КУРБСКІ

Андрэй Міхайлавіч (1528—1583)

Князь, расійскі баярын i ваявода, палі-тычны дзеяч i пісьменнік. Паходзіў ca сма-ленска-яраслаўскай лініі роду Рурыкавічаў. Прымаў дзейны ўдзел ва ўзяцці Казані, за-душэнні паўстання народа мары, у шэрагу паходаў супраць татараў i ў Лівонскай вай-не 1558—$3, дзе ён узначальваў рускія вой-скі i меў некалькі перамог. Прыбліжаны цара Івана IV Грознага, член групы яго да-радцаў, якую ён сам называў «Выбранай радай». У сакавіку 1563 пакінуты ваяводам у заваяваным Дэрпце (Тарту, Эстонія). Праз год пасля гэтага ноччу 30.4.1564 ра­зам з некалькімі паплечнікамі з ліку баяр-скіх дзяцей К. тайна збег да польскага ка­раля i вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. У сваіх творах i пасланнях не растлумачваў прычын такога ўчынку. Мяр-куюць, што да гэтага К. прымусіла нетры-валасць яго становішча пры цару, які караў смерцю аднаго за адным сваіх дарадцаў,

 

 

паплечнікаў і сяброў без усялякіх на гэта прычын. Няўдалы паход да Невеля i бес-паспяховыя перагаворы пра здачу некаль-кіх лівонскіх гарадоў у любы момант маглі быць вытлумачаны царом як здрада i стаць падставай для смяротнай кары. Пакінутая ў Маскве сям'я К. (яго жонка i сын) была зняволена ў турму i закатавана, Вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст шчодра абдарыў К. землямі: ён атрымаў Крэўскае староства, на Валыні горад Ковель, мястэч-кі Віжва i Мілянавічы з дзесяткам вёсак. Спачатку гэтыя памесці i маёнткі былі да-дзены К. ў «пажыццёвае валоданне», а по-тым «за добрую цнатлівую, верную i муж-ную службу» ў час паходу з корпусам вой­ска Вялікага княства Літоўскага да Вялікіх Лук у 1565 былі замацаваны за ім на пра­вах спадчыннай уласнасці. У 1575 К. хадзіў з войскам на Валынь, каб абараніць яе ад татараў. У 1576 узначальваў вялікі атрад у складзе арміі Стафана Баторыя i змагаўся супраць маскоўскіх палкоў пад Полацкам i Сокалам. У 1581 К. выступіў у 2-і паход Стафана Баторыя, але на мяжы з Маскоў-скай дзяржавай знясілены ад гадоў баявога жыцця i раненняў К. занядужаў, вярнуўся ў Ковель i праз 2 гады там памёр. Пахаваны ў манастыры в. Вербкі пад Ковелем. На Беларусі К. быў двойчы жанаты на прад-стаўніцах радавітых мясцовых сем'яў і меў ад першага шлюбу сына Дзмітрыя, які пе-райшоў у каталіцтва.

Апрача таленту военачальніка, К., маю-чы добрую адукацыю (вывучаў граматыку, рыторыку, астраномію i філасофію), вало-даў літаратурнымі здольнасцямі i напісаў шэраг літаратурных твораў на даволі высо-кім узроўні. На фарміраванне яго света-поглядаў вялікі ўплыў зрабіў Максім Грэк, якога ён лічыў сваім улюбёным настаўні-кам. Вывучаў Арыстоцеля, Цыцэрона, пе-ракладаў з лацінскай мовы творы Іаана Златавуста, Грыгорыя Багаслова, Васіля Вялікага, Дыянісія Арэапагіта, быў пры-хільнікам ідэй Асветніцтва, выкрываў не-вуцтва пануючага саслоўя, змагаўся за чыс-ціню праваслаўнай веры, выступаў супраць езуіцка-каталіцкай экспансіі на землі Бела­русь Адмоўна ставіўся да рэфармацыйна-гуманістычнага руху, ідэй Феадосія Касога i яго паслядоўнікаў, быў праціўнікам жывой гутарковай мовы ў рэлігійных кнігах, таму крытыкаваў скарынінскія выданні. 3 пазі-цый артадаксальнага праваслаўя абвінавач-ваў Скарыну ў «злачыннай сувязі» з Рэфармацыяй, скажэнні традыцый праваслаўнага веравызнання, за ерэтычны спосаб мыс-лення. «Біблію» Скарыны лічыў «разбэ-шчвальнай» i супярэчнай «усім апостальс-кім i святым уставам» i ва ўсім згоднай з «Бібліяй» М.Лютэра. У выніку К. апазі-цыйна ставіўся да ўсёй рэнесансава-гума-ністычнай традьшыі асветнійкага тлума-чэння біблейскіх кніг у беларускай культу­ры 16 ст., якая пачыналася з прац беларус-кага першадрукара.

К. перапісваўся з князем Канстанцінам Астрожскім з нагоды выхаду кнігі П.Скаргі «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Сяб-раваў з беларускімі кнігавыдаўцамі братамі Кузьмой i Лукашом Мамонічамі. К. — аў-тар паслання да Івана IV (1564—79), «Гіс-торыі пра вялікага князя маскоўскага» (1573) i інш. У сваіх пасланнях, якія сталі пачаткам вядомай перапіскі паміж К. i ца­ром, ён абвінавачваў апошняга ў жорсткас-ці, неапраўданых пакараннях смерцю, выс-мейваў яго літаратурную манеру. У «Гісто-рыі...» адлюстроўвалася i выкрывалася ідэа-логія буйной арыстакратыі, што выступала супраць узмацнення самадзяржаўнай улады ў Маскоўскай Русі. Адначасова гэты твор — сведчанне сучасніка аб паўстанні 1547 у Маскве, узяцці Казані, дзейнасці ўрада А.Ф.Адашава («Выбранай рады»), аб Лівон-скай вайне i інш. падзеях. Наогул творам К. ўласцівы вера ў сілу «кніжнага слова», разумнае перакананне аргументамі, ім-кненне да рацыяналістычнага тлумачэння падзей.

Те:. Соч. Т. 1. Сочинения оригинальные. СПб., 1914; Переписка Ивана Грозного с Ан­дреем Курбским. Л., 1979.

Шт.: Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн., 1968; Скрынников Р.Г. Переписка Грозного с Курбским. Л., 1973.