ЛЕПЯШЫНСКІ
Панцеляймон Мікалаевіч (12.3.1868—30.9.1944)
Дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст, пісьменнік, педагог. Доктар гістарычных навук. Нарадзіўся ў в. Студзянец Касцкжо-віцкага р-на Магілёўскай вобл. Скончыў у 1886 Магілёўскую гімназію. Вучыўся ў Пе-цярбургскім універсітэце (1886—90), дзе ўзначальваў беларускае зямляцтва. За ўдзел
у рэвалюцыйным руху выключаны (быў членам народавольскага гуртка). Здаў экзамены экстэрнам у Кіеўскім універсітэце і атрымаў дыплом настаўніка (1891). 3 1894 кіраваў марксісцкім гуртком у Пецярбургу. У 1895 арыштаваны інш. членамі «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа» i сасланы на 3 гады ў Енісейскую губ. Дру-каваў артикулы ў газеце «Сибирская жизнь*, «Енисей». 3 1900 агент «Искры» ў Пскове. У 1902 зноў арыштаваны i высланы ў Енісейскую губ., адкуль уиёк. 3 1903 у Жэневе, далучыўся да бальшавікоў. Удзель-нік падрыхтоўкі II i III з'ездаў РСДРП. Супрацоўнічаў у бальшавіцкіх газетах. У 1907—09 выкладаў у Аршанскім рэальным вучылішчы. На Аршанскім чыгуначным вузле разам з жонкай В.Б.Лепяшынскай аднавіў арганізацыю РСДРП. 3 1909 у ста-тыстычным бюро пры Маскоўскай гарад-ской управе, уваходзіў у бальшавіцкую лі-таратурную фупу. Пасля Лютаўскай рэва-люцыі 1917 гарадскі галава ў Оршы, на пе-дагагічнай, навуковай і журналісцкай рабо-це ў Петраградзе i Маскве, загадчык аддзе-ла школы Наркамата асветы. У 1918 засна-ваў у Кармянскім р-не першую ў савецкай краіне доследна-паказальную працоўную Ліцвінавіцкую школу-камуну (в. Ліцвінаві-чы Кармянскага раёна Гомельскай вобл.). Навучанне i выхаванне ў гэтай школе спа-лучалася з працай. Фарміраванню і развіц-цю дзіцячага калектыву, выхаванню адказ-насці, творчай узаемадапамогі садзейнічала разумна арганізаванае самаабслугоўванне і самакіраванне. Школа мела ўласныя гаспа-дарку i майстэрні, дзе працавалі навучэн-цы. Навучальныя праграмы для школы Л. распрацоўваў сумесна з педагагічным калектывам. Навучэнцы i настаўнікі школы вялі палітыка-асветную работу сярод мяс-цовага насельніцтва. У сувязі з актывізацы-яй ваенных дзеянняў на Беларусі, у 1919 гэтая школа з часткай навучэнцаў пераве-дзена ў Маскву, дзе была створана Маскоў-ская доследна-паказальная школа імя П.Лепяшынскага. Традыцыі Ліцвінавіцкай школы на Беларусі ў 1920—24 прадоўжыла Леменская доследна-паказальная школа-камуна (в. Лемень Чэрыкаўскага пав. Магі-лёўскай губ.), якую заснавалі яго брат М.М.Лепяшынскі і педагог М.І.Кернажыц-кі. У 1921 Л. адзін з арганізатараў і кіраўні-коў Камісіі па распрацоўцы гісторыі РКП(б), выкладаў у Маскоўскім універсітэ-це i Камуністычнай акадэміі, адзін з ініцыятараў стварэння i першы старшыня ЦК МОПР. 3 1927 ён дырэктар Гістарычнага музея, у 1935—36 — Музея рэвалюцыі ў Маскве. Аўтар драмы «Чырвоны па чырво-наму» (1919), рамана «Барацьба i твор-часць», аповесці «У зелянях» (1924), апавя-данняў, успамінаў, навуковых прац па пы-таннях гісторыі, народнай асветы, пра А.Грыбаедава, М.Салтыкова-Шчадрына i інш. 3 1967 устаноўлена Дзяржаўная прэ-мія Беларусі імя Л. за лепшы публіішстыч-ны твор.
Те:. На павароце. М., 1955; Бел. пер.: Як уз-нікла Ленінская партыя. Мн., 1934.
Літ.\ Булацкий Г.В. Ленинской гвардии солдат. 2 изд. Мн., 1970: Я г о ж. П.НЛепешин-ский. Мн., 1973; Садовский А.С. П.Н.Ле-пешинский: Страницы биографии. Мн., 1985.
І.П.Хаўратовіч.