ЛЮДАГОЎСКІ
ЛЮБАШЧЫНСКІ
Марк Мікалаевіч (?—1889)
Дзяржаўны дзеяч Расіі, юрыст. Нара-дзіўся ў Віцебскай губ. ў дваранскай сям'і. У 1839 скончыў Пецярбургскі універсітэт i ў хуткім часе паступіў на службу ў Мініс-тэрства юстыцыі. У 1857 яму як обер-пра-курору дэпартамента Сената даручаны разбор праекта статута цывільнага судавод-ства. Крытычныя заўвагі Л. на гэты праект у пэўнай ступені садзейнічалі высвятленню няслушнасці паўмер i непазбежнасці рады-кальнай рэформы. Пазней Л. прымаў удзел у складанні судовых статутаў, а пасля ix увядзення атрымаў права на прысутнасць у цывільным касацыйным дэпартаменце Сената. Дзейны ўдзел прымаў Л. ў падрыхтоў-цы сялянскай рэформы 1861 як член юры-дычнага аддзела рэдакцыйных камісій. Асобай камісіяй пад яго старшынствам у 1872 праведзена даследаванне валасных су-доў. 3 1881 член Дзяржаўнага савета па дэпартаменце цывільных i духоўных судоў.
Аляксей Пятровіч (1840—1882)
Вучоны, аграном, педагог. Выпускнік i прафесар Горы-Горацкага земляробчага ін-стытута. Пасля яго закрыцця ў 1864 праца-ваў ў Пятроўскай земляробчай i лясной акадэміі. У працы «Закон вяртання Лібіха i рацыянальны метад вызначэння памераў угнаення» (1871) пераканаўча даказаў няс-лушнасць метафізічнага «закону» Ю.Лібіха, паводле якога асноўны прынцып рацыя-нальнага вядзення сельскай гаспадаркі ў тым, што вяртанне пажыўных рэчываў у глебу павінна раўняцца яе спусташэнню. Замест сфармуляванага Лібіхам «закону вяртання» Л. прапанаваў агульны метад вызначэння колькасці ўгнаенняў, т.зв. закон рэнтабельнасці — кіравацца ў сельскай гаспадарцы не «догматам поўнага вяртання», a навуковай тэорыяй земляробства, паводле якой: кожная культурная расліна патрабуе для поўнага развіцця ў глебе большага назапашвання пажыўных рэчы-ваў, чым яна забірае з глебы ва ўраджаі; ве
лічыня ўраджаю вызначаецца тымі пажыў-нымі рэчывамі, якія знаходзяцца ў глебе ў найменшай колькасці адносна інш. пажыў-ных рэчываў; кожнае поле ў стане бяскон-ца вырошчваць адну i тую ж расліну, калі яму вяртаюцца забраныя гэтай раслінай рэчывы; кожная расліна патрабуе вядомых суадносін пажыўпых рэчываў (гэтыя суад-носіны парушаюцца ў глебе здымаемымі ўраджаямі); усякае ўгнаенне мае на мэце стварэнне ў глебе такіх суадносін паміж пажыўнымі рэчывамі, якія патрабуюцца для раслін, што вырошчваюцца. Гэта можа быць дасягнута выключна шляхам рацыя-нальнага доследу ў кожным прыватным выпад ку.
ЛЯЛЕВЕЛЬ (Lelewel)
Іаахім (22.3.1786—29.5.1861)
Псторык, вучоны, грамадскі дзеяч. На-радзіўся ў Варшаве ў сям'і чыноўніка; яго маці Е.Шалюта паходзіла з Беларусі. У 1804—08 вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1815—18 намеснік прафесара гісторыі ў Віленскім, a ў 1819—21 намеснік прафесара бібліяграфіі ў Варшаўскім універсітэтах. У 1821 зноў вярнуўся ў Віленскі універсітэт на кафедру ўсеагульнай гісторыі. 3 гэтай нагоды А.Міцкевіч прысвяціў яму верш. У Віленскім універсітэце ён быў ідэйным натхняльнікам тайнага студэнцкага тава-рыства філаматаў, што аб'ядноўвала мола-дзь Беларусі, Літвы i Польшчы. Л. — адзін з заснавальнікаў i рэдактараў літаратурна-гістарычнага часопіса «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»), у якім друкаваліся арыгінальныя творы ўраджэнцаў i жыха-роў Беларусі (А.Адынца, А.Ходзькі, \.Xpan-товіча, Ф.Булгарына), беларускія фальклор-на-этнаграфічныя матэрыялы, у тым ліку «Вясельныя абрады вясковага ладу...» Х.Шыдлоўскага. У 1824 у сувязі з працэсам філаматаў i філарэтаў Л. звольнены з Ві-лепскага універсітэтаi пераехаў у Варшаву, дзе ў 1825 уступіў у Патрыятычнае тава-рыства. Стаў папулярным за выступленні ў абарону канстытуцыі i ліберальных прын-цыпаў, у 1829 выбраны дэпутатам сойма. Як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху, у час паўстання 1830—31 у Польшчы, на Бе-ларусіі ў Літве ён быў старшынёй Патрыя-тычнага таварыства, уваходзіў у склад Ча-совага ўрада (у яго найбольш дэмакратыч-нае крыло). Л. — стваральнік дэвіза «За нашу i вашу свабоду!», з якім паўстанцы звярталіся да рускіх салдат, прыхільнік на дзялення часткі сялян зямлёй, але характар сваей кансерватыўнай палітыкі змяніць не здолеў. Пасля задушэння паўстання Л. па-кінуў краіну. Царскі ўрад завочна прыгава-рыў яго да шыбеніцы. Са снежня 1831 Л. у Парыжы, дзе ўзначаліў Нацыянальны польскі камітэт (так званы Лялевельскі), які аб'ядноўваў дэмакратычныя сілы эмі-грантаў з Рэчы Паспалітай, наладзіў сувязі з карбанарыямі, членамі тайнага аднаймен-нага таварыства, якія змагаліся за нацыя-нальнае вызватенне i канстытуцыйны лад, а таксама з масонамі, на што звярнулі ўва-гу французскія ўлады. За рэвалюцыйную дзейнасць, напісаную ім i надрукаваную камітэтам адозву «Да братоў рускіх», якая заклікала да сумеснай барацьбы сулраць царызму, высланы з Францыі. 