НАБАРОЎСКІ

МЯРЖЫНСКІ

Сяргей Канстанцінавіч (13.2.1870—16.3.1901)

Дзеяч рэвалюцыйнага руху, адзін з пер-шых марксістаў на Беларусі. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і чыгуначнага служачага, два-раніна з Ігуменскага павета. Скончыўшы рэальнае вучылішча ў Мінску, у 1891—95 вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Тут ён вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод студэн-таў, быў у ліку заснавальнікаў марксісцкай студэнцкай арганізацыі (1891—92), уступіў у Кіеўскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа», выступаў супрайь народ-ніцтва, змагаўся з «эканамістамі». Адным з пашыраных відаў дыскусіі з народнікамі было абмеркаванне рэфератаў, з якімі най-больш часта выступаў М. як прызнаны тэа-рэтык.' Ён актыўна прапагандаваў навінкі марксісцкай літаратуры i матэрыялы пра-ктычнай дзейнасці падпольных арганіза-цый. Паводле сведчання ўкраінскага рэва-люцыянера І.Н.Машынскага, у Кіеў М. прывёз «гэта апошняе слова грамадскай думкі з паўночнага захаду, з Мінска». Не скончыўшы з-за хваробы (туберкулёз) уні-версітэт, у 1895 вярнуўся у Мінск. Праца-ваў у Мінскай кантрольнай палаце, потым памочнікам кантралёра ў аддзеле кантролю Лібава-Роменскай чыгункі. Дарэчы, там жа працаваў i П.В.Румянцаў — гаспадар ква-тэры, на якой у 1897 адбыўся I з'езд РСДРП. У 1895 ён узначаліў адзін з гурт-коў чыгуначных рабочых, заснаваны СТрусевічам у 1894. Пазней увайшоў у кі-руючае ядро Мінскай сацыял-дэмакратыч-най арганізацыі. У перыяд станаўлення ра­бочага руху М. быў актыўным прапаган-дыстам твораў К.Маркса i Ф.Энгельса. Вы-карыстоўваючы службовае становішча чы­гуначнага служачага, ён наладзіў практыч-ную работу па сувязі Мінскага i Кіеўскага падполляў, шырокія сувязі i дружалюбныя адносіны з кіеўскімі сацыял-дэмакратамі, што было дзейсным фактарам супрацоў

 

 

ніцтва беларускіх i ўкраінскіх рэвалюцыя-нераў. Асобнай старонкай яго біяфафіі з'яўляецца знаёмства (ліп. 1897) з украін-скай паэтэсай Лесяй Украінкай, з якой ён падтрымліваў дружалюбныя адносіны да канца жыцця i на творчаснь i ідэйную эва-люцыю якой аказаў вялікі ўплыў. Яна не-аднойчы прыязджала да М. ў Мінск. Два апошнія месяцы яна правяла ля ложка па-міраючага сябра i ў дзень яго смерці Hani-сала сваю паэму «Апантаная». Імем М. ў Мінску названы вуліца i завулак.

Літ.: И о с ь к о М.И. К.Маркс, Ф.Энгельс и революционная Белоруссия. 2 изд. Мн., 1985. С. 243—265.

 

Даніла (1573—1640)

Урач, паэт, дыпламат. Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям'і ў Кракаве. Ме-дыцыне, праву i гуманітарным навукам ву-чыўся ва універсітэтах Вітэнберга (Герма-нія, 1590—93), Базеля (Швейцария), Арле-ана (Францыя). Вывучаў таксама лацін-скую, грэчаскую, нямецкую, французскую мовы. Як здольны настаўнік Н. быў пры-няты на службу ў сям'ю віленскага ваяводы Крыштофа Радзівіла выкладчыкам заходніх моў для сына Януша. Потым працаваў нас-таўнікам у сямЧ магнатаў Ляшчынскіх. У 1601 навучаўся механіцы ў Падуі (Італія), слухаў лекцыі Галілея, стаў прыхільнікам яго вучэння. На аснове вучэння Галена на-пісаў 2 трактаты. 3 1602 на працягу 30 га-доў Н. быў на службе ў свайго былога вы-хаванпа, Януша Радзівіла, i амаль увесь час жыў на Беларусі: у Нясвіжы, Капылі, Станькаве, пад Навагрудкам. Ён падтрым-ліваў ідэю самастойнасці Вялікага княства Літоўскага, дапамагаў князю рыхтаваць выступление пратэстанцкай шляхты суп-раць караля Жыгімонта III. Пасля заду-шэння выступления суправаджаў князя ў эміграцыі. Яшчэ раз вымушаны быў эмі-грыраваць у Заходнюю Еўропу разам з князем пасля яго адмовы ўдзельнічаць у пахо-дзе Жыгімонта III на Рускую дзяржаву. Пасля вяртання на Беларусь Н. неаднара-зова ездзіў з сакрэтнымі дыпламатычнымі даручэннямі Радзівілаў да еўрапейскіх ула-дароў. 3 1633 жыў у Вільні, дзе быў абраны гарадскім суддзёй. На працягу ўсяго жыцця займаўся ўрачэбнай практыкай, удзельнічаў у барацьбе з эпідэміямі на Беларусі. Н. вя-домы таксама як паэт. У сваіх вершах i вершаваных лістах адлюстроўваў сацыяль-ныя супярэчнасці на Беларусі 16—17 ст., высмейваў шляхту, езуітаў, духавенства. Я к пратэстант цярпеў ганенні з боку каталіц-кай царквы. У сваёй практычнай дзейнасці быў тыповым прадстаўніком гуманістычна-га кірунку (у неўраджайны год адмовіўся спаганяць нядоімку з сялян Станькава, абараняў сялян ад рэвізораў князя Радзіві-ла). Н. перакладаў з лацінскай (Ы.Сарбеў-скага), італьянскай (Петрарку), нямецкай i французскай моў.

Te.: Poezje. Warszawa, 1961.

Літ.: Грыцкевіч В. Чатыры факелы ў цемры // Маладосць. 1972. №10. В.В.Краснова.