МАРОЗІК
МАРКЕЛ
МАРКЕВ1Ч
Арсень Іванавіч (12.4.1855—18.1.1942)
Літаратуразнавец, педагог, гісторык-сла-віст. Нарадзіўся ў Брэсце. Скончыўшы гіс-тарычна-філалагічны факультэт Варшаў-скага універсітэта (1876), выкладаў рускую мову i літаратуру ў гімназіях Хелма i Шаў-ляя (1876—83). 3 1883 жыў у Сімферопалі, выкладаў у гімназіі, з 1887 быў супрацоўні-кам, а пазней старшынёй Таўрычаскай ву-чонай архіўнай камісіі. У 1884 падарожні-чаў у Грэцыю, Палесціну, Егіпет, Турцыю. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў першую ў славяназнаўчай літаратуры манаграфію «Юрый Крыжаніч i яго літаратурная дзей-насць» (Варшава, 1876), у якой выкарыстаў усе апублікаваныя да таго часу звесткі пра жышдё i дзейнасць славянскага вучонага. У нарысе «Святыя Кірыл i Мяфодзій, ix
жыццё, дзейнасць, заслугі» (Сімферопаль, 1885) у духу афіцыйнага славянафільства апісаў жыццё i асветніцкую дзейнасць гэ-тых асветнікаў. Некалькі артыкулаў i нары-саў М. прысвяціў знаходжанню ў Крыме А.С.Пушкіна, В.А.Жукоўскага, М.В.Гогштя, П.А.Вяземскага; склаў бібліяграфію літара-туры пра Крым «Таўрыка» (Изв. Таьричес-кой уч. архивной комиссии. 1894. №20; 1898. №28; 1902. №32—33). 3 1918 праца-ваў дацэнтам, потым прафесарам кафедры гісторыі Крыма Таўрычаскага універсітэта. быў супрацоўнікам Крымскага Цэнтраль-нага архіва, з 1923 — старшыня Таўрычас-кага таварыства гісторыі, археалогіі i этна-графіі.
Літ.: К столетию со дня рождения А.И.Мар-кевича // Вестн. древней истории. 1955. №4.
(7—1698)
Царкоўны дзеяч Расіі, асветнік. Пахо-дзіў з Беларусі. Добра ведаў грэчаскую, ла-цінскую, нямецкую, польскую i татарскую мовы. Да пастрыжэння ў манахі быў пера-кладчыкам Пасольскага прыказа. Займаў пасады архімандрыта Бранскага Свенскага манастыра, потым епіскапа суздальскага і мітрапаліта пскоўскага. Адзін з самых аду-каваных іерархаў свайго часу. Пасля смерці патрыярха Іакіма (1690) цар Пётр I меў на-мер прызначыць на яго месца М., але мас-коўская стараруская партыя скарыстала ўвесь свой уплыў, каб партрыярхам быў прызначаны казанскі мітрапаліт Адрыян. М. заняў яго месца ў Казані. Там памёр.
Мікалай Фёдаравіч (каля 1852—пасля 1913)
Беларускі народны прапаведнік-мара-ліст, паэт-самавук. Нарадзіўся ў в. Лаўры-шава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобл. Аўтар дыдактычнага, бытапісальнага верша «Сцяпан i Таццяна» (1889). У папе-рах А.Ельскага (Варшава, Галоўны архіў старажытных актаў) захаваўся сшытак 1890 з вялікім творам М. (каля 400 радкоў) «Са-чыненне пад рыфму на п'янства i гультай-ства». У ІДэнтральнай бібліятэцы АН Літвы (Вільнюс) зберагаюцца рукапісы М. «Чы-гунка», «П'янлівага развага...», «Заключэн-не для павучання», «Вясковыя дзяды, або Памінальныя дні» i інш. Творы М. напіса-ны мяшанай беларуска-рускай мовай, пераважна невысокага мастацкага узроўню, кансерватыўнага зместу. Пісаў часам пад псеўд. Аляксандр Шункевіч.
Тв:. Сцяпан i Таццяна (Публ. У.Казберука) // Шляхам галоў. Мн., 1994. (Вып. 4).