна яе сталіцай была Вільня, а дру-гім цэнтрам — г. Навагрудак, дзе яшчэ з часоў Грыгорыя Цамблака размяшчалася рэзідэнцыя праваслаўных мітрапалітаў Вя-лікага княства Літоўскага. Стаўшы уніяц-кім мітрапалітам, Р. разгарнуў бурную дзейнасць па ажыццяўленні сваіх ідэй, якія выношваў яшчэ ў Рыме i пасля выклаў у спецыяльным трактаце «Разважанні нейка-га русіна аб выпраўленні ладу фэчаскага абраду» (1605). Ён марыў пра пашырэнне уніі па ўсім праваслаўным Усходзе i з гэтай мэтай нават ездзіў у 1615—16 у Маскву, а таксама спрабаваў узмацніць уніяцкі ўплыў у Кіеве. Бачачы агульны заняпад правас-лаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоў-скім, быў апантаны ідэяй яе ўнутранай пе-рабудовы, удасканалення i адраджэння на прынцыпах уніяцтва. 3 мэтаю падрыхтоўкі i выхавання патрэбных кадраў ён накіраваў сваю дзейнасць на развіццё школьнай справы, рэарганізацыю i ўмацаванне інсты-тута манаства. У 1607 Р. заснаваў у Вільні першую базыльянскую школу (духоўную семінарыю) i потым прыкладаў вялікія на-маганні, каб пашырыць сетку такіх школ у краі. У ix выкладалі i «рускую» (беларус-кую) мову. Другой важнай справай, якой ён аддаў шмат сіл, было стварэнне ў Вялі-кім княстве Літоўскім ордэна Св. Базыля (Васіля Вялікага). Арганізацыйна ордэн аформлены ў 1617 на 1-й кангрэгацыі ў Навагрудку, а канчаткова створаны ў 1623, яго першым генералам абраны сам Р. 3 ця-гам часу ордэн утварыў на Беларусі i ў Лаве разгалінаваную сетку сваіх манастыроў. Базыльянскі ордэн i школы ствараліся шмат у чым на ўзор школ i ордэна езуітаў, з якімі мітрапаліт спачатку супрацоўнічаў, а пасля ставіўся да ix больш стрымана, як да сапернікаў. Базыльянскі ордэн будаваў-ся i функцыяніраваў на прынцыпах самакі-равання, імкнуўся быць незалежным ад свецкіх улад, белага духавенства i ўсіх вер-нікаў. Яго школу прайшлі не толькі іерархі уніяцкай царквы, але i нямала дзеячаў культуры, навукі, літаратуры Беларусі i Ук-раіны эпохі барока, у т.л. Сімяон Полацкі. Ролю базыльянскага ордэна ў гісторыі уні-яцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім справядліва параўноўвалі з роляй ордэна езуітаў ва ўмацаванні ў гэтай дзяржаве ідэй каталіцызму.
Р. вядомы i як пісьменнік-публіцыст, ён напісаў шэраг лістоў, пасланняў i палеміч-ных твораў на беларускай i польскай мо-вах. Сярод ix «Двайная віна» (1621), «Экзамен абароны» (1622) i інш., якія i сёння маюць гістарычнае значэнне як крыніцы пазнання эпохі. Складзены ім у канцы жыцця на лацінскай мове запавет быў вы-дадзены ў Кракаве ў 1637.
Шмат сіл i энергіі аддаваў Р. палемічнай барацьбе. Ён выступаў на дыспутах з пра-васлаўнымі i пратэстантамі, палемізаваў з Мялеціем Сматрыцкім, Іовам Барэцкім, дзеячамі брацкага руху, настойліва імкнуў-ся правесці уніяцкія ідэі ў жыццё. Клапа-ціўся пра павышэнне маральнага i інтэлек-туальнага ўзроўню манахаў, духавенства i вернікаў. Быў своеасаблівым рэфармата-рам. Пазней сцвярджалі: «Калі М.Рагоза аднавіў унію, Пацей яе ўтрымаў, то Руцкі яе ўмацаваў, пашырыў i зрабіў сапраўднай царквою». Пераемнік Р. уніяцкі мітрапаліт Рафаіл Корсак напісаў «Vita Josephi» («Жыццё Іосіфа»), якое зберагаецца ў ад-ным з рукапісных зборнікаў у Бібліятэцы АН Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны ў Вільні ў Святатроіцкім манастыры.
