ЛАДА-ЗАБЛОЦКІ
(Заблоцкі-Лада) Тадэвуш Гіляравіч (27.8.1811—жнівень 1847)
Польскі паэт беларускай школы, пісаў на польскай, рускай i беларускай мовах. Нарадзіўся ў в. Лугінавічы (цяпер Сеннен-скі р-н, Віцебская вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся спачатку ў Віцебскай семі-нарыі пры кляштары базыльян, потым у Віцебскай гімназіі, якую скончыў у 1831. Яго раннія паэтычныя творы заўважыў у 1830 куратар Беларускай навучальнай акру-гі Р.І.Карташэўскі ў час інспекцыі беларус-кіх школ i з мэтай дапамагчы маладому та-ленту звярнуўся да міністра народнай аду-кацыі з хадайніцтвам залічыць Л.-З. на ву-чобу ва універсітэт за кошт Беларускай ак-ругі. У 1831 Л.-З. паступіў у Маскоўскі уні-версітэт i стаў «казённакоштным студэн-там» славеснага аддзялення з умовай, што, скончыўшы вучобу, ён будзе не менш як 6 гадоў служыць настаўнікам на Беларусь У Маскве Л.-З. ўвайшоў у тайнае студэнцкае таварыства, заснаванае В.Р.Бялінскім i М.Б.Чысцяковым, зблізіўся з радыкальны-мі коламі маскоўскай грамадскасці. Нала-дзіўшы сувязь з землякамі Ю.Яжоўскім, Я.Вернікоўскім, Я.Савінічам i інш., ён стварыў тайнае літаратурнае таварыства.
мэтай якога было пашырэнне сярод мола-дзі вальнадумства i патрыятызму. Свае вер-шы-заклікі антысамадзяржаўнага зместу Л.-З. накіроўваў на радзіму — на Віцеб-шчыну, Магілёўшчыну, з імі знаёміліся вы-хаванцы Віцебскай гімназіі. Калі звесткі пра гэта дайшлі да генерал-губернатара Смаленскага, Віцебскага i Магілёўскага князя Н.Н.Хаванскага, той накіраваў ра-парт шэфу жандараў графу А.К.Бенкендорфу. За нелегальную дзейнасць i распаўсю-джванне патрыятычна-дэмакратычных вер-шаў Л.-З. выключылі з універсітэта і 29.6.1833 арыштавалі. Для расследавання «злачыннай дзейнасці» Л.-З. даставілі ў Ві-цебск. Аўтара «абуральных вершаў» Віцеб-скі суд прыгаварыў да катаржных работ, але цар «змякчыў» прысуд — «адправіць радавым у Каўказскі корпус». 3 1837 адбы-ваў ссылку ў Таганрогу, з 1838 — на Каў-казе. Тут ён пазнаёміўся з грузінскімі пісь-меннікамі Н.Бараташвілі i М.Туманашвілі, азербайджанскім паэтам i асветнікам А.Ба-кіханавым, з рускімі паэтамі Я.Палонскім, А.Адоеўскім i інш. Падборкі сваіх вершаў Л.-З. змяшчаў у розных перыядычных вы-даннях. У 1845 з дапамогай Р.Падбярэзска-га ён выдаў зборнік «Паэзія». Шмат увагі аддаваў перакладчыцкай дзейнасці. На польскую мову перакладаў англійскіх, французскіх, лацінскіх, грузінскіх, румын-скіх. украінскіх паэтаў. У яго перакладзе на французскую мову выдадзены ўкраінскія народный песні («Украінскія песні», Па-рыж, 1845), на рускую мову пераклаў «Гіс-торыю Азербайджана» Бакіханава. У 1846 Л.-З. ўдалося вызваліцца ад салдацкай службы. Быў прызначаны ўпраўляючым Кульпінскімі салянымі промысламі ў Гру-зіі. Тут ён i памёр ад халеры.
Як рамантык Л.-З. адмаўляў тагачасную рэчаіснасць, у алегарычнай форме заклікаў да барацьбы з самаўладствам. Як паэт-пат-рыёт беларускай школы апяваў прыгажосць роднай Беларусі. Лепшыя свае творы ён прысвяціў Радзіме, яе людзям, гісторыі i помнікам. Галоўная тэма паэтычных тво-раў, напісаных на чужбіне, — туга па роднай Беларусі: паэма «Ваколіцы Віцебска», балада «Ляшка». вершы «Да Дзвіны», «Да Лучосы», «Вілія», «Даўжанскае возера>> i інш. Нямала твораў прысвяціў Каўказу («Алазанская даліна», «Да бярозкі ў гарах Каўказа»).
У рукапісе захаваліся «Матэрыялы да гісторыі славянскай цывілізацыі i літаратуры», «Погляды на гісторыю грузінскай лі-таратуры». На беларускую мову асобныя яго польскамоўныя творы пераклалі П.Бі-тэль, У.Мархель, К.Цвірка.
Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977. С 484—487.
/. П.Хаўратовіч.
ЛАПА (Мацвей)
Міхаіл Дзям'янавіч (Дамінікавіч;
13.10.1788—27.8.1840)
Удзельнік руху дзекабрыстаў. 3 шляхец-кай сям'і. Бацька валодаў маёнткам Рудо-белкі Бабруйскага пав. Мінскай губ. (цяпер г.п. Акцябрскі). Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне, потым у прыватным пансіёне ў Пецярбургу. На вайсковую службу паступіў падпрапаршчыкам у гвар-дзейскі Ізмайлаўскі полк, дзе даслужыўся да падпаручніка (1824). У рух дзекабрыстаў уключыўся ў 1819 пад уплывам члена рэва-люцыйнай арганізацыі італьянскіх карбана-рыяў М.Джыльі, які выкладаў яму італьян-скую мову. Напярэдадні паўстання на Се-нацкай плошчы з іншымі дзекабрыстамі абмяркоўваў план арганізацыі зрыву пры-сягі Мікалаю I. Арыштаваны 4.1.1826 i па-водле прыгавору разжалаваны ў радавыя i накіраваны ў далёкія гарнізоны. Летам 1826 пераведзены ў палявыя палкі на Каўказ, дзе даслужыўся да прапаршчыка. Звольне-ны ў адстаўку ў 1835 i да смерці жыў у сва-ім маёнтку Рудобелкі.