РАМАНАЎ

РАІЗІЙ

РАЖАНСКІ

РАДЧАНКА

РАДКАВЕЦ

Ігнацій Іванавіч (1849—?)

Беларуси фалькларыст, этнограф. Нара-дзіўся ў в. Аголічы Петрыкаўскага р-на. Вучыўся ў Петрыкаўскім народным вучылі-

 

 

шчы. Працаваў пісарам у ваенным ведамстве, з 1878 валасным пісарам у в. Грабаў, Дзякавічы i мяст. Лельчыцы. У 1889 запісаў вясельны абрад у в. Дзякавічы Мазырскага пав. i тэксты песень, звязаных з ім (надрукаваны ў кнізе П.В.Шэйна «Матэрыялы для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю», 1902, т. 3). Адзін з карэспандэнтаў Шэйна, у архіве якога (Санкт-Пецярбург) зберагаюцца i ін- шыя запісы Р. А.Ю.Лозка.

Зінаіда Фёдараўна (1839—18.3.1916)

Фалькларыст i этнограф. Нарадзілася ў в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага р-на. На працягу ўсяго жыцця збірала матэрыялы духоўнай культуры беларускага народа, за­тевала фальклор, асаблівасці беларускіх гаворак. Склала «Зборнік маларускіх i бе-ларускіх песень Гомельскага павета, запіса-ных для голасу з акампанементам фартэпі-яна» (1881), у які ўключыла 30 песень з на­певами Самы багаты па колькасці твораў (676 песень) зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія i маларускія). Запісаны ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні... з дадаткам 83 мясцо-вых прыказак» (1888), у прадмове да якога апісаны абрады i звычаі сялян, ix матэры-яльная культура. Першая з даследчыкаў 19 ст. адзначыла двухгалоссе ў спевах белару-саў. У 1887 выбрана правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства.

Те:. Сборник малорусских и белорусских на­родных песен Могилёвской губернии Гомельс­кого уезда Дятловицкой волости (180 песен). Спб., 1911.

Фелікс (? —пасля 1903)

Паэт, мемуарыст, удзельнік нацыяналь-на-вызваленчага руху 1860-х гадоў. Праца-ваў каморнікам у маёнтку Вялікая Бераста-війа на Гродзеншчыне. У 1861 увайшоў у Гродзенскую паўстанцкую арганізацыю К.Каліноўскага. Адзін з заснавальнікаў не-легальнай друкарні. Удзельнічаў у выданні i распаўсюджванні газеты «Мужыцкая пра-ўда». У 1863 у паўстанцкіх атрадах В.Уруб-леўскага. Пасля задушэння паўстання эміг-рыраваў у Кракаў. Аўтар паўстанцкіх пе­сень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнабрыва...» (апубл. ў 1865 былым паўстанцам І.Арамо-вічам), успамінаў «3 Гродзенскага ваявод-ства» (1903), якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х гадоў на Гродзеншчыне, змяшчаюць важныя факты з біяграфіі К.Каліноўскага.

Пётр (?—1571)

Пісьменнік, прававед, адзін з заснаваль-нікаў навуковай школы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Літоўскім. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Падуі i Балоньі. Вык-ладаў права ў Кракаўскім універсітэце. Пе-расяліўшыся ў Вялікае княства Літоўскае, служыў у жамойцкага біскупа Я.Даманеў-скага, быў канонікам у Варнянах, архіпрэс-вітэрам касцёла св. Яна ў Вільні, з 1567 ка-нонік віленскага капітула. Пакінуў вялікую літаратурна-прававую спадчыну, у якой звяртаўся да актуальных праблем, пераваж-на звязаных ca спадчынным правам. У паэ-ме «Да польскіх магнатаў пра каралеўскі шлюб» (1553) ён выступіў як прыхільнік спадчыннай манархіі, неабходнасць якой абфунтоўваў інтарэсамі стабілізацыі стано-вішча ў дзяржаве. Твор закранаў актуаль­ную праблему, бо тагачасны вялікі князь i кароль Жыгімонт II Аўгуст быў бяздзетным удаўцом. Прымаючы пад увагу цяжкія ва-енна-палітычныя абставіны для краіны на-пярэдадні Люблінскай уніі 1569, аўтар паэ-мы падкрэсліваў неабходнасць новага шлюбу, бо толькі нараджэнне наследніка магло пазбавіць краіну ад непрадбачаных выпадковасцей, спрэчак i войнаў. Такая трактоўка фарміравання вярхоўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім i Польшчы не адпавядала настрою шляхты, якая бачыла ў выбарнасці вярхоўнага правіцеля адзін з элементаў шляхецкай вольнасці.

Актыўнай была i практычная дзейнасць Р. У 1561 ён склаў для жамойцкага біскуп-ства Канстытуцыю i Навелы — законапа-лажэнні i правілы, якімі павінна яно ка-рыстацца. У Вільні ён уваходзіў у склад дворнага гаспадарскага суда, што разглядаў апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім пра­вам. Набыты ім значны вопыт дастасаван-ня такога права паслужыў падставай для напісання працы «Заключэнне Пягра Раі-зія, каралеўскага юрисконсульта, аб спра­вах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, i аб абскарджанні судовых рашэн-няў» (выдадзена ў 1563 у Кракаве, у 1570 у Франкфурце-на-Майне, у 1572 у Венецыі).

