ПАНЯТОЎСКІ

ПАЛ ЮТА

ПАЛОНСКІ

Леанід Аляксандравіч (1833—?)

Публіцыст, пісьменнік. Паходзіў з два-ран Віленскага пав. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. Служыў у канцылярыі ваеннага міністэрства, потым у канцылярыі міністра народнай асветы. Добра валодаў некалькімі замежнымі мовамі, вёў аддзел замежнай палітыкі ў шэрагу пецярбургскіх перыя-дычных выданняў. П. першы ўвёў у «Санкт-Петербургских ведомостях» што-тыднёвы фельетон сталічнага жыцця (пісаў пад псеўданімам Іван Любіч). Вёў аддзел «Унутранага агляду» ў часопісе «Вестник Европы». Агульны кірунак гэтых «аглядаў» быў ліберальны. Са студзсня 1880 пачаў выдаваць уласную апазіцыйную да ўрада палітычную газету «Страна», якая двойчы была папярэджана за артыкулы пра неаб-ходнасць памілавання М.Г.Чарнышэўскага

 

i ў сувязі з замахам на жыццё Аляксандра II. У студзені 1883 газета часова прыпынена з забаронай выхаду яе надалей без папярэд-няй цэнзуры, але так i не была адноўлена. 3 кастрычніка 1884 вёў «Унутраны агляд» у газеце «Русская мысль», у 1893—95 у часо-пісе «Северный вестник». Аўтар аповесцей, артыкулаў на гістарычныя і эканамічныя тэмы. Быў карэспандэнтам французскіх га­зет «Temps» («Час»), «Revue Universelle» («Сусветны часопіс»). 3 канца 1880-х гадоў змяшчаў артыкулы на польскай мове ў пе-цярбургскай газеце «Kraj». Яго артыкул «Міцкевіч у рускай літаратуры» змешчаны ў выдадзеным гэтай газетай «Міцкевічаў-скім зборніку».

Георгій Антонавіч (1820—?)

Вучоны медык, фалькларыст, педагог. Нарадзіўся ў Гродне, дзе скончыў гімназію i пачаў практычнае вывучэнне фармакало-гіі. У 1838 паступіў у Віленскую медыка-хі-рургічную акадэмію, пасля закрыцця якой працаваў у Харкаўскім універсітэце. У 1849 атрымаў тут зван не лекара, а крыху раней — ветэрынара. У 1851 П. прызначаны ад'юн-ктам Харкаўскага ветэрынарнага вучылішча па фізіялогіі i фармакалогіі, абараніў ды-сертацыю на званне магістра ветэрынарных навук. 3 1873 ардынарны прафесар Харкаў-скага ветэрынарнага інстытута. П. шмат разоў быў у навуковых камандзіроўках па Расіі i за яе межамі, вывучаў пашы хатняй жывёлы, даследаваў расліннасць i мясцо-васці, з якіх распаўсюджваліся павальныя хваробы. У 1878 экспанаваў на Парыжскай выстаўцы калекцыю шкодных насякомых, выяўленых у авечай воўне. П. —член мно-гіх камітэтаў i медыцынскіх таварыстваў; з 1887 старшыня халернага камітэта ў Харка-ве, створанага па яго ініцыятыве. Аўтар на­вуковых прац «Хлараформ як проціяддзе супраць стрыхніну» (1852—54), «Хінін як засцерагальны сродак ад халеры» (1873), «Аб лячэнні халеры» (1889) i інш.

Станіслаў Аўгуст (17.1.1732—12.2.1798)

Апошні кароль Рэчы Паспалітай (1764— 95), асветнік, мецэнат. Нарадзіўся ў маён-тку Волчын пад Брэстам у шляхецкай сям'і Станіслава Панятоўскага i Канстанныі Чартарыйскай. П. быў здольны юнак, атрымаў добрую адукацыю. Здзейсніў шэраг падарожжаў па Францыі i Англіі, знахо-дзіўся пад моцным уплывам асветнай куль­туры Еўропы. У палітычным жыцці краіны арыентаваўся на партыю прыхільнікаў Чар-тарыйскіх. 3 1755 меў званне стольніка Вя-лікага княства Літоўскага, у 1755—56 i 1757—58 выконваў абавязкі сакратара ан-глійскага пасольства ў Пецярбургу, пазней быў паслом ад Саксоніі. У гэты час ён блізка сышоўся з вялікай князёўнай Каця-рынай, жонкай спадчынніка расійскага трона Пятра III, i быў у ліку яе фаварытаў. Стаўшы імператрыцай, Кацярына II выста­вит кандыдатуру П. на трон Рэчы Паспалі-тай i пры падтрымцы прускага караля Фрыдрыха II ён 6.9.1764 быў абраны кара-лём. Першыя гады яго праўлення прайшлі даволі спакойна. Пшіякі былі задаволены, што ix каралём нарэшце стаў «прыроджаны Пяст», а не іншаземец. Склалася нават думка, что з часу праўлення П. ў Рэчы Паспалітай пачаўся «залаты век» Адра-джэння. Шляхам маральнай i матэрыяль-най падтрымкі П. актывізаваў дзейнасць вучоных i літаратараў, асвету. Ён заснаваў у Варшаве кадэцкі корпус, з якога ў далей-шым выйшаў шэраг выдатных дзяржаўных дзеячаў (у т.л. А.Т.Касцюшка, Я.ЯсінскІ)—у Вільні корпус інжынераў Вялікага княства Літоўскага, дапамагаў у дзейнасці Камісіі народнай адукацыі. Пад яго эгідай пачаўся росквіт тэатра, у архітэктуры развілася плынь, якая вядома пад назвай «стыль Ста-ніслава». Ён наводзіў парадак у гаспадарцы гмін i заняпалых гарадоў, дбаў пра развіццё прамысловасці i гандлю.

