РАДЗІВІЛ

Міхал Казімір Рыбанька (13.6.1702—22.5.1762)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага, мецэнат. Паходзіў з найбуйней-шага магнацкага роду на Беларусі. Яго бацька Кароль I Станіслаў Радзівіл займаў пасаду канцлера, падкаморага i стольніка Вялікага княства Літоўскага. Маці Ганна Катажына з роду Сангушкаў. Як дзяржаў-ны дзеяч Р. з 1735 займаў пасады маршал -ка надворнага, літоўскага, з 1742 — кашта-ляна віленскага, з 1744 — ваяводы вілен-скага i гетмана вялікага літоўскага, быў старостам камянецкім i крычаўскім. У 1726 ён распачаў адбудову свайго Нясвіжскага замка, разбуранага шведамі ў 1706. Інтэн-сіўна ён аднаўляў i разрабаваныя ворагамі каштоўнасці, у т.л. бібліятэку i калекцыі мастацкіх твораў. У 1750 ён аднавіў дзей-насць Нясвіжскай друкарні, абсталяванай у замку, адкрыў корпус кадэтаў, у якім рых-таваў афіцэраў як для ўласнага войска, так i для войска Рэчы Паспалітай. Болыд за ўсё ён праславіўся як мецэнат i стваральнік першых на Беларусі мануфактур. Ману­фактуры «...ён вельмі любіў, ...на сваіх зем­лях з карьгсцю заснаваў». Найбольш вядо-мымі былі першыя на Беларусі фаянсавая мануфактура, размешчаная ў в. Новы Свержань, нясвіжская габеленавая май-стэрня i слуцкая персіярня (мануфактура шаўковых паясоў), дзе вырабляліся вельмі папулярныя ў той час залата- i срэбратка-ныя паясы. 3 вырабаў габеленавай май-стэрні наибольшую вядомасць набыў серы-ял, які адлюстроўваў найважнейшыя эпізо ды з гісторыі роду Радзівіла, у тым ліку «Наданне тытула князя Свяшчэннай Рым-

скай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму імператарам Карлам V у 1547 г.», «Карана-цыя Барбары Радзівіл», «Бітва князя Яну-ша Радзівіла пад Кіевам», «Уціхамірванне бунтаў пад Славечнай», «Агляд войска пад Заблудавам» i інш. Для арганізацыі і кіраў-ніцтва вытворчасцю слуцкай персіярні Р. запрасіў на службу ca Стамбула высока-кваліфікаванага майстра Яна Маджар-скага. Дапамагалі яму мясцовыя майстры, частка з якіх была паслана для навучання ў г. Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск). Вы-рабы слуцкай мануфактуры сталі такія па­пулярныя, што ўладальнікі падобных ману­фактур перайшлі да выпуску паясоў па слуцкіх узорах. Нават у Францыі некалькі шаўкаткацкіх прадпрыемстваў наладзілі вытворчасць падобных вырабаў. Але дзе б яны ні вырабляліся, тып гэтых паясоў ат-рымаў назву «слуцкіх». Шмат увагі Р. адда-ваў нясвіжскаму тэатру, які ён стварыў ра­зам з жонкай Францішкай Уршуляй Радзі-віл. Напачатку гэта быў аматарскі тэатр. Калі прыгонная трупа была папоўнена на­нятым! акцёрамі, ён набыў характар прафе-сійнага. Р. стварыў у Нясвіжы музычную, вакальную i балетную школы, для выкла-дання ў якіх запрасіў замежных спецыяліс-таў-настаўнікаў. Пры тэатры быў аркестр народных інструментаў, так званай літоў-скай музыкі, была павялічана прьщворная капэла. Такім чынам, прыдворны тэатр стаў шматпрофільным і самым вялікім на Беларусі прафесійным тэатрам таго часу.

