ПАГОСКІ

ПАГАРЭЛЬСКІ

Платон Мікалаевіч (1800—1852)

Матэматык, педагог. Нарадзіўся ў Ві-цебскай губ. ў шляхецкай сям'і. Скончыў-шы Віцебскую гімназію, вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага універсітэта, па сканчэнні якога ў 1822 ат-рымаў пасаду выкладчыка матэматыкі ва Універсітэцкім высакародным пансіёне. У 1827 абараніў дысертацыю «Пра спосабы вызначэння ўдзельнай вагі цел...» на сту­пень магістра фізіка-матэматычных навук. У 1829 старшы выкладчык фізікі i матэма-тыкі ў Маскоўскай губернскай гімназіі, з 1830 выкладаў аналітычную геаметрыю ў Маскоўскім выхаваўчым доме i ў жаночым аддзяленні Сіроцкага інстытута. Выкладан-не матэматыкі на той час ускладнялася ад-сутнасцю ў Расіі надежных падручнікаў. П. пераклаў на рускую мову i дапоўніў «Курс чыстай матэматыкі...», складзены французскімі матэматыкамі Алезам, Білі i інш. для ваенных школ. Гэты дапаможнік атрымаў у Расіі шырокае распаўсюджанне i пазней неаднаразова перавыдаваўся. У 1836 П. прызначаны інспектарам Маскоўскай губернскай гімназіі. На гэтай пасадзе ён палепшыў якасць навучання новым замеж-ным мовам у гімназіі. 3 1839 П. —дырэк-тар зноў створанай Маскоўскай рэальнай гімназіі, a ў 1841 атрымаў пад сваё кіраў-ніцтва маскоўскія гарадскія i павятовыя ву-чылішчы i пачатковыя школы. Нязначныя матэрыяльныя сродкі, што выдзяляліся для новай гімназіі, рабілі становішча яе кіраў-ніка даволі складаным. Але дзякуючы ix рацыянальнаму выдаткаванню П. здолеў наладзіць працу. Для падрыхтоўкі выклад-чыкаў па прадметах, якім не навучалі ў ай-чынных універсітэтах, П. накіраваў двух кандыдатаў у замежныя універсітэты. Для бібліятэкі гімназіі былі набыты найноўшыя i лепшыя творы, для вучэбных кабінетаў — мадэлі, машыны i інш. абсталяванне. Пры гімназіі быў адкрыты педагагічны клас, дзе праходзілі перападрыхтоўку тыя, хто жадаўатрымаць пасаду настаўніка пачатковых школ. 3 дапамогай экзаменаў i выпраба-вальных урокаў П. адбіраў з ліку прэтэн-дэнтаў лепшых настаўнікаў. У выніку яго дзейнасці ўзровень выкладання ў пачатко­вых школах Масквы i наваколля значна павысіўся i Міністэрства народнай асветы патрабавала, каб пецярбургскія пачатковыя школы працавалі на ўзор маскоўскіх.

Аляксандр Фаміч (9.3.1816—7.9.1874)

Педагог, пісьменнік, выдавец. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. 3 маленства выхоў-ваўся ў арыстакратычнай сям'і былога ма-гілёўскага губернатара І.Маркава. У 1829 паступіў у Вышэйшае вучылішча ў Пецяр-бургу, якое, аднак, у хуткім часе пакінуў. 16-гадовым юнаком быў залічаны на вай-сковую службу. У 1843 выйшаў у адстаўку ў чыне падпаручніка i нейкі час працаваў ка-місіянерам у Дэпартаменце карабельных лясоў. Частыя службовыя раз'езды па Расіі далі яму магчымасць блізка пазнаёміцца з побытам рускага народа i назапасіць бага-ты матэрыял для творчай работы. Пасля скасавання дэпартамента П. ў 1859 зволь-нены з пасады i цалкам аддаўся літаратур-най i асветніцкай дзейнасці. Яшчэ ў 1858 яго запрасілі для выдання часопіса «Сол­датская беседа», які ён рэдагаваў да 1863. У 1862 П. распачаў выданне часопіса «Народ­ная беседа». Невялічкага фармату кніжкі часопіса апрача белетрыстычных твораў змяшчалі інфармацыю пра сучасныя падзеі грамадскага жыцця, афіцыйную хроніку i г.д. — даступнае народнаму разумению чытанне. Сярод супрацоўнікаў часопіса i яго аўтараў былі А.М.Майкаў, М.А.Някра-саў, А.Сляпцоў i інш. пісьменнікі. У 1867 П. заснаваў новы часопіс — «Досуг и де­ло», які меў значны поспех (выдаваўся i пасля смерці рэдактара). У сваіх творах, напісаных жывой народнай мовай, право-дзіў думку пра неабходнасць пісьменнасці i адукацыі для простага чалавека. Асвету ён лічыў галоўным звяном, што звязвае ўсіх людзей. Аўтар п'ес «Няздольны чалавек», «Лёгкая дабаўка», «Чаму быць, таго не мі-нуць» i інш. Поўны збор твораў П. выйшаў у 4тамаху Г899—1901.

Літ.: Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С 199.