 

 

Гэта праца сур'ёзны тэарэтычны аналіз су-довай практыкі па прыватным праве. 3 імем Р. звязана заснаванне ў Вільні ў 1563 першай школы права (яе назва засведчана ў дакументах як «школа права цывільнага, рымскага, саксонскага, магдэбургскага, лі-тоўскага пад кіраўніцтвам П.Раізія»). Гісто-рык Т.Нарбут лічыць, што Р. выкладаў у школе рымскае, саксонскае, магдэбургскае права. Паводле меркавання Я.Курчэўскага, гэта школа існавала пры касцёле св. Яна з 1513, i ў ёй выкладаліся лацінская i нямец-кая мовы, а Р. у 1563 увёў выкладанне рымскага i літоўскага права, грэчаскай мо­вы. Прыходскую школу Р. ператварыў у ву-чылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў i інш. судо­вых чыноўнікаў. Такім чынам, ён быў у лі-ку заснавальнікаў першай навуковай шко­лы юрыспрудэнцыі ў Вялікім княстве Лі-тоўскім. Як вучонага-юрыста i самага аду-каванага чалавека яго добра ведалі Я.Дама-неўскі, А.Ратондус i інш. дзяржаўныя, па-літычныя i грамадскія дзеячы Вялікага княства Літоўскага. Добрая тэарэтычная падрыхтоўка, веданне рымскага, магдэбург­скага, кананічнага права, высокі аўтарытэт вучонага абумовілі далучэнне Р. да работы над Статутам Вялікага княства Літоўскага 1566. Запрашэнне іншаземца ў склад Ста-тутнай камісіі было рэдкім выпадкам, бо камісія зацвярджалася соймам i ў яе склад старанна адбіраліся прадстаўнікі з улікам веравызнання, прадстаўніцтва ад «Станаў» насельніцтва, кампетэнтнасці i інш. Сваёй практычнай i навуковай дзейнасцю Р. зра-біў значны уклад у развіццё права i культу­ры ў Вялікім княстве Літоўскім.

Літ:. Kurczewski J. Biskupstwo Wileńs­kie... Wilno, 1921.

Еўдакім Раманавіч (11.9.1855—20.1.1922)

Этнограф, фалькларыст i археолаг. На-радзіўся ў мяст. Нова-Беліца (цяпер у ме­жах Гомеля) у сям'і мяшчан. Скончыў Го­мельскую прагімназію (1870), курсы нас-таўнікаў рускай мовы i гісторыі (1872). Працаваў настаўнікам (з 1872), інспектарам народных вучылішчаў Віцебскай, Гродзен-скай i Магілёўскай губ. (1886—1906), чле­нам Часовай камісіі па ўладкаванні Вілен-скай публічнай бібліятэкі i музея (1906— 16). На працягу 1897—1903 працаваў рэдактарам у газеце «Могилевские губерн­ские ведомости», з 1910 — загадчыкам секцыі этнаграфіі i археалогіі Паўночна-За-ходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. 3 1917 жыў у Стаўрапалі. Р. вывучаў матэрыяльную i духоўную куль­туру беларусаў: жыллё, адзенне, сямейны побыт, народныя абрады, вераванні, дзіця-чыя гульні, нар. каляндар i медыцыну. Аў-тар больш як 200 прац па этнаграфіі, фальклоры, гісторыі, археалогіі i мове бе-ларусаў, сабраў i надрукаваў больш як 10 тыс. фальклорных твораў. Галоўная фальк-лорна-этнаграфічная праца Р. «Беларускі зборнік» (вып. 1—9, 1886—1912) з'яўляец-ца своеасаблівай энцыклапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. У 1886—94 вёў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Магілёўскай i Віцебскай губ. Ён склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай i Гродзенскай губ., сабраў звест-кі пра больш за 1000 гарадзішчаў на Бела-русі, выявіў шмат стаянак першабытнага чалавека, вёў антрапалагічныя даследаван-ні. Каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на Р. адкрыў помнік эпіграфікі 12 ст. Ба-рысаў камень. У 1900 Р. выдаў зборнік «Та­рас на Парнасе i іншыя беларускія вершы» (дапоўненае выданне выйшла ў 1902), у 1901 апублікаваў (са скарачэннямі) працу А.Мвера «Алісанне Крычаўскага графства 1786 г.». Папулярызаваў творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча. За вялікі ўклад у развіццё навукі Р. быў выбраны права-дзейным членам Рускага геаграфічнага та­варыства (1886), таварыства аматараў пры-родазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі (1888), Маскоўскага археалагічнага тава

 

 

рыства (1890), Віцебскага статыстычнага камітэта (1891) i інш.

Те:. Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Могилевская старина. Вып. 1—3. Могилев, 1900—03; Учебник русской грамматики. 4 изд. Могилев, 1904; Материалы по этнографии Грод­ненской губернии. Вып. 1—2. Вильна, 1911—12; Первоисточники для истории Могилевского края. Вып. 1. Одесса, 1916; Беларускія народныя казкі: (Ca зборнікаў Е.Р.Раманава). Мн., 1962.

Jlim.: Бандарчык В.К. Е.Р.Раманаў. Мн.,
1961. В.К.Бандарчык.