НАСОВІЧ
Іван Іванавіч (7.10.1788—6.8.1877)
Мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся ў в. Гразівец Быхаў-скага павета Магілёўскай губ. (цяпер Ча-вускі р-н) у сям'і псаломшчыка. Адукацыю атрымаў у Магілёўскай гімназіі, потым у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Там ён грунтоўна авалодаў стараславянскай, лацін-скай, грэчаскай i французскай мовамі, вы-вучаў польскую i старажытнаяўрэйскую мовы, што, пры дасканалым валоданні бе-ларускай i рускай мовамі, адкрывала яму шырокія перспектывы даследчыка ў галіне мовазнаўства. 3 1812 Н. працаваў выклад-чыкам рускай мовы i славеснасці вышэй-шага аддзялення Аршанскага духоўнага ву-чылішча, выкладчыкам, рэктарам Мсціс-лаўскага духоўнага вучылішча (1813—22), загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага, Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў (1822—43). Пераезды па службе, а таксама падарожжы па Магілёўскай, Мінскай i Гродзенскай губ. далі яму магчымасць глы-бока пазнаёміцца з народнай творчасцю, сабраць багаты лексічны, фразеалагічны i фальклорны матэрыял з розных рэгіёнаў Беларусі. Таму, выйшаўшы ў 1843 у адстаў-ку i пасяліўшыся ў Мсціславе, ён заняўся навуковай работай. У выніку цеснага су-працоўніцтва з Археафафічнай камісіяй, эт-награфічным аддзяленнем Рускага геафа-фічнага таварыства, Аддзяленнем рускай мовы i славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук ён распачаў падрыхтоўку першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы пад назвай «Алфавітны паказальнік старажыт-ных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі», выдадзеных у 1853 годзе, рукапіс якога за-вяршыў у 1867. У ім ён даў тлумачэнне i лексікафафічную інтэрпрэтацыю 13 тыс. слоў (Увараўская прэмія 1867, рукапіс збе-рагаецца ў бібліятэцы Расійскай АН у Санкт- Пецярбургу).
Значнае месца ў яго творчай спадчыне займаюць фальклорна-этнафафічныя пра-цы, у якіх аналізуецца i асэнсоўваецца жыццё i побыт народа, яго духоўны свет i мараль, звычаі i павер'і, практычная муд-расць i вусная паэтычная творчасць. Зда-быткам беларускай фалькларыстыкі сталі яго зборнікі «Беларускія прыказкі i пры-маўкі» (1852), «Беларускія прыказкі i загад-кі» (1868), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867). У апошнім ён змясціў каля 3500 прыказак, прымавак i блізкіх да ix прыга-ворак, праклёнаў, скорагаворак i інш., тонка прааналізаваў змест i сэнс «маральна-практычнай філасофіі простага народа», мудрых гаспадарчых i прыродных назіран-няў. У многіх выпадках ён высвятляў пахо-джанне, прыводзіў эквіваленты з рускай, а часам i іншых моў. За тэты зборнік яму прысуджаны залаты медаль Рускага геафа-фічнага таварыства, ён абраны членам гэ-тага таварыства па аддзяленні этнафафіі. У зборніку «Беларускія песні» (1873), акрамя 350 тэкстаў песень, даследчык змясціў шэ
par артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Падрыхтаваны Н. зборнік, у якім былі сабраны беларускія вусна-паэтычныя творы (байкі, легенды, павер'і, быліны, анекдоты i інш.), не быў выдадзены i сёння лёс яго невядомы. Да гэтых зборнікаў Н. пісаў прадмовы, дзе вы-казваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць народа, рабіў фанетыка-граматычныя i лексічныя каментарыі, тлумачэнне паасобных выразаў i слоў.
Значную ўвагу надаваў Н. пытанням гіс-торыі, асабліва старажытнай гісторыі Беларусь У гісторыка-лінгвістычным даследа-ванні «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» ён даво-дзіў, што назвы плямён «дрыгавічы», «ра-дзімічы» i «крывічы» паходзяць ад беларус-кіх народных слоў. Ён пераклаў з лацін-скай мовы 3-томную працу А.Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Полылчы i Літвы», у якой адлюс-траваны ўзаемадачыненні Польшчы i Вялі-кага княства Літоўскага i праліта святло на гісторыю беларускіх зямель у часы з 1217 па 1696. Н. аўтар грунтоўнай (каля 1000 старонак) гісторыка-мемуарнай працы «Ус-паміны з майго жыцця», дзе дадзена шыро-кая панарама тагачаснага грамадства, раскрыты духоўныя інтарэсы i маральнае аб-лічча беларускай інтэлігенцыі з канца 18 да сярэдзіны 19 ст. Значнае месца ў гэтым творы адведзена педагагічным ідэям самога Н., які больш як 30 гадоў працаваў на ніве асветы (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі).
Асноўнае месйа ў навуковай спадчыне Н. займае тлумачальна-перакладны «Слоў-нік беларускай мовы», над якім ён самаад-дана працаваў 16 гадоў (скончыў у 1863, выдадзены ў 1870, факс. выд. 1983). Гэта навукова-лінгвістычны летапіс народа i часу, самы поўны на той час збор лексікі і фразеалогіі жывой беларускай мовы, які ахоплівае больш за 30 тыс. слоў. У гэтым арыгінальным і непаўторным творы засвед-чаны стан i ўзровень развіцця беларускай мовы сярэдзіны 19 ст., данесены нашчад-кам лексічныя скарбы i фразеалагічнае ба-гацце нацыянальнай мовы. Матэрыялы для слоўніка Н. чэрпаў з гаворак Магілёўшчы-ны, Міншчыны, Віцебшчыны, Гродзен-шчыны, некаторых паветаў Прывіленскага краю — г. зн. усяго моўнага ландшафту тагачаснай Беларусь Аўтар свядома не ўклю-чаў у рэестр словы, агульныя для беларускай i рускай моў. Для пацвярджэння ўжы-вальнасці слоў i дакладнасці тлумачэння ix семантыкі выкарыстоўваў самы аўтарытэт-ны ілюстрацыйны матэрыял - народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразе&тагізмы. Многія словы ўзяты са старабеларускіх пісьмовых помнікаў. Усе значэнні слоў i словазлучэнняў раскрываюіша аўтарскімі тлумачэннямі i цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы; часам даецца этымалогія слоў. Такім чы-нам, у «Слоўніку...» шырока выкарыстана жывое народнае беларускае слова, да гэтага часу ён з'яўляецца унікальным творам у беларускай лексікаграфіі. У 1881 выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка І.І.Насовіча» (каля 1 тыс. новых слоў).
Літ.: 111 е й н П. И.И.Носович: (Краткий биогр. очерк) // Изв. Отд-ния рус. яз. и словесности имп. Академии наук. 1900. Т. 5, кн. 3; Г у л i ц к i М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі (XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1978. С. 50—83; Цішчанка I. Першапрахо-дзец // Полымя. 1983. №10; Суднік М.Р. І.І.Насовіч i яго слоўнік // Насовіч I. Слоўнік беларускай мовы. Мн., 1983. І.П.Хаўратовіч.