КУТАРГА
КУСЦІНСКІ
КУРГАНОВІЧ
Тамаш (1801—1865)
Педагог, мовазнавец. Нарадзіўся ў Брэс-це. Скончыў курс навук на факультэце лі-таратуры i прыгожых мастацтваў Віленска-га універсітэта ў 1824. Працаваў выкладчы-кам старажытных моў у гімназіях Вільні, Коўна, Беластока i Гродна. 3 1833 выкла-даў польскую мову ў Галоўным педагагіч-ным інстытуце ў Пецярбургу. 3 1840 у Варшаве, спачатку выкладчык у рэааьным ву-чылішчы, a з 1846 прафесар рымска-ката-ліцкай духоўнай акадэміі. У 1859 выйшаў у адстаўку. Асноўным прадметам яго навуко
вых даследаванняў была польская мова. Аўтар працы «Параўнанне польскай мовы з іншымі славянскімі мовамі...» (1840). Па-мёр у Варшаве.
Міхаіл Францавіч (28.9.1829—1905)
Археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Завідзі-чы на Віцебшчыне (цяпер Лепельскі р-н). Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, Пе-цярбургскі універсітэт. У 1850—90 даследа-ваў археалагічныя помнікі Віцебшчыны, склаў яе археалагічную карту. Падтрымлі-ваў сувязь з археолагамі Пецярбурга i Mac-квы. Зрабіў для Пецярбургскай акадэміі мастацтваў табліцу з пералікам курганоў i гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губ. Упершыню на Беларусі пачаў фатагра-фаваць працэс раскопак, складаць фотатэ-ку помнікаў старажытнасцей Віцебскай i суседніх губерняў. Першы ў 1874 даследа-ваў Гнёздаўскія курганныя могільнікі пад Смаленскам, тэрыторыю ў вярхоўях Заход-няй Дзвіны, Дняпра i Волгі. Вывучаў Ба-рысавы камяні — манументальныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэрыторыі Беларусь У сваім маёнтку Завідзічы стварыў музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. 3 1874 член Маскоўскага археалагічнага таварыс-тва (член-карэспандэнт з 1867). Удзельнік 1-га археалагічнага з'езда ў Маскве (1869), на якім выступіў з дакладам пра раскопкі курганоў на Лепельшчыне.
Міхаіл Сямёнавіч (18.7.1809—7.6.1886)
Псторык, педагог. Нарадзіўся ў г. Чэры-каў Магілёўскай губ. ў сям'і служачага. Брат С.С.Кутаргі. Вучыўся ў Пецярбург-скім універсітэце i Дэрпцкім прафесарскім інстытуце, дзе атрымаў ступень магістра філасофіі (1832). У 1833—34 удасканальваў веды ў Парыжы, Гейдэльбергу, Мюнхене, Берліне. Пасля вяртання з-за мяжы выкла-даў гісторыю ў Пецярбургскім універсітэце. За дысертацыю «Пакаленні i саслоўі ан-тычныя» атрымаў ступень доктара філасо-фіі (1838). 3 1844 ардынарны прафесар, га-наровы член Пеиярбургскага універсітэта, член шматлікіх навуковых таварыстваў, член-карэспандэнт Акадэміі навук. Тройчы наведваў Грэцыю. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Грэцыі, Персіі, Егіпта, якія пера важна друкаваў у часопісе «Современник». 3 1869 па 1874 чытаў гісторыю ў Маскоў-скім універсітэце. К. — першы ў Расіі ву-чоны, які займаўся самастойнай распра-цоўкай усеагульнай гісторыі. Выдатна веда-ючы гістарычныя крыніцы, ён развіваў пе-радавыя на той час падыходы да ix выву-чэння. Яго лекцыі мелі строга навуковы крытычны кірунак. У канцы 1840-х гадоў К. арганізаваў у сваім доме гістарычны се-мінарый, на якім знаёміў вучняў з прыёма-мі гістарычнай крытыкі. Сярод шырокага кола інтарэсаў асноўную ўвагу аддаваў пы-танням унутранай гісторыі старажытных Афін. Вывучэнне элінства лічыў неабход-ным для больш глыбокага асэнсавання гіс-торыі ўласнай народнасці. Яго галоўныя працы: «Палітычная будова германцаў да VI ст.» (1837), «Псторыя Афінскай рэспуб-лікі ад забойства Іпарха да смерці Мільцы-яда» (1848), «Персідскія войны» (1858), «Пра гістарычнае развіццё паняцця гісто-рыі ад старажытнай эпохі на Усходзе да нашых часоў» (1868), «Пра навуку i яе зна-чэнне ў дзяржаве» (1873) i інш. Разам з братам С.С.Кутаргам вёў культурна-асвет-ную работу сярод насельніцтва Мсціслава i наваколля. Апошнія гады жьщця правёў у сваім маёнтку Боркі Мсціслаўскага пав., дзе i памёр.
Те:. Собр. соч. Т. 1—2. СПб., 1894—96.