ПЁТР 3 ГАНЁНДЗА
ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ
Іван Міхайлавіч
Духоўны пісьменнік, педагог, гісторык магілёўскай епархіі, этнограф. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Казанскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Аўтар артыкулаў «Пра мнага-жонства ў старажытных яўрэяў» (1884), «Феадосій Васілевіч, епіскап магілёўскі» (1887), «Пстарычныя звесткі аб стане пра-васлаўя ў магілёўскай епархіі пасля смерці епіскапа магілёўскага Феадосія Васілевіча з 1678 да 1699 гг.», «Серапіён Палхоўскі, епіскап магілёўскі, 1699—1704 гг.» (абодва 1888), «Сільвестр II, кн. Святаполк Чац-вярцінскі, епіскап магілёўскі» (1893).
ПЕТРАШКЕВІЧ(Pietraszkiewicz) Ануфрый (1793—7.12.1863)
Паэт. Нарадзіўся ў Шчучыне. Скончыў павятовую школу ў Шчучыне, Віленскі i Варшаўскі універсітэты. У 1816 кандыдат, у 1821 магістр філасофіі. У 1822—24 праца-ваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з зас-навальнікаў тайнага студэнцкага таварыс-тва філаматаў, распрацаваў структуру арга-нізацыі «Прамяністых», за што высланы ў Маскву (у 1825—31 працаваў бібліятэкарам ва універсітэце), потым — у Табольск (1832—60). У 1860 вярнуўся ў Вільню. У часопісе «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік», 1817. №61, 68) надрукаваў сентыментальныя вершы i гістарычныя думы ў духу рамантызму («Веска», «Беспад-стаўная скарга», «Роздум ля развалін замка Гедзіміна» i інш.). Аўтар вершаванай фальклорна-этнаграфічнай замшіёўкі «Іды-лія Купала», заснаванай на беларускіх народных легендах i абрадах. Збіраў матэрыя-лы пра таварыства філаматаў (выдадзены ў 1913—34 i ў 1973 як архіў філаматаў). Сяб-раваў з Я.Чачотам, падтрымліваў сувязі з А.Міцкевічам, І.Занам. Апошні расказаў пра яго ў аповесці «Свет i каханне».
Літ.: Na zesłaniu. Wrocław, 1973.
(Пётр Гезка з Ганёндза, Петрус Ганезіус, Каніза, Каніскі; 7—1573)
Тэолаг i пісьменнік, ідэолаг антытрыні-тарызму — левай, плебейска-сялянскай плыні радыкальна-рэфармацыйнага руху на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў мястэчку
Ганёндз на Падляшшы, якое да Люблін-скай уніі 1569 уваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае i належала Радзівілам. Паходзіў з беларускай сялянскай сям'і. Нямецкі гума-ніст i тэолаг Меланхтон, якога Пётр наве-даў у 1556, называў яго літвінам (так у той час называлі ўсіх жыхароў Вялікага княства Літоўскага). Пётр скончыў Кракаўскі уні-версітэт у 1551, пасля на сродкі віленскага біскупа Паўла Гальшанскага быў накірава-ны за мяжу для ўдасканалення ведаў. Па-бываў у Італіі, Швейцарыі, Маравіі. Знаём-ства з рэлігійна-філасофскім вучэннем М. Сервета i сацыяльна-палітычнымі ідэя-мі мараўскіх анабаптыстаў адыфала знач-ную ролю ў фарміраванні яго светапогляду. У 1554 Пётр выкладаў сафістыку ў Падуан-скім універсітэце. Пасля вяртання на радзі-му ў 1556 ён па рэкамендацыі Мікалая Ра-дзівіла Чорнага прыняў удзел у Сяцымін-скім сінодзе польскіх, беларускіх i літоўскіх пратэстантаў, дзе выступіў з прамовай i вы-казаў свае погляды. Яго смелая рацыяна-лістычная крытыка догмата троицы выклі-кала перапалох сярод членаў сінода. Гэта выступление стала пралогам радыкальнай Рэфармацыі на Беларусі i ў Літве i зрабіла вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў бу-дучых ідэолагаў антытрынітарызму. «...Я лі-чу, — казаў на сінодзе Пётр, — што траіс-тасць асоб, адзінасутнасць, злучэнне існас-ці i іншае, унесенае ў царкву школамі, ёсць выдумка чалавечага розуму i таму павінна быць па справядлівасці абвергнутым, каб вярнуцца выключна толькі да Свяшчэннага пісання, якое з'яўляецца самым надзейным падмуркам веры». Сінод пастанавіў накіра-ваць Пятра ў Вітэнберг да Меланхтона, каб той даў сваё заключэнне пра такія ерэтыч-ныя погляды. Пераканаўшыся ў тым, што Пётр — прапаведнік анабаптысцкага толку, Меланхтон не даў яму магчымасці на-ладзіць у Вітэнбергу дыспут пра сутнасць свайго вучэння i неадкладна справадзіў вальнадумца. Вярнуўшыся на радзіму, Пётр пасяліўся ў Венграве, якое належала удаве віцебскага ваявода Ганне Кішка, i распачаў энергічную прапаганду свайго вучэння ў Вялікім княстве Літоўскім. Паслядоўнікамі Пятра сталі Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, М.Чаховіц i інш. Весткі пра антытрынітар-скую прапаганду Пятра дайшлі да Жэневы. Кальвін у адным са сваіх лістоў пісаў: «Пётр Ганыза зноў аднаўляе пашырэнне на Літве блюзнерскага вучэння Сервета». Пётр удзельнічаў у антытрынітарскіх сінодах, вёўпалеміку з СБудным. Ён выдаў некалькі твораў на лацінскай («Супраць боскасці Ісуса Хрыста», Брэст, 1557; «Аб перша-хрысціянскай царкве», 1564; не зберагліся) i польскай («Пра трох», «Пра сына божа-га», «Пра хрысціянскае хрышчэнне», усе 1570) мовах. У гэтых творах ён адмаўляў царкоўна-тэалагічную i філасофскую сха-ластычную традыцыю. Асноўнымі аўтары-тэтамі для яго былі Свяшчэннае пісанне i чалавечы розум. Але калі розум супярэчыў канонам Бібліі, аддаваў перавагу апошняй. Ён быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, дасканала ведаў лацінскую, грэчаскую i яўрэйскую мовы. Актыўна выступаў супраць прыватнай уласнасці, са-цыяльнай няроўнасці, свецкай улады, вой-наў, феадальнага права, пакарання смерцю. Памёр у Венграве ў час эпідэміі.
Літ:. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI—нач. XVII в.). Мн., 1970.