МАМОНІЧЫ
МАЛЫШЭЎСКІ
МАЛЫШЭВІЧ
МАЛІНОЎСКІ
Мікалай (18.12.1799—29.6.1865)
Псторык, архівіст, публіцыст, бібліё-граф. Нарадзіўся ў Брацлаўскім пав. на Ук-раіне. Выхаванец Віленскага універсітэта, вучань ЭХ.Гродэка i І.Лялевеля, член тава-рыства філарэтаў. Працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі, у Імператарскай публічнай б-цы ў Пецярбургу. Пад яго кі-раўніцтвам выдадзены шэраг каштоўных помнікаў па гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага: «Гісторыя кароны польскай i Вялікага княства Літоўскага» (Вільня, 1846—49), «Успаміны пра даўнюю Польшчу часоў Жыгімонта Аўгуста» (1847—50) i інш. Сабраў вялікую бібліятэку (некалькі тысяч тамоў), якая пасля яго смерці была набыта Ю.К.Дзялынскім для бібліятэкі ў Курніку.
Павел Паўлавіч (1821—?)
Публіцыст i паэт. Нарадзіўся ў в. Багон Свіслацкага р-на. У 1833—37 вучыўся ў Слонімскім павятовым вучылішчы. У пач. 1850-х гадоў пераехаў у фальварак Падгор'е на Міншчыне. Прамаваў у Мінскім губерн-скім праўленні, з 1860 рэдактар «Минских губернских ведомостей» i адначасова на-чальнік газетнага стала. 3 1863 міравы па
срэднік па Навагрудскім пав. Звольнены з пасады і, паводле некаторых звестак, сас-ланы ў Арэнбург. Пісаў на польскай i pyc-кай мовах. Аўтар рамантычнай паэмы «Спеў зорцы» (на польскай мове), артыку-лаў i карэспандэнцый аб грамадска-куль-турным жыцці Мінска. Зрабіў апісанне аб-разоў кафедральнага касцёла ў Мінску (1854). Адзін з першых выступіў у друку ў абарону беларускай мовы, змясціў водгук на «Гапона» i «Вечарніцы» В.Дуніна-Мар-цінкевіча (1855), заклікаў інтэлігенцыю Міншчыны да актыўнага вывучэння родна-га краю (Минские губернские ведомости. 1860. № 27). Сябраваў і перапісваўся з У. Сыракомлем.
Іван Ігнатавіч (25.7.1828—23.1.1897)
Гісторык царквы, славяназнавец, асвет-нік. Нарадзіўся ў мяст. Нягневічы на На-вагрудчыне ў сям'і святара. Скончыў Жы-ровіцкае духоўнае вучылішча, Мінскую ду-хоўную семінарыю (1849) i Кіеўскую духоў-ную акадэмію (1853), дзе атрымаў ступень магістра. У 1862—97 прафесар Кіеўскай ду-хоўнай акадэміі, выкладаў рускую гісторыю i гісторыю рускай нарквы. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысертацыю «Алек-сандрыйскі патрыярх Мялецій Пігас» (1873). Правадзейны i ганаровы член шэра-гу археалагічных, навуковых, дабрачынных i грамадскіх таварыстваў i аб'яднанняў. Ся-род яго прац «Творы св. Кірылы Тураўска-га з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыл i Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь» у ба-рацьбе за веру i народнасць» (вып. 1, 1895) i інш. Быў прыхільнікам агульнаславянска-га культурнага адзінства пры вядучай ролі Расіі, аднак схільнасцей да рускага пансла-візму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіе-ве.
Літ.: Титов Ф. Памяти И.И.Малышевско-го. Киев, 1898.
Беларускія выдаўцы i грамадскія дзеячы Вялікага княства Літоўскага, купцы ў 16 — пачатку 17 ст. На ix сродкі П. Мсціславец у сярэдзіне 1570-х гадоў заснаваў у Вільні друкарню, якая мела важнае грамадскае i культурнае значэнне ў жыцці Беларусі, адыграла прыкметную ролю ў справе асве-ты, у далейшым развіцці беларускага кнігадрукавання, садзейнічала пашырэнню беларускай мовы i пісьменнасці сярод суай-чыннікаў, росту міжнародных i культурных узаемасувязей. Пры Мсціслаўцу ў гэтай друкарні былі выдадзены «Часоўнік» [1574—76(?)], «Евангелле напрастольнае» (1575), «Псалтыр» (1576). М. імкнуліся поўнасйю ўзянь кнігадрукаванне ў свае ру-кі. У выніку канфлікту паміж імі i Мсці-слаўцам друкарня ў 1576 спыніла дзей-насць. У 1583 яе дзейнасць адноўлена. Друкарню ўзначальвалі віленскі бурмістр Кузьма Іванавіч Мамоніч i яго брат Лукаш — скарбны Вялікага княства Літоўскага. Фі-нансавую падтрымку ім аказвалі праваслаў-ныя шляхціцы Зарэцкія. 3 1593 у рабоце друкарні ўдзельнічаў Лявон Кузьміч Мамо-ніч, a пасля смерці Лукаша (1606) i ўзнача-ліў яе. Пры падтрымцы канцлера Вялікага княства Літоўскага Л.Сапегі ў 1586 i 1593 М. атрымалі прывілеі, што дазволіла ім ча-сова манапалізаваць выданне кніг на беларускай i царкоўнаславянскай мовах. 3 М. супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які ў пач. 1580-х гадоў выпусціў некалькі выданняў. У мястэчку Павільна (каля Вільні) М. мелі сваю паперню. Дру-кары М. ўлічвалі запатрабаванні i культур-ныя традыцыі розных пластоў насельніц-тва. Большая частка ix выданняў 16 ст. прызначалася для патрэб праваслаўных брацтваў, ix школ, царквы, мяшчанства. Гандлёвыя сувязі М. з Украінай, Рускай дзяржавай, Полыпчай выкарыстоўваліся для кніжнага ўзаемаабмену. Выпускаліся багаслоўскія i літургічныя выданні, кнігі для чытання, публіцыстычныя творы, пад-ручнікі, у т.л. «Граматыка славянская» (1586), «Дыялектыка» І.Спангенберга (каля 1586), «Буквар» (1590—я гады, 1618, 1621). Гэта была адзіная беларуская друкарня, якая выпускала зборнікі заканадаўчых ак-таў, выданні прававога характару, у т.л. «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588, кірыліцай; 1614, на польскай мове), «Тры-бунал абаваталям Вялікага княства Літоў-скага» (1586), канстытуцыі вальных соймаў, шэраг палемічных твораў у абарону уніі, галоўным чынам напісаных Х.Пацеем. Уся-го друкарня да 1623 выпусціла каля 50 кі-рыліцкіх і 35 выданняў на польскай мове. Кнігі адметныя высокім паліфафічным і мастацка-арнаментальным афармленнем. Тут упершыню выкарыстаны зробленыя Грынем Івановічам курсіўныя шрыфты, якія ўзнаўлялі графіку канцылярскага пісьма.
Выкарыстоўваліся ў друкарні i свецкія гравюры (партрэт Сапегі, сойм Рэчы Паспалі-тай i інш.)- Друкарскія матэрыялы М. част-кова перайшлі ва ўласнасць Віленскай Троіцкай друкарні.
Літ:. 3 е р н о в а А.С. Типография Мамони-чей в Вильне (XVII век) // Книга: Исслед. и ма-териалы. М., 1959. Сб. 1; Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс. 1970. С. 54—79; Ш м а т a ў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984.
Г.Я.Гспенчанка.