РУМЯНЦАЎ
РУКЕВІЧ
Міхаіл Іванавіч (1796—11.9.1841)
Рэвалюцыянер, дзекабрыст, адзін з арга-нізатараў выступления Літоўскага піянер-нага батальёна. Паходзіў са шляхты Белас-тоцкай вобласці. Служыў кватармайстрам у 1-м палку гвардыі Красінскага, у 1815 вый-шаў у адстаўку па хваробе. Скончыў Вілен-скі універсітэт са ступенню кандыдата юрыспрудэнцыі (1820). У лістападзе 1823 арыштаваны па справе аб тайных таварыс-твах у Віленскім універсітэце, але з-за не-дахопу доказаў напачатку 1824 вызвалены. Разам з К.Г.Ільгестромам заснаваў у 1825 тайнае рэвалюцыйнае т-ва «Ваенных сяб-роў», у склад якога ўвайшлі афіцэры i сал-даты Літоўскага корпуса, перадавая шляхта i моладзь навучальных устаноў Гродзен-скай губ. i Беластоцкай вобл. Таварыства мела на мэце барацьбу за «вольнасць» i «ўсеагульны дабрабыт». 24.12.1825 члены таварыства сарваті прысягу Мікалаю I у пія-нерным батальёне. 15.1.1826 арыштаваны i знаходзіўся ў Беластоку пад следствам. Ва-енным судом прыгавораны да пакарання смерцю, але па найвышэйшай канфірмацыі 15.4.1827 пазбаўлены дваранства i высланы на 10 гадоў катаржных работ i на пастаян-нае пасяленне ў Сібір. Катаргу адбываў разам з іншымі дзекабрыстамі ў Чыце i Пят-роўскім заводзе. У 1832 накіраваны на пасяленне ў Іркуцкую губ. Па справе Р. да следства прыцягваліся i яго сестры Карне-лія і Ксаверыя, якія былі пакараны пазбаў-леннем дваранства i ссылкай у Сібір, паз-ней замененай на 6—месячнае знаходжан-не ў Брыгіцкім дзявочым кляштары.
Мікалай Пятровіч (14.4.1754—15.1.1826)
Расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мецэнат, калекцыянер. Граф. Нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям'і фельдмаршала П.А.Ру-мянцава-Задунайскага. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, слухаў лекцыі па гісторыі i праве ў Лейдэнскім універсітэіде (1774). 3 1776 служыў пры двары, быў старшынёй Дзяржаўнага Савета (1810—12), міністрам замежных спраў (1808—14), канц
лерам (1809). Да пачатку вайны 1812 лідэр «французскай» партыі — прыхільнік цес-нага збліжэння Расіі з Францыяй. Пасля вайны з Напалеонам ад палітычнай дзей-насці адышоў (з 1814 у адстаўцы) i пера-ключыў сваю велізарную энергію i здоль-насці, падмацаваныя незлічоным багаццем, на арганізацыю i падтрымку навуковай дзейнасці, займаўся мецэнацтвам. Р. — своеасаблівая з'ява ў гісторыі расійскай на-вукі. Жывучы ў беларускім г. Гомель, які належаў яму, ён збіраў рукапісныя i ста-радрукаваныя кнігі, дакументы i матэрыя-лы па гісторыі Расіі (у тым ліку ў архівах Беларусі, Літвы, Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі, Швецыі i інш.), згуртаваў i матэ-рыяльна падтрымаў дзейнасць вучоных, аб'яднаў многіх з ix у т. зв. Румянцаўскі гурток, куды ўваходзілі такія вядомыя гіс-торыкі, археографы i моваведы, як Е.Бал-хавіцінаў, А.Х.Вастокаў, К.Ф.Калайдовіч, П.І.Кепен, І.МЛабойка, П.М.Строеў, А.П.Яр-молаў, М.Грыгаровіч (апошні на сродкі Р. вучыўся ў 1815—19 у Пецярбургскай ду-хоўнай акадэміі) i інш. 3 гэтым гуртком супрацоўнічала шмат славянскіх вучоных іншых краін (Бантке, І.Даныовіч, Й.Даб-роўскі, В.Караджыч, І.Лялевель, С.Ліндэ i інш.). Пры яго падтрымцы члены гуртка адкрылі многія помнікі славянскай гісто-рыі i літаратуры, прааналізавалі ix i зрабілі палеаграфічнае апісанне, чым заклалі пача-так навуковаму славяназнаўству. Р. знахо-дзіўся ў цэнтры навукова-выдавецкіх пачы-наў i быў ініцыятарам многіх з ix. У 1811 ён заснаваў Камісію па друкаванні дзяр-жаўных фамат i дагавораў, удзельнічаў у выданні (на свае сродкі) такіх важных прац, як «Збор дзяржаўных грамат i дагаво-раў» (ч. 1—4, 1813—28), «Помнікі расій-скай славеснасці XII ст....» (1821), «Бела-рускі архіў старажытных грамат» (1824). Сярод шматлікіх прац, выдадзеных на яго сродкі, «Збор славянскіх помнікаў, якія знаходзяцца па-за межамі Расіі» П.І.Кепе-на (1827), «Іаан, экзарх балгарскі» К.Ф.Ка-лайдовіча (1824), «Старажытныя расійскія вершы, сабраныя Кіршай Данілавым» (2-е выд., 1818). Р. вёў перагаворы з І.Лялеве-лем пра выданне яго твораў па гісторыі Польшчы, з І.Даніловічам пра выданне бе-ларуска-літоўскіх летапісаў i Судзебніка Казіміра IV, выяўленых у Гомелі; планаваў выдаць сербскую хроніку архіепіскапа Да-нііла, зборнік «Расійская дыпламатыка. Польскія i літоўскія крыніцы», «Ізборнік Святаслава», «Астрамірава Евангелле» i інш. Па яго даручэнні аналізаваліся мова, побыт i звычаі кашубаў i сербскія граматы. Па яго прапанове І.І.Грыгаровіч напісаў свой першы твор «Беларуская іерархія» (напісаны ў 1824, упершыню надрукаваны ў 1992), пазней распачаў працу над слоўні-кам беларускай мовы.
3 дапамогай вучоных ім сабрана надзвы-чай багатая бібліятэка рэдкіх кніг, унікаль-ная калекцыя рукапісаў, этнаграфічных i нумізматычных матэрыялаў. Пасля смерці Р. гэтыя скарбы, у т.л. з Гомельскага палаца, склалі аснову Румянцаўскага музея, ад-крытага ў Пецярбургу. У 1861 яны пераве-зены ў Маскву i сталі асновай «Маскоўска-га публічнага музеума» (у 1921—27 расфар-міраваны, калекцыі перададзены іншым музеям i карцінным галерэям Масквы). У 1826 з кніжнага фонду гэтага музея засна-вана бібліятэка, якая ў 1925 паслужыла ба-зай для стварэння Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна. Р. быў ганаровым членам мно-гіх акадэмій, навуковых таварыстваў, уні-версітэтаў. Яго дзейнасць паклала пачатак традыцыі цеснага супрацоўніцтва славян-скіх вучоных, што спрыяла развіццю сла-вяназнаўства.
Шт.: С о ф и н о в П.Г. Из истории русской дореволюционной археографии. М., 1957; Ко-чубинский А.А. Начальные годы русского славяноведения. Одесса, 1887—88; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973; Попов Б.С. Польский учёный и революционер Иохим Лелевель. М., 1974.
/. П.Хаўратовіч.