РУСЕЦКАЯ
РУНКЕВІЧ
Сцяпан Рыгоравіч (22.1.1867—?)
Псторык рускай царквы, асветнік. На-радзіўся на Беларусі ў сям'і протаіерэя Мінскай епархіі. Скончыўшы Пецярбург-скую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй, быў сакратаром Сінода. Яшчэ студэнтам прымаў удзел у дзейнасці студэнтаў-прапа-веднікаў i вёў народныя рэлігійна-паву-чальныя чытанні ў цэрквах, грамадскіх i прыватных залах, начлежных дамах. Вышкам гэтай дзейнасці з'явіліся яго нарысы «Студэнты-прапаведнікі» (Спб., 1892) i ce-рыя твораў «Народная акадэмія», у якой меркавалася выдаваць па даступнай цане лепшыя пропаведзі i ўрыўкі з твораў сучас-ных i старажытных царкоўных пісьменні-каў (у 1895—96 выйшла 5 кніжак). Апрача
таго, Р. выдаў «Матэрыялы для гісторыі Мінскай епархіі» (вып. 1—5. Мн., 1892— 94), «Кароткі гістарычны нарыс стагоддзя Мінскай епархіі...» (Мн., 1893), «Гісторыю Мінскай архіепіскапіі (1793—1832 гг.)» (Спб., 1893, магістарская дысертацыя), «Жыццяпісы заходнярускіх уніяцкіх мітра-палітаў» (т. 1. Спб., 1897), «Рэлігійныя ма-тывы ў творах А.С.Пушкіна» (Спб., 1899). Друкаваў артикулы ў часопісе «Минские епархиальные ведомости». У сваіх працах і публікацыях па гісторыі уніяцкай царквы i Мінскай епархіі праваслаўнай царквы ў 18—19 ст. разглядаў пытанні гісторыі Полыпчы напярэдадні яе падзелу, яе ўзаема-адносіны з Расіяй. Р. цікавілі не толькі па-літычныя, юрыдычныя i культурный аспекты гэтай праблемы, але i пытанні царкоў-нага землеўладання. Асабліва падрабязна распрацавана ім пытанне пра вяртанне уні-ятаў у праваслаўе. Хоць Р. прытрымліваўся ў цэлым афіцыйнага пункту гледжання, ён выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял, пра-сачыў гэты працэс літараіьна ў кожным прыходзе.
Літ:. Афанасьев Н.И. Современники. Т. 2. Спб., 1910.
Саламея Рэгіна (1718 — пасля 1760)
Лекарка, асветніца. Нарадзілася на На-вагрудчыне ў сям'і мешчаніна Яўхіма Ру-сецкага. 14-гадовую дзяўчыну ў 1731 ад-далі замуж за лекара-немпа Якуба Хальпіра, i маладажоны адразу накіраваліся ў Стамбул, дзе Хальпір распачаў лекарскую дзейнасць. Саламея зацікавілася заняткамі мужа i неўзабаве пачала яму дапамагаць. Яна вызначаіася назіральнасцю, розумам i здольнасцямі, таму даволі хутка авалодала метадамі лячэння i пачала практыкаваць самастойна. Знаёмы іракскі лекар раскрыў ёй спосабы i сродкі лячэння хвароб вачэй. Праз пэўны час яна набыла столькі ведаў i вопыту, што атрымала афіцыйна дазвол на лекарскую дзейнасць. Паводле мусульман-скіх звычаяў мужчына, нават лекар, не меў права наведваць гарэм, а прававерныя му-сульманкі не мелі права лячыць мужчын. Хрысціянка ж Р. магла практыкаваць i ся-род мужчын, i сярод жанчын, i гэта спрыя-ла яе папулярнасці. Неўзабаве яна з мужам выехала ў Боснію. Па дарозе спынялася ў розных гарадах i лячыла дзяцей. Слуга Хальпіра, італьянец, навучыў Р. асновам лацінскай мовы, i яна змагла выпісваць рэ-цэпты. Набытыя кнігі па медыцыне i фар-макалогіі дапамагалі ёй пастаянна ўдаска-нальваць свае веды. Пасля заўчаснай смерил мужа Р. атрымала ў спадчыну даволі значныя сродкі, якія яна расходавала ў ас-ноўным на вандроўкі і справы міласэрнас-ці, у т.л. на выкуп палонных салдат. Сярод самых імянітых пацыентаў лекаркі ў гэты час быў трансільванскі князь Іожаф Рака-чы, галоўны прэтэндэнт на венгерскі пра-стол. У якасці лекаркі яе запрасілі Радзівіл Міхал Рыбанька i яго жонка Уршуля. У Patii імператрыца Ганна Іаанаўна наблізіла Р. да сябе, прыняла яе ў штат прыдворнай абслугі. Пэўны час Р. практыкавала ў Вене, лячыла членаў турэцкага пасольства. Апошняе вядомае месца яе лекарскай дзей-насці — Стамбул, з якога i пачыналася яе медыцынская кар'ера. На гэты раз сярод яе пацыентаў былі турэцкія саноўнікі, сёстры султана i жанчыны яго гарэма. У 1760 са Стамбула Р. накіравалася паломніцай у Святую Зямлю. У яе планы ўваходзіла на-веданне Палесціны i Егіпга. Далейшы лес невядомы.
Пасля сябе Р. пакінула надзвычай ціка-вы ўзор эпісталярнай спадчыны — дзён-нік-кнігу «Авантуры майго жыцця» (на польскай мове), падрыхтаваную для друку У ім — успаміны і ўласныя разважанні на-конт тагачасных падзей, цікавыя замалёўкі-партрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду i Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню
побыту і нораваў розных народаў, выкла-дзены метады лячэння розных хвароб. Лекарка шмат у чым апіралася на здабыткі народнай медыцыны, распаўсюджвала ву-чэнне пра гігіену i фізічнае выхаванне. Усё гэта ў сукупнасці з дасягненнямі фармака-логіі i хірургіі таго часу стварала бездакор-ную сістэму, у адпаведнасці з якой праца-вала Р. — «доктар медыцыны i акулістыкі», як яна сама сябе называла.
Те.: Бел. пер. — Авантуры майго жыцця: Ра-ман. Мн., 1993.
Шт.: Грыцкевіч В.П. Адысея наваград-скай лекаркі: Саламея Русецкая. Мн., 1989.
М.К.Багадзяж.