А.Ф.Коршунаў.
Авдрэй
(каля 1550 —пасля 1595)
Паэт. Нарадзіўся ў маёнтку Пянчын На-вагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. Там у друкарні князя Канстанціна (Васіля)
Астрожскага ў 1581 выдаў свой першы вуч-нёўскі верш «Храналогія» — дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, дзе сцісла выкладзены біблейскія падзеі, што адбылі-ся ў пэўным месяцы года. Варта адзна-чыць, што назвы месяцаў у творы даюцца на трох мовах — беларускай літаратурнай мове 16 ст., старажытнаяўрэйскай i проста-народнай, блізкай да мовы тагачасных кан-цылярскіх папер. Са скупых біяграфічных звестак пра Р. вядома, што з 1572 ён знахо-дзіўся на прьщворнай службе ў палявога гетмана Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна. Пэўна, у той час завязаліся сяброўскія адносіны з польска-моўнымі паэтамі Янам Казаковічам i Янам Радаванам. Відаць, пад уплывам ix творчасці ён пачаў пісаць на польскай мове. Разам ca сваім мецэнатам Р. прымаў удзел у аблозе Пскова войскамі Стафана Баторыя. У 1583, калі быў падстарастам маёнтка К.Радзівіла, напісаў значную па памерах паэму на польскай мове, якая ў 1585 выдадзена ў Вільні пад загалоўкам «Decretewi acroama, або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы Крыштофа Радзівіла». У гэтым творы, прысвечаным вайне 1572—82 паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, удзельнікам якой быў i сам паэт, цэнтральнай фігурай з'яўляецца К.Радзівіл, панегірычнае праслаўленне якога складае аснову аўтарскай задумы. Р. ўдалося пера-канальна апісаць цяжкасці ваенных пахо-даў, умовы жыцця ў лагерах, даць дэталё-вае апісанне асобных батальных сцэн, што сведчыць пра здольнасць аўтара да ства-рэння буйнамаштабных i складаных па кампазіцыі твораў. Пасля напісання паэмы Р. склаў тры эмблематычныя вершы-пане-гірыкі («эпикграммы») на беларускай мове, прысвечаныя буйным дзяржаўным дзеячам Вялікага княства Літоўскага — падканцле-ру Я.Валовічу, былому падканцлеру, скла-дальніку Статута Вялікага княства Літоў-скага 1588 Л.Сапегу i навагрудскаму ваяво-ду Ф.Тышкевічу. Гэтыя вершаваныя «эпикграммы» на гербы пералічаных асоб выда-дзены ў Віленскай друкарні Мамонічаў ад-паведна ў 1585, 1588 i 1591. У ідэйна-эстэ-тычным плане асабліва цікавы змест «эпикграммы» на герб Л.Сапегі, дзе паэт услаўляе гэтага магната як патрыёта i аба-ронцу Вялікага княства Літоўскага, якому пануючыя вярхі Рэчы Паспалітай, зыходзя-чы з актаў Люблінскай уніі 1569, адмаўлялі ў праве на дзяржаўную самастойнасць i адносную незалежнасць ад Польшчы. Аўтар салідарны з «адрасатам» верша ў пытанні правоў Вялікага княства Літоўскага. Па сваім змесце надзвычай блізкі да гэтай эпіграмы верш, прысвечаны гербу Ф.Ску-міна, дзе Р. ўзнёсла апявае патрыятычныя подзвігі роду Скумінаў, якія «веру с мужеством отчизне сваей заховали». Апошняй дакладнай звесткай з біяграфіі Р. з'яўляец-ца тое, што ў 1593 ім быў зроблены, a ў 1595 надрукаваны ў Вільні пераклад з ла-цінскай мовы на польскую твора А.Поляка «Хараграфія, або Тапаграфія... Святой зям-лі, апісаная надзейнымі людзьмі, што там бывалі» (у 17 ст. гэты твор быў перакладзе-ны на рускую мову ў Маскве). А.Ф.Коршунау.
РЫПІНСКІ (Радван) Аляксандр Феліксавіч (каля 1811—1900?)
Паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, мастак. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Паходзіў ca старадаўняга беларускага шляхецкага роду. У маленстве выхоўваўся ў дзедаўскім маёнтку Стайкі каля Віцебска. У раннім юнацкім узросце, пазнаёміўшыся з бела-рускімі народнымі песнямі i казкамі, пачаў весці фальклорныя запісы (згублены ў час паўстання 1831), захапіўся вершаскладан-нем i перакладамі. Найбольш раннім вершам лічыцца запіс 16-гадовага юнака на тытульным лісце ў рукапісным зборніку яго школьнага таварыша Гайкі з Пнёва (на польскай мове). У 1827 пераклаў на польскую мову «Русалку» А.Пушкіна. Пасля за-канчэння Віцебскай гімназіі ў 1829—30 ву-чыўся ў Дынабургскай (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) школе прапаршчыкаў. Значнай па-дзеяй гэтага перыяду лічыў знаёмства з В.Кюхельбекерам, які адбываў пакаранне ў Дынабургскай крэпасці. Разам з сябрамі Р. наведваў зняволенага дзекабрыста, дапа-магаў яму перапісваць літаратурныя творы, дастаўляў у крэпасць літаратуру. Адданасць ідэалам барацьбы Р. адкрыта выявіў у мо-мант, калі ён, слухач школы прапаршчы-каў, атрымаў загад выступіць супраць паў-станцаў у 1831, але замест гэтага сам стаў актыўным змагаром. Калі паўстанне было задушана, ратуючыся ад катаргі, разам са сваім атрадам перайшоў у Прусію. У 1832 напісаў развітальны верш «Да Польшчы на апошняй мяжы княства Пазнанскага каля Мальбурга (у дарозе да Францыі)».
У 1832—46 жыў у Парыжы. Там абраны членам французскай Акадэміі прамысло-васці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў і ганд-лю. У суполцы з Ф.Ходзькам адкрыў мас-тацкі магазін. У 1839 на пасяджэнні Польс-кага літаратурнага таварыства ў Парыжы прачытаў першы даклад па беларускай эт-награфіі i фальклоры, a ў 1840 на падставе ўласных лекцый выдаў асобнай кнігай фалькларыстычнае даследаванне «Беларусь (Колькі слоў пра паэзію простага люду той нашай полыжай правінцыі, пра яго музыку, спевы, танцы i інш.)», дзе ўпершыню сістэматызаваў вусную творчасць беларус-кага народа па жанрах i тэматыцы. У кнізе вялікая колькасць абрадавых твораў (ад-ноўленых па памяці, а таму не заўсёды дакладных), даюцца апісанні і характарыс-тыка абрадаў, уключаны звесткі па гісторыі літаратуры і музычнай культуры Віцебшчы-ны, змешчаны народныя рэлігійныя песні кніжнага паходжання («Стары Восіп бара-даты», «О, мой божа, веру табе»), уласныя творы, стылізаваныя пад народныя песні. Агульная канцэпцыя кнігі вызначаеіша пэўнай супярэчлівасцю: аўтар заклікае да вывучэння народнасці i ў той жа час пры-знае яе выключна як польскую, прысвячае сваё выданне «першаму з мужыкоў бела-рускіх, які навучыцца спачатку чытаць, а затым гаварыць i думаць па-польску». Да парыжскага перыяду адносіцца яго блізкае знаёмства з А.Міцкевічам, якое грунтавала-ся на адзінстве грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў. Польскі даследчык Ф.Герман сцвярджаў, што «любасць да Беларусі была адным з тых фактараў, якія спрыялі зблі-жэнню Міцкевіча з Рыпінскім, а потым трываламу Lx сяброўству». Магчыма, па па-радзе А.Міцкевіча, Р. падрыхтаваў да друку ўспаміны з часоў паўстання 1831 (у 1836 у Парыжы выдадзены ix фрагменты «Паў-станне Вілейскага, Завілейскага i Дзісен-скага паветаў») i стварыў навуковую рас-працоўку «Выпісы польскіх гарадоў i вёсак, упомненых у творы Нарбута «Псторыя ста-ражытнай Літвы» (з дадаткам «Спіс польс-кіх рэк»),
У 1846 Р. пераехаў у Лондан i займаўся там выдавецкай i творчай дзейнасцю, вык-ладаннем моў, матэматыкі i малявання. Быў шырока вядомы як мастак, афармляў уласныя кнігі, выявіў выключныя здоль-насці да мастацкай фатаграфіі, стаў адным з піянераў фотамастацтва. Разам з І.Яцкоў-скім у 1852 заснаваў у прыгарадзе Лондана Тотнэме вольную друкарню, у якой у 1853 выдаў зборнік сваіх польскамоўных вершаў «Паэзія», дзе змясціў i беларускую раман-тычную баладу «Нячысцік» (у 1853 выйшла асобным выданнем у Познані), у 1854 — зборнік «Сяржант-філосаф». У 1853 Р. звярнуўся ў Пецярбургскі цэнзурны ка-мітэт з просьбай надрукаваць «Нячысціка» ў любой друкарні Расіі, але балада была прылічана да забароненых твораў, паколькі яе аўтар быў вядомы царскім уладам «як пісьменнік, адданы бунтарскім ідэям». У лонданскай друкарні Рыпінскага-Яцкоў-скага з кастрычніка 1852 друкавалася польская эмігранцкая газета «Demokrata Polski» («Польскі дэмакрат»), у 1854 надру-кавана кніга І.Яцкоўскага «Аповесць майго часу, або Літоўскія прыгоды» з вершам П.Багрыма «Заиграй, заиграй, хлопча малы...».
