МАРАХОЎСКІ

МАРАЛ ЁЎСКІ

Юзаф (5.3.1777—12.8.1845)

Паэт, педагог. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай вобл, (паводле інш. звестак — каля Оршы). Пісаў на польскай, лацінскай, рускай мовах. У 1790 скончыў клас рыто-рыкі ў езуіцкай калегіі ў Оршы, вывучаў французскую мову ў Полацкай езуіцкай ка-легіі, лацінскую i польскую літаратуры — у Оршы. 3 1794 настаўнік у езуіцкіх калегіях у Мсціславе, Магілёве, Полацку. Быў выха-вацелем у езуіцкім пансіёне ў Пецярбургу (1806—10), працаваў у настаўніцкай семі-нарыі i загадваў манастырскай бібліятэкай у Оршы (1810—14). Сакратар ордэна езуі-таў Беларускай правінцыі (1814—16), кі-раўнік Полацкай акадэміі (1816—18). У 1818 пераехаў на Валынь. Друкаваўся ў час. «Miesięcznik Polocki» («Полацкі штомесяч-нік»), «Вестник Европы». Творчасць М. выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантыз-му. Адначасова з класіцыстычнымі трэна-мі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадра-мантычным стылі лірычныя песні, у якіх з агульнагуманістычных i хрысціянскіх пазі-цый разважаў аб выхаваўчым значэнні паэ-зіі, выказваў замілаванне да прыроды i род-нага краю.

Te.: Wiersze. Wrocław etc, 1983. У.І.Мархель.

Ілья (свецкае імя Стафановіч Ірахім; каля 1576—1631)

Шсьменнік-палеміст, палітычны i цар-коўны дзеяч Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Львове ў шляхец-кай сям'і герба «Корчак». У канцы 1595, магчыма, з ганаровай світай уніяцкіх епіс-капаў, уладзіміра-брэсцкага І.Пацея i луц-кага К.Тарлецкага, быў накіраваны ў Рым на вучобу ў папскі калегіум, куды быў залі-чаны ў 1596 па хадайніцтве кардынала Се-вярына. У Рыме займаўся на працягу 7 га-доў, вывучаў тэалогію i філасофію. У кра-савіку 1603 прыбыў у Польшчу з рэкамен дацыйнымі лістамі да епіскапа Б.Мацяеў-скага i папскага нунцыя Ранганега. Дзяку-ючы ім пасля прыезду ў Кракаў быў прад-стаўлены каралю Жыгімонту III Вазе i міт-рапаліту І.Пацею. Відаць, талы ж М. праца-ваў у канцылярыі мітрапаліта, выконваў функцыі сакратара. У 1608—09 па даручэн-ні Пацея ён займаўся вырашэннем спрэчкі паміж І.В.Руцкім i архімандрытам Вілен-скага манастыра св. Троицы С.Сянчылам, які не прымаў царкоўнай уніі 1596. Звязаў-шы свой лес з Пацеем, М. ў 1612 стаў чле­нам уніяцкага ордэна св. Базыля. Мярку-юць, што ён у сааўтарстве з Пацеем напі-саў кнігі «Гармонія» i «Рэляцыя», выдадзе-ныя ў Вільні ў 1608 i 1609. У 1609 Жыгі-монт III прызначыў М. сваім сакратаром на Вялікае княства Літоўскае, а потым зра-біў ero пераемнікам мітрапаліта на Уладзі-міра-Брэсцкім епіскапстве. Пасля смерці Пацея (1613) Жыгімонт III выдаў М. свой прывілей на гэта епіскапства. Валынская шляхта, незадаволеная дзеяннямі епіскапа, на сойме 1616 дамагалася ад караля яго за­мены. М., калі быў епіскапам, прымаў ак-тыўны ўдзел у з'ездзе уніятаў у Навагрудку (1624), дзе стаяла пытанне аб пашырэнні царкоўнай уніі за кошт далучэння да яе праваслаўных, а таксама ў рабоце Кобрын-скага сінода 1626, на якім абяцаў выдаць 2000 злотых на стварэнне уніяцкай семіна-рыі. Разам з езуіцкім епіскапам Е.Пачапоў-скім напісаў рэляцыю кар&чю i папскаму нунцыю ў Варшаву.

Аўтар «Перыгорыі...» (на польскай мове, Вільня, 1612) — твора, накіраванага суп-раць «Фрынаса» М.Сматрыцкага. М.кры-тыкаваў праваслаўных манахаў, ідэолагаў брацкага руху, якія побач з іншымі абвіна-вачваннямі уніяцкіх святароў выдавалі за папоўскую выдумку i выкарыстанне імі ў сваіх пропаведзях жывой беларускай гутар-ковай мовы. Аўтар «Размовы пра пачатак адарвання грэчаскай царквы ад рымскага касцёла i хто быў яго прычынаю...» (на польскай мове, Замосце, 1622), «Паведам-лення пра забойства... Іасафата Кунцэвіча» (на польскай мове, Замосце, 1624).

Шт.: Псторыя беларускай дакастрычніцкай
літаратуры. Т. 1. Мн., 1968. А.Ф.Коршунаў.