Літ.: Багадзяж М. Слуцкая персіярня // Зрок. 1991. № 6—7; Гісторыя беларускага тэатра.
Т. 1. Мн., 1983; Шишигина К.Я. Музы Несвижа. Мн., 1986; Сыракомля У. Ван- дроўкі па маіх былых ваколіцах: Пер. с пол. Мн., 1992. М. К. Багадзяж.

 

 

РАДЗІВІЛ (Алелька-Радзівіл)

Соф'я (11.5.1586—19.3.1612)

Асветніца, прылічаная да святых. Нара-дзілася ў сям'і слуцкага князя Юрыя Алелькавіча i Кацярыны з роду магнатаў Кішкаў. У 1586 на першым годзе яе жыцця адзін за адным памерлі бацькі, і дзяўчына адразу атрымала ў спадчыну трэцюю частку радавога багацця. Потым на працягу не-калькіх гадоў памерлі яе бяздзетныя дзя-дзькі Аляксандр i Ян Сымон, у выніку Со­ф'я стала самай багатай нявестай у Вялікім княстве Літоўскім. Апекунамі непаўналет

 

 

 

няй Соф'і былі прызначаны магнаты Хад-кевічы. Яны выхавалі дзяўчынку i ў 1600 выдалі яе замуж за Януша Радзівіла. Напя-рэдадні вяселля Хадкевічы так пасварыліся з Радзівіламі, што апошнім давялося адсу-джваць нявесту i адваёўваць пры дапамозе гармат. Перад узяццем шлюбу Соф'я пас-тавіла ўмову, каб яе будучыя дзеці былі хрышчаны паводле праваслаўнага абраду. Сваё патрабаванне яна тлумачыла тым, што род Алелькавічаў заўсёды быў апорай праваслаўнай веры на Беларусі. Нязмен-насць духоўным ідэалам была гонарам для слуцкіх князёў. Гэта традыцыя павінна бы­ла захоўвацна, пакуль быў жывы хоць адзін прадстаўнік ix роду. Таму абраная Алелька-вічамі вера пасля Соф'і павінна была пе-райсці яе дзецям. Януш згадзіўся i на такія ўмовы. Адразу пасля шлюбу малады муж накіраваўся на шведскую, а потым на мас-коўскую вайну. Соф'я падоўгу заставалася адна i цалкам сябе прысвячала дабрачын-най дзейнасйі: раздавала грошы бедным, дапамагала хворым, апекавала гнаных ад-наверцаў. Шмат ахвяравала яна на правас-лаўныя манастыры i цэрквы, матэрыяльна падтрымлівала царкоўныя брацтвы, распа-чала будаўніцтва некалькіх шпіталяў для бедных, гталомнічала па святых мясцінах. Слуцкія цэрквы атрымалі ад Соф'і некаль-кі шыкоўных залатых рыз, вышытых яе ўласнымі рукамі. Вакол сябе яна бачыла ганенні на праваслаўных беларусаў, якіх гвалтоўна пераводзілі ва уніятаў, бачыла, як былыя праваслаўныя храмы ператваралі ва уніяцкія. Яе сур'ёзна непакоіў лёс Случчыны, большасць насельніцтва якой былі праваслаўныя. Праз мужа яна дамагалася каралеўскага рашэння пра забарону гвал-тоўнага далучэння слуцкіх праваслаўных да уніі. Соф'я памерла ў час родаў (не выжы-ла i яе дачка), i яе як апошнюю з роду Алелькавічаў пахавалі ў Слуцкім Свята-Троіцкім манастыры. Кананізаванне яе бы­ло сімвалічнае, бо ім царква прызнала зас­луг! перад Богам усяго роду Алелькавічаў, які на працягу стагоддзяў па сутнасці быў сям'ёй рыцараў праваслаўя.

Літ:. Брянцев П.Д. История Литовского государства с древнейших времён. Вильна, 1889;
Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985; Родчанка Р. Слуцкая старасвет-
чына: (факты i разважанні). Мн., 1991; Мельн i к a ў А. Праведная Сафія, княгіня Слуцкая
// Беларусь. 1992. № 8. І.А.Масляніцына.