Пасля царскай амністыі ў 1859 Р. вяр-нуўся на радзіму. Пад строгім наглядам па-ліцыі жыў у в. Кукавячына на Віцебшчыне, якая належала яго брату, пазней туліўся ў сваячкі ў маёнтку Страганы. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры, стварыў шэраг біяграфій пісьменнікаў-беларусаў (55 прозвішчаў), напісаў жыццяпісы Я.Бар-шчэўскага, Т.Марцінкевіча, В.Рэуша, Ф.Ры-сінскага, Т'.Лады-Заблоцкага (не захаваліся). Перапісваўся з пісьменнікам i публіцыстам А.Плугам, зрабіў два запісы ў «Альбоме» К.Вярыгі-Дарэўскага — паэтычны i празаіч-ны, маральна i матэрыяльна дапамагаў ма-ладым мастакам i літаратарам з Беларусі i Літвы. Канчаткова ўсвядоміў сябе нацыя-нальным культурным дзеячам, пра што сведчаць радкі з ліста да А. Плуга, датавана-га 1883: «Можа, дарэмна мы горнемся да гэтай няшчаснай Польшчы, як народжа-ныя на Русі, якую i даўней, здаецца, ужо называлі польскай Сібір'ю». Гісторыка-лі-таратурную вартасць меў асабісты архіў Р., багаты фактычнымі звесткамі пра беларускую культуру 18—19 ст., які, на жаль, не захаваўся.
У гісторыю беларускай культуры Р. ўвайшоў як збіральнік, знаўца і прапа-гандыст нацыянальнага фальклору i этна-графіі, выдавец, вакол якога кансалідавала-ся беларускае эміграцыйнае асяроддзе, адзін з першых даследчыкаў літаратуры Бе-ларусі, спрабаваў упарадкаваць нормы беларускай арфаэпіі. Паэзіі Р. ўласціва фальклорна-рамантычная скіраванасць у спалучэнні з дыдактычнасцю i сентымен
тальным стылем. Ён адзін са стваральнікаў жанру балады ў беларускай літаратуры.
Літ:. Пачынальнікі. Мн., 1977; Гілевіч Н. 3 клопатам пра песні народа. Мн., 1970; К аханоўскі Г. Археалогія i гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Майхровіч С. Беларуская літаратура XIX стагоддзя // Полымя. 1952. № 9; Я г о ж. Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн.,1957. Н.В.Тарэлкіна.
Саламон Фёдаравіч (1560?—13.11.1625)
Філосаф, паэт, педагог, вучоны-фальк-ларыст i этнограф. Нарадзіўся ў в. Рысін на Полаччыне (цяпер Себежскі раён Пскоў-скай вобл.). Працаваў настаўнікам у адда-леных вёсках. Невядома, у якім узросце і ў якасці каго ўпершыню трапіў за мяжу. У адным ca сваіх лістоў ён паведамляў, што ў 1582 прыбыў у Лейпцыг, дзе меў зносіны з вучонымі. У наступныя гады, да 1587, жыў у вёсках паўднёвай Польшчы, настаўнічаў у Гданьску, вандраваў, працуючы выхаваце-лем шляхецкіх дзяцей, па гарадах Германіі. У 1585—86 знаходзіўся ў Альтдорфе з сынам! польскага дыпламата Я.Бучынскага. Пасля 1600 служыў у князёў Радзівілаў. Праца прыдворным паэтам i выхавацелем княжацкіх дзяйей знайшла адлюстраванне ў яго творчасці. У вершаванай форме ён апісваў ваенныя паходы Радзівілаў, складаў эпітафіі для членаў княжацкай сям'і i нека-торых знатных асоб, займаўся перакладамі. Пераклаў псалмы Давіда на польскую мову (першыя радкі перададзены на старасла-вянскай мове).
