МАНЬКОЎСКІ

Ігнат Антонавіч (каля 1765—11.1.1832)

Публіцыст, асветнік, удзельнік літара-турнага жыцця на Віцебшчыне 1-й трэці 19 ст. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Паходзіў з беларускай шляхты. Ранні перыяд біяграфіі не высветлены. Ёсць звесткі, што юнацкія гады правёў у беднасці, вучыўся «ў езуітаў» (мабыць, у адным з езуіцкіх калегіумаў). Меў значныя здольнасці, пастаянна папаў-няў свае веды i стаў па-еўрапейску адукава-ным чалавекам. У 1783 паступіў на службу ў адну з канцылярый усходняй Беларусі, праз 4 гады — у штат беларускага генерал-губернатара перакладчыкам «па замежнай экспедыцыі». У 1793 прызначаны старшы-нёй дэпартамента Магілёўскага губернскага магістрата. Калі яму было за 30 гадоў, ра-мантычнае пачушё звязала яго лёс з зусім юнай дачкой мясцовага вяльможы А.Мака-вецкага — Рахіль Антонаўнай. Ганарлівыя бацькі былі супраць яе шлюбу з бедным чыноўнікам. М. паехаў у Пецярбург з пісь-мом сваёй абранніцы да цара, здолеў вы-клікаць прыхільнасць імператара Паўла 1, які ўзяўся быць яго сватам i апекуном. Як вясельны падарунак паводле царскіх указаў М. атрымаў у 1797 у пажыццёвае ўладанне казённы маёнтак Буева пад Віцебскам, па-зачарговы чын i даволі высокую пасаду са-ветніка ў Беларускім губернскім праўленні. Праз некаторы час набыў суседнюю з ма-ёнткам вёску Мазалава i разумным гаспа-дараннем ператварыў яе ва ўзорны маён­так, які атрымаў назву Мілае. У 1799—1801 быў камянецпадольскім губернскім праку-рорам на Украіне, потым на той жа пасадзе ў Віцебску. Памятнымі былі для яго падзеі Айчыннай вайны 1812. Сын яго Антон, яшчэ падлетак, пайшоў добраахвотна ў ар-мію з прывілеяванага пажскага корпуса. Пры падыходзе французаў да Віцебска М. эвакуіраваўся з губернскімі ўстановамі ў глыб Расіі (Вялікія Лукі, Луга). Яго жонка на працягу ўсёй акупацыі заставалася ў Ві-цебску. Маёмасць ix, як i іншых землякоў, была разрабавана акупантамі. Вярнуўшыся ў вызвалены Віцебск, М. з-за адсутнасці губернатара i віцэ-губернатара ўзначаліў гу­бернскую адміністрацыю, прыняў захады, каб хутчэй наладзіць жыццё ў спустоша-ным краі. У красавіку 1813 ён стаў віцеб-скім віцэ-губернатарам. Пра вынікі акупа-цыі Віцебска М. расказаў у лісце ў рэдак-цыю пецярбургскага часопіса «Сын Оте­чества», дзе асуджаў напалеонаўскую агрэ-сію i наогул усе захопніцкія войны, уславіў подзвіг расійскіх воінаў у барацьбе з вора-гам. Як віцэ-губернатар узяў пад сваю аба-рону герояў вайны — сялян в. Жарцы на Полаччыне, якіх праследавала жорсткая памешчыца. Пасля адстаўкі ў 1817 жыў у сваім маёнтку Мілае, займаўся гаспадар-кай, літаратурай i навукамі. Поглядамі быў блізкі да дзеячаў Асветніцтва. У 1830 пры-няў удзел у конкурсе, абвешчаным пецяр-бургскім Вольным эканамічным таварыс-твам, напісаў вялікі твор, які быў адзнача-ны медалём i надрукаваны ў часопісе тава-рыства. У ім М. падсумаваў свой шматга-довы вопыт сельскага гаспадара i глыбока-га знаўцы народнага жыцця, патрабаваў паляпшэння бытавых умоў сялянства, вы-казаў каштоўныя думкі па пытаннях сельс­кага будаўніцтва, жывёлагадоўлі, ветэрына-рыі, санітарыі, аховы прыроды i г.д. М. — адзін з тых беларускіх дваранскіх інтэліген-таў, якія арыентаваліся на супольнасць гіс-тарычнага лёсу Беларусі i Расіі, у яго тво-рах шмат цікавых этнаграфічных назіран-няў. Ён захапляўся жывым беларускім сло­вам, папулярызаваў паэму «Энеіда навыва-рат», трэба думаць, сам пісаў па-беларуску, у сувязі з чым многія землякі i сучаснікі лі-чылі яго аўтарам беларускай «Энеіды».

Шт.: Г а р э ц к i M. Беларуская «Энеіда» // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920; Кісялёў Г. Манькоўскі // Кі-сялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.

Т.В.Кісяяёў.