3 1833 Л. у Бруселі. Пасля заняпаду Лялевельскага ка-мітэта спрабаваў (безвынікова) аб'яднаць усе эміграцыйныя дэмакратычныя групы. Стаў ідэйным кіраўніком польскіх дэма-кратычных арганізацый «Маладая Поль-шча», «Аб'яднанне». У 1845 ён сустракаўся з К.Марксам i Ф.Энгельсам, з 1847 быў ак-тыўным удзельнікам інтэрнацыянальнай дэмакратычнай асацыяцыі, рабочай аргані-зацыі, створанай у Лондане найбольш рэ-валюцыйнымі элементамі чартызму. Пасту-пова ад удзелу ў палітычным жыцці ады-шоў, аднак заўсёды падтрымліваў кантакты з польскімі i замежнымі дзеячамі дэмакра-тыі, у т.л. з А.І.Герцэнам.
Л. — заснавальнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Ён прыйшоў да высновы, што гісторыя — летапіс народна
га жыцця. На яго думку, першапачатковым ладам славянства была сялянская абшчына. Лічыў, што перыядызацыя гісторыі Поль-шчы заснавана на этапах росквіту і заняпа-ду дэмакратыі. У сваіх творах ён паслядоў-на падкрэсліваў ролю народных мае у гіс-торыі, даследаваў працэс запрыгоньвання польскага еялянства. Яго працы адметныя антыпрыгонніцкай накіраванасцю, варо-жасцю да нацыяналізму, клерыкалізму, выкрываюць i асуджаюць нацыянальны прыгнет беларускага i ўкраінскага народаў у феадальнай Рэчы Паспалітай. У сваіх лекцыях Л. глыбока аналізаваў мінулае Бе-ларусі і Літвы. Непасрэдным яго вучнем быў беларуска-польскі пісьменнік Ян Ча-чот. Разам з прафесарам Віленскага уні-версітэта І.Даніловічам вывучаў помнікі бе-ларуска-літоўскага права. У сваёй працы «Гісторыя Літвы i Pyci аж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года» (1839) побач з Вялікім Ноўгарадам Л. ставіў сярэдневяко-вую «рэспубліку» Полацка, пісаў пра ўсходнеславянскую культуру, пра вялікае значэнне старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, пра беларускіх выдаўцоў i грамадскіх дзеячаў Мамонічаў, пры доме якіх у 1574—1623 у Вільні існавала друкар-ня, i Заблудаўскую друкарню, у якой выда-дзены «Евангелле вучьшельнае» (1569) i «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570). 3 паша-най ставіўся да Ф.Скарыны. Пры ўдзеле Л. ў Познані ў 1841 на беларускай мове ўпершыню выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1529. Шмат агульнага аб'ядноўвала Л. з беларускім славістам прафесарам Віленскага універсітэта М.К.Баб-роўскім. Перапісваўся ён з мінчанінам Д.Манюшкам (дзядзька кампазітара С.Ма-нюшкі), мецэнатам М.П.Румянцевым, які жыў у Гомелі. У 1821 беларускі гісторык, археограф i мовазнавец ІА.Грыгаровіч пера-клаў на рускую мову ўрывак з працы Л. пра польскага гісторыка М.Халеву. «Гіс-торыю Польшчы» Л. на рускую мову пера-кладаў І.Савініч.
Глыбокія веды, вялікая эрудыцыя, шматлікія працы па палітычнай гісторыі Польшчы са старажытнейшых часоў да 19 ст., даследаванні, прысвечаныя дапамож-ным навукам гісторыі (геаграфія гісторыі, нумізматыка), зрабілі Л. вядомым еўрапей-скім вучоным. Аднак прапанову ўзначаліць кафедру ў Брусельскім універсітэце ён не прыняў. У 1851 стаў членам-карэспандэн-там Літаратурнага таварыства ў Парыжы. Нягледзячы на абмежаванасць сістэмы поглядаў (перавага вырашальнай ролі ідэй, нацыянальных духоўных рыс гістарычнага лёсу нацыі, ідэалізацыя гістарычнага зна-чэння шляхты), яго гістарычна-сацыялагіч-ныя погляды былі асновай фарміравання прагрэсіўнай грамадскай думкі рэвалюцыя-нераў 1820—60-х гадоў, у тым ліку К.Каяі-ноўскага, З.Серакоўскага i інш.
Te.: Dzieła. Т. 1—8, 10. Warszawa, 1957—72.
Jlim.: Басе вич А.М. Иоахим Лелевель. М., 1961; К i с я л ё ў Г. Ён клікаў да свабоды // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982; Krzemieniecki L. Joachim Lelewel: Narodowy portret sztukmirstrza. Wrocław, 1991.
В. С Семенякоў.