ЛУЧ Ы НА

ЛУСКІНА

Стафан (11.12.1725—21.8.1793)

Журналіст, публіцыст, астраном, матэ-матык. Паходзіў з беларускай шляхты Ві-цебшчыны. Працаваў выкладчыкам матэ-матыкі і астраноміі, потым рэктарам Вар-шаўскага езуіцкага калегіума. Пасля заба-роны ордэна езуітаў у 1773 атрымаў мана

 

 

польнае права на выданне газеты «Gazeta Warszawska» («Варшаўская газета») i быў яе рэдактарам да самай смерці. Газета мела ў асноўным інфармацыйны характар, змя-шчала пераклады замежных артыкулаў, адаптаваных для польскага чытача, i ад-люстроўвала кансерватыўныя погляды яе рэдактара. Быў прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі, якая аб'ядноўвала рэакцый-ную частку магнатаў i шляхты Рэчы Паспа-літай i была накіравана на ліквідацыю пра-грэсіўных рэформ у дзяржаве. У пісьме да К.Плуга (1883) А.Ф. Рыпінскі прылічваў Л. да пісьменнікаў, якія паходзілі з Белару-сі або пісалі пра яе.

 

Янка (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.7.1851—16.7.1897)

 

Паэт-дэмакрат, мысліцель. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і калежскага асэсара. Вучыў-ся ў Мінскай гімназіі, потым паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, адкуль перавёўся на механіч-нае аддзяленне Пецярбургскага тэхналагіч-нага інстытута, якое скончыў у 1876. У 1877—79 працаваў у Тыфлісе ў галоўных чыгуначных майстэрнях. У апошнія гады жыішя служыў у тэхнічным бюро Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску. У 1886 у га-зеце «Минский листок» надрукаваны яго верш «Не дзеля славы ці разліку», там жа ўпершыню выступіў з беларускамоўным вершам «Вясновай парой» (1889). Друка-ваўся таксама ў «Паўночна-Заходнім ка-лендары за 1893 год», польскіх часопісах i штотыднёвіках «Głos Polski» («Польскі го-лас»), «Kłosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «Życie» («Жыццё») i інш. Першы зборнік вершаў «Паэзія» вы-дадзены ў 1898 у Варшаве, зборнік беларус-кіх вершаў «Вязанка» — у 1903 у Пецяр-бургу. Л. — аўтар польскамоўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся», згубле-ных беларускамоўных паэм «Пятруся», «Ві-ялета», «Гануся», «Андрэй», шматлікіх вер-шаў на польскай, беларускай i рускай мо-вах, двух нарысаў i драматычнага абразка, перакладчык твораў У.Сыракомлі, М.Ня-красава, I.Крылова, Г.Гейнэ, Гамера. Адмет-нымі рысамі мастацкай творчасці Л., асно-вай яго маральна-эстэтычнай пазіцыі з'яў-ляюцца гуманістычная накіраванасць, дэ-макратызм i арганічнае зліццё яго жыцця з жыццём народа. У спакойных, стрыманых творах паэта ўзаемадзейнічаюць рэалістыч-ныя i рамантычныя пачаткі. Ён свядома пазбягаў перанасычанасці паэтычнага рад-ка дэкарацыйна-фальклорнымі элементамі, a больш давяраў арыгінальным вобразна-выяўленчым сродкам. Псіхалагізм i лірызм яго паэзіі супрацьстаяў натуралістычна-бурлескнай традыцыі ў беларускай літара-туры, адкрываў шлях да паглыбленага інтэ-лектуалізму. Ідэйна-мастацкім арыенцірам яму служылі эпічныя творы А.Міцкевіча. Наследаваў ён i традыцыі паэзіі У.Сыра-комлі. Зварот да селяніна ў яго творах абу-моўлены патрэбамі часу i літаратуры, уп-лывам папярэднікаў. Сацыяльныя пытанні вёскі Л. закранаў апасродкавана, праз унут-раныя перажыванні лірычнага героя. Селя-нін, паводле Л., не толькі ўвасабляе сабой Радзіму, але як носьбіт лепшых маральных якасцей сімвалізуе крыніцу яе годнага жыцця. Ён лічыў, што шаноўнае стаўленне селяніна да зямлі фарміруе i выяўляе света-адчуванне i светапогляд вяскоўца. 3 уласці-вымі яму мяккасцю i лагоднасцю паэт рас-казвае пра лёс селяніна-беларуса, яго пад-нявольнае змрочнае жыццё. Адначасова паэт раіў вяскоўцу больш давяраць сабе, мець свой уласны розум, не спадзеючыся на дапамогу суседзяў.