 

 

Яшчэ да ўступлення на прастол П. па-чау збіраць бібліятэку, к&текцыю мастацкіх твораў, узораў прыкладнога мастацтва i ну-мізматыкі, якія значна папоўніліся за часы яго праўлення. Яго прыдворная бібліятэка налічвала каля 20 тыс. тамоў кніг i рукапі-саў, ёй карысталіся прыдворныя, многія вучоныя i літаратары. Менавіта з дапамо-гай яго збораў ствараў «Гісторыю польскага народа» А.Нарушэвіч. Традыцыйнымі ў культурным жыцці краіны сталі «чацвяргі Панятоўскага», на якія збіралася эліта з ін-тэлігенцыі. Праўда, пазней гэтыя «чацвяр-гі» былі ацэнены як бессаромны разгул i распутства караля i знаці, што ў рэшце ста­ла адной з прычын падзення нораваў i раз­валу дзяржавы.

Спробы П. ўмацаваць цэнтральную ўла-ду шляхам рэформ i абмежавання «ліберум вета» выклікалі незадаволенасць Расіі i Прусіі, а таксама мясцовых рэакцыйных магнатаў. A непаслядоўнасць i нерашучасць караія астудзіла першае захапленне ім шы-рокіх колаў i перарасло ў адкрытую варо-жасць. Найбольш энергічныя праціўнікі (Красінскія i Пулаўскія) стварылі ў 1768 супраць караля i Pacii Барскую канфедэра-цыю — узброены саюз шляхты i патрыя-тычных колаў, якія выступалі за незалеж-насць краіны. Барацьба канфедэратаў суп­раць каралеўскіх i расійскіх войск працяг-валася да 1772 i фактычна падрыхтавала глебу да 1-га падзелу Рэчы Паспалітай па-між суседнімі моцнымі дзяржавамі. У 1772 Расія, Прусія i Аўстрыя заключылі канвен-цыю аб частковым падзеле Рэчы Паспалі-тай, занялі частку яе тэрыторыі i прымусілі сойм Рэчы Паспалітай прызнаць гэты па-дзел. Пад рэальнай пагрозай поўнай лікві-дацыі дзяржаўнасці паскорыўся працэс выспявання нацыянальнай свядомасці на-родаў Рэчы Паспалітай. На 4-гадовым сой­ме 1788—92 склалася патрыятычная пар-тыя, якая выпрацавала праграму палітыч-ных i сацыяльных рэформ, умацавання дзяржавы. Сойм прыняў шэраг рэформ (умацаванне арміі, змена дзяржаўнага ладу i інш.), якія былі падсумаваны ў Канстыту-цыі 3 мая 1791. Супраць Канстытуцыі выс-тупілі рэакцыйныя магнаты. Яны стварылі ў 1792 Таргавіцкую канфедэрацыю, па зак-ліку якой войскі Pacii i Прусіі акупіравалі краіну. Напачатку П. падтрымліваў Кан-стытуцыю, a потым далучыўся да таргавіц-кіх канфедэратаў. Рэформы 4-гадовага сой­ма былі адменены, а сойм, скліканы ў Гродне ў 1793, зацвердзіў новы падзел кра-іны паміж Расіяй i Прусіяй. На пагрозу поўнай ліквідацыі нацыянальнай незалеж-насці народы Рэчы Паспалітай адказалі паўстаннем пад кіраўніцтвам А.Т.Касцюш-кі. Паўстанне 1794 напалохала П. Ён баяў-ся за свой лёс, i толькі ўпэўненасць у ры-царскім характары Касцюшкі давала яму надзею на спрыяльны зыход. Пасля заду-шэння паўстання ў 1795 адбыўся канчатко-вы падзел Рэчы Паспалітай, паводле якога да Pacii адышлі ўсе беларускія i ўкраінскія землі. Па патрабаванні Расіі П. пераехаў у Гродна i тут адрокся ад прастола. Апошнія гады пражыў у Пецярбургу ў поўнай раско-шы i пасля сябе пакінуў вялікія даўгі. Ме­муары П. выдадзены ў 1914—16 Расійскай акадэміяй навук. Значная частка яго біблія-тэкі i нумізматычнай калекцыі ў 1805 праз Т.Чацкага была набыта для Крамянецкага ліцэя, пасля закрыцця якога трапілі ў Кіеў-скі універсітэт (зараз у бібліятэцы АН Pa­cii).

Шт.: Кулжинский И. История Поль­ши. Киев, 1864. С. 177—189; Słownik
pracowników książki polskiej. Warszawa; Łódź, 1972. S. 846—848. ГЛМаслыка.