Асноўнае ў творчасці Р. — даследаванні ў галіне гісторыі старажытнарымскай паэ-зіі, адлюстраваныя ў яго «Пісьмах» (Альт-дорф, 1587), у працы «Кан'ектуры да пісь-маў Л.А.Сенекі» (Нюрнберг, 1620), у рука-пісе «Пошукі па Аўзонію» i ў «Зборніку прыказак» (Любча, 1618). 3 прадмоў Р. да сваіх твораў відаць, што ён пакланяўся на-вуковай думцы, а не тым, хто меў уладу. Невыпадкова прадмовы да выданняў «Кан'ектуры...» i «Зборнік прыказак» звер-нуты не да князёў, а да вучоных: Бусерэ-цыя (рэктара Альтдорфскай акадэміі ў Гер-маніі), Рэма Георгія (палітычнага i навуко-вага дзеяча 16—17 ст. ў Норыкуме, сучас-ная Аўстрыя) i інш. Ва ўступным слове да выдання «Пошукі па Аўзонію» ён звяртаецца да вучонага Посція, галоўнага пры-дворнага ўрача 16 ст. Рэйнскага Пфальца (Баварыя). Апошнюю працу Р. рыхтаваў разам ca сваім сябрам, нямецкім юрыстам i паэтам К. Рытэрсгузіусам, якому прысвяціў хвалебныя вершы. Кола навуковых інтарэ-саў Р. было вельмі шырокае. Дыялектыка старажытнагрэчаскіх філосафаў Геракліта, Эмпедокла, Арыстоцеля i тагачасных (Ф.Бэкана) служыла яму апорай для выва-даў пра ўдасканаленне чалавецтва. Шыро-кія веды ў галіне гісторыі, літаратуры, мі-фалогіі, моў характэрныя для яго прац розных гадоў. Р. схіляўся да матэрыялістычна-га тлумачэння з'яў прыроды (напр., гук тлумачыў як дрыжанне паветра). Пытанне пра паходжанне жыцця i ўзнікненне свету выклікала ў яго сумненне: ён верыў у «Бога-творца», але адначасова выказваў думку, што сама прырода — стваральнік свету.
Р. меў цесныя сувязі з прыхільнікамі ле-вага крыла Рэфармацыі — арыянамі. Бліз-касць да Віленскага евангелічнага сінода не зрабіла яго свяшчэннаслужыцелем. Розум быў той святыняй, якую ён бясспрэчна прызнаваў i якой пакланяўся. Ён ненаві-дзеў войны, жорсткасць i кровапраліцце, выступаў супраць прыгнёту сялян, быў глыбока ўпэўнены, што ўсе народы дастой-ныя павагі. Лічыў, што неабходна вывучаць усе мовы свету як неад'емную частку чала-вечай культуры, бо ў моўнай абалонцы за-хоўваецца «сок i ядро» народнай мудрасці — прыказкі i прымаўкі. Больш за ўсё ён любіў скарбніцу сармацкай гаворкі, пад якой ра-зумеў сям'ю славянскіх моў. Ён бачыў у роўнасці славян агульнасць гістарычнага лёсу, нацыянальнага характару i мовы. Глыбока i ўсебакова адукаваны гуманіст, Р. ў сваіх выказваннях рассейваў у сучасні-каў сумненні адносна будучага росквіту культуры, лічыў, што навука павінна быць даступная ўсім, незалежна ад паходжання. Сваю Радзіму Р. называў Лейкарасіяй, г. зн. Беларуссю («лейкос» у перакладзе з фэчаскай мовы — «белы»).
Jlim:. Антология педагогической мысли Бело
русской ССР. М., 1986. С. 89. Я.І.Парэцкі.