У вершах Л. гучыць элегічна-драматыч-нае прызнанне ў любові да банькоўскага дому, да роднай нівы: «I неприглядную ха­ту з пажыткамі, // I поле скупое, выган без пашы // Мы, апрануўшыся старымі світка

 

 

мі, // Любім i цэнім — бо яны нашы». Гэ-та прызнанне перарастае ва ўсведамленне паэтам свайго абавязку паяднаць мастацкае слова з грамадскімі праблемамі: «Замоўкні ці з песняй інакшай, нанова, // На новыя выйдзі прасторы, // 3 грамадскім жыццём паяднай сваё слова, // Дай новьгя клопаты, узоры». Л. фактычна стварыў сацыяльна-філасофскі i антрапалагічна абумоўлены тып беларуса 19 ст. з яго тонкім складам душы, псіхалагічнай адметнасцю цэласнай асобы (ляснік Грышка ў паэме «Паляўні-чыя акварэлькі з Палесся»). Сіла беларуса, лічыў паэт, у яго цярплівасці, у непахіснас-ці каштоўнай арыентацыі, у згодзе са сваёй «эмацыянальнай матрьшай», у жыццяра-даснасці i аптымізме, абумоўленых пэўнас-цю становішча ў сацыяльным i культурна-маральным плане. Паводле разумения Л., супярэчлівасць светапогляду беларуса (вера ў сваю сілу i вера ў прадвызначанасць свайго лёсу) характарызуе яго вялікія ду-хоўныя магчымасці i інтэлектуальныя здольнасці, яго разумение суб'ектыўнасці i адноснасці чалавечай свабоды. Вясковец, на думку паэта, гэта i магутны пераўтва-ральнік свету, i бездапаможная ахвяра са-цыяльнай несправядлівасці. Сам побыт бе-ларускага селяніна, яго ўнутраны свет, асаблівасці светаўспрымання станавіліся ў Л. прадметам эстэтызацыі. Паводле Л., ге-раічны характар беларуса з яго паўнатой i напружанасцю жыцця парадніўся ў мірным сутыкненні душы, прыроды i чалавечай ду-хоўнай актыўнасці. Таму ён лічыў чалавека асноўнай субстанцыяй, найважнейшай i абсалютнай каштоўнасцю. Усеагульны не-дахоп духоўнасці паэт звязваў з людской нядоляю, з вынішчэннем старога укладу i нечакана агрэсіўным поступам навукова-тэхнічнага прагрэсу. Але вера ў чалавека, унутраная надзея рабілі Л. аптымістам, са-дзейнічалі абуджэнню цікавасці да асвет-ніцкага i дэмакратычнага бакоў пазітывіз-му, прымушалі пярэчыць А.Шапенгаўэру, які бачыў зло ў чалавечай прыродзе. Закла-почаны разбурэннем адвечных традыцый, блізкіх да прыроды людзей, Л. ўсё ж не па-гаджаўся з песімізмам i безнадзейнасцю Шапенгаўэра, з яго адмаўленнем закана-мернасцей у жыцці цэлых пакаленняў, з абстрактным гуманізмам i нявер'ем у шчасце. На думку Л., вылечьщь маральна хворае грамадства дапаможа навука, святло якой створыць гармонію ў чалавеку, зро-біць яго шчаслівым: «Паверма, шчасце за-квітнее на зямлі, // Шумець там жыту, дзе балоты век былі. // Палескай простай фа-мады нашчадкі ў хатах // За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, // Нарэшце ска-жуць: «Шчасце i да нас прыйшло!» // Па­верма шчыра!... Шапенгаўэру назло!..» Суп-рацьстаяць эканамічнай адстатасці, падма-ну, панаванню фошай дапаможа, паводле Л., i сапраўднае, высокае мастацтва. Света-погляд Л. фунтаваўся на тэорыі унікаіь-насці і непаўторнасці кожнай чалавечай іс-тоты. Адначасова ён не адмаўляў падыхо-даў да гэтай праблемы рацыяналістычнай філасофіі, якая лічыла, што рэчаіснасць падпарадкоўваецца акрэсленым усеагуль-ным прынцыпам розуму, зыходзячы з якіх можна зразумець i інтэрпрэтаваць кожную з'яву прыроды, гісторыі, свету чалавека. У станаўленні светапогляду Л. вялікае зна-чэнне меў натуралізм як рацыяналізаваная форма светасузірання. Беларуская нацыя-нальная ідэя ў творчасці Л. ўвасобілася як ідэя жыццёва праўдзівая, рацыянальная, гуманістычная, сінтэтычна-нявызначаная, сціплая. Яна амаль цалкам зводзілася ім да нацыянальнага светапогляду, да такога ра-зумення сябе ў свеце, калі сваё светабачан-не ўспрымаецца натуральным, аптымаль-ным. Паэту ўласцівыя характэрныя для бе-ларусаў памяркоўныя i зычлівыя адносіны да іншых народаў. Так, у лісце да рэдакта-ра часопіса «Жыццё» З.Пшамыцкага ён пі-саў: «Мне здаецца, што трэба выкарыстоў-ваць i падтрымліваць у рускіх праяўленні добразычлівасці i больш сумленнай, чым звычайна, чалавечнасці да нас, бо асабліва тут, на крэсах, жыць з імі і падтрымліваць зносіны прымушае неадольны лёс». Л. спрыяў фарміраванню традыцыі бела-рускай культуры абапірацца на волю i моц чалавека, яго самадастатковасць, шанаваць беларускае слова i ўзносіць яго над утылі-тарнасцю побыту i абстрактнасцю тэорыі, гуманістычнага пафасу і аптымістычнага погляду ў будучыню.

Те:. Poezye. Warszawa, 1898. Выбр. творы. Мн., 1953; Вязанка. Пб., 1903 (факс. выд. Мн., 1992); Творы. Мн., 1988.

Лия.: Майхровіч С. Янка Лучына. Мн.,1952; Мархель У. Крыніцы памяці. Мн.,
1990. С. 143—176; Пачынальнікі. Мн., 1977;К i с я л ё ў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн.,
1993. Л.М.Канатянік