РУСЕЦКІ

Канут Іванавіч (1801—21.8.1860)

Жывапісец, педагог, прадстаўнік класі-цызму. Нарадзіўся ў в. Сцебекяй каля Па-нявежы (цяпер Панявежыс, Літва). У 1818—21 вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Я.Рустэма, Дж.Саўндэрса, К.Ельскага, Ы.Падалінскага, у 1821—22 — у Парыж-скай Акадэміі мастацтваў у Г.Лецьера, у 1823—25 — у Рымскай Акадэміі мастац-тваў у В.Камучыні, Б.Торвальдсена i А.Гро; у 1826—31 працаваў у Рыме як стыпендыят Віленскага універсітэта. 3 1820 удзельнічаў у мастацкіх выстаўках. 3 1831 жыў у Вільні: у 1834—39 выкладчык жывапісу i малюнка ў шляхецкім пансіёне, у 1839—48 — у шляхецкім інстытуце. 3 1840-х гадоў жыў i працаваў на Беларусь Маляваў партрэты, пейзажы, працаваў у акварэлі. Напісаў шэ-раг пейзажаў ваколіц Навагрудка, Ашмян-шчыны, Белавежскай пушчы, у якіх этна-графічная дакладнасць выдатна спалучаец-ua з выразнай манерай пісьма. Найбольш значныя творы: «Італьянец, які ўсміхаецца» (1823), «Клятва карбанарыяў» (1826), «Уцё-кі ў Егіпет» (1828), аўтапартрэт, партрэт сына — Б.Русецкага (1843), «Жняя» i «Партрэт бацькі» (1845), «Літоўка з верба-мі» (1847), «Паляванне на зуброў» (1844— 51), «Панарама горада Вільні» (1850), «Лі-тоўская рыбачка» (1856), «Млын Патоцкага ў Паплавах» (1855), «Селянін з мётламі» (1851, акварэль), «Пейзаж ca скачкамі», «Вербная нядзеля».

Літ:. Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX —начала XX в. Мн., 1974. С. 109—111. Жывапісец, рысавальшчык, педагог. На-радзіўся ў Стамбуле (Турцыя). Яго твор-часць звязана з мастацкім жыццём Белару-сі і Літвы. Вучыўся ў Варшаве ў Я.П.Норб-ліна і М.Бачарэлі, у Германіі (1788—90). У 1798—1832 выкладаў у Віленскім універ-сітэце (з 1811 прафесар). Рэарганізаваў сіс-тэму навучання ў Віленскай мастацкай школе, якая ў 1797—1832 існавала пры універсітэце i была цэнтрам мастацкіх ве-даў краю. Падрыхтоўка ў гэтай школе дава­ла магчымаснь таленавітай моладзі Белару-сі, Літвы i Польшчы паступаць у мастац-кую акадэмію. Апрача таго, уведзеная Р. сістэма мастацкага навучання садзейні-чала развіццю рэалізму ў мастацтве 19 ст. Як прыхільнік перадавых дэмакратычных ідэй Р. імкнуўся вызваліць жывапіс ад уп­лыву класіцызму, які скоўваў мастацкую індывідуальнасць, тармазіў развіццё рэаліз-му. Ён дамогся дазволу прымаць у школу здольных вучняў незалежна ад ix сацыяль-нага паходжання. Так, у 1820—22 у школе вучылася 45 жывапісцаў і 16 скульптараў, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусі. Выхаванцамі школы былі мастакі Х.Аляшке-віч, В.Ваньковіч, Я.Дамель, Н.Орда, К.Ру-сецкі, І.Хруцкі i інш. Светапогляд мастакоў — выхаванцаў школы фарміраваўся пад уплы-вам перадавых дэмакратычных ідэй таго часу, ix творы былі сугучныя прагрэсіўным тэндэнцыям эпохі, адлюстроўвалі нацыя-нальныя асаблівасці, культурныя традыцыі, побыт народаў краю. Сам Р. працаваў пе-раважна ў жанры партрэта. У яго творах прыкметны ўплыў рамантызму, класіцыз

 

 

му, сентыментшіізму. Творчай манеры Р. ўласцівы ўстойлівасць кампазіцыйных прыёмаў, дакладны малюнак, стрыманасць колераў. Ён аўтар шматлікіх аўтапартрэтаў, партрэтаў Т.Зана, А.Снядэцкага (1816), Я.Снядэцкага (1819) i інш., кампазіцый «Турак з канём» (1791), «Бабуля з унучкай» i інш., акварэляў «На рынку» i інш. Нама-ляваў мініяцюрныя партрэты А.Т.Касцюш-кі, \.Лялевеля. Творы Р. зберагаюцца ў му­зеях Літвы, Польшчы, Германіі.

Літ.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 22—25.