КУКАЛЬНІК

КРЭЎЗА

КРЫШКОЎСКІ

Лаўрэнцій

Дзеяч рэфармацыйнага руху, гуманіст, пісьменнік 2-й паловы 16 ст. У 1550-я гады прыхільнік вучэння Чэшскіх братоў. У 1558 у друкарні г. Шаматулы (Польшча) выдаў кнігу «Размова чатырох братоў закону хрысціянскага». 3 1561 кальвінісцкі прапа

 

 

веднік у Нясвіжы. У 1562 у Нясвіжскай друкарні разам з СБудным i М.Кавячынскім выдаў на беларускай мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад бо­гам». Каля 1563 перайшоў на пазіцыі ан-тытрынітарызму, пазней падтрымліваў рэ-лігійныя i сацыяльныя ідэі анабаптызму. Пры дапамозе Буднага пераклаў i выдаў на польскай мове «Размову св. Юстына філо-сафа...» (Нясвіж, 1564). У сваіх пропаведзях К. выступаў з крытыкай прыгонніцтва як ганебнай формы феадальнага грамадства, адстойваў прынцыпы верацярпімасці, пра-пагандаваў грамадска-карыснуто працу. Па-водле ацэнкі К.Ф.Калайдовіча, Будны, Ка-вячынскі i К. «зрабілі беларускую мову кніжнай», a кнігу даступнай шырокаму ко­лу чытачоў. Выкарыстанне жывой народ-най мовы ў рэлігійнай пісьменнасці i цар-коўным богаслужэнні было важным срод-кам уздыму i далейшага развіцця наідыя-нальнай культуры.

Літ:. Подокшин С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970.

Г.Я.Таленчанка.

Леў

(Лявон; 2-я пал. 16 ст. — 1639)

Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч, смаленскі уніяцкі архіепіскап. Паходзіў з дробнай беларускай шляхты на Падляшшы (па мянушцы Бэйда). Пастрыгся ў манахі Віленскага манастыра св. Тройцы i прыняў імя Леў. У 1617 без ведама i санкцыі мітра-паліта Іосіфа Вельяміна Руцкага паслушні-кі выбралі яго архімандрытам. Ведаючы здольнасці i стараннасць К., мітрапаліт не аспрэчваў гэта рашэнне. I новы архіман-дрыт апраўдаў давер. Ён стаў падтрымлі-ваць палітыку Руцкага, скіраваную на сцвярджэнне уніяцтва, наладзіў у Вільні публічны дыспут з антыуніятамі. Каб дака-заць гістарычную заканамернасць i пера-емнасць традыцый Фларэнтыйскага сабора 1439, удзельнікі якога заклікалі да аб'яд-нання гтраваслаўных патрыярхаў з папам рымскім, К. ўзяўся за пяро, імкнучыся знайсці ў далёкай гісторыі пачынаючы ад часоў хрышчэння Кіеўскай Русі факты, якія б сведчылі пра адзінства хрысціянскай царквы. Ён напісаў на польскай мове пале-мічны твор «За сінодам Фларэнтыйскім» (не збярогся), накіраваны супраць ананімнага праваслаўнага апалагета Клірыка Ас-
трожскага (паводле сведчання М.Возняка, пад гэтым псеўданімам схаваў сваё імя Гаўрыіл Дарафеевіч), які ў 1598 надрукаваў антыуніяцкую «Псторыю аб разбойніцкім Фларэнтыйскім саборы». У абарону Брэсцкай уніі 1596 скіраваны i яго палемічны твор «Абарона царкоўнай еднасці, або До-
казы, якія сведчаць, чаму грэчаская царква павінна бьшь аб'яднана з лацінскай». Гэты твор рэкамендаваны да друку мітрапалітам Руцкім, выдадзены ў 1617 у Вільні ў дру- карні Л.Мамоніча. У ім К. пераказаў псто­ рыю уніі, змясціў звесткі пра ўсіх кіеўскіх
мітрапалітаў i выказаў думку, што многія з ix імкнуліся да адзінства з Рымам. Друкую-
чы «Абарону...» на польскай мове, аўтар абяцаў у хуткім часе перавыдаиь яе на ста-
рабеларускай. (Ці ажыццявіў сваё абяцанне К., невядома, але такое выданне пакуль не
знойдзена.) Апрача названых выданняў К. пакінуў пасля сябе польскамоўны рука-
піс «Абарона манастыра св. Тройцы» (над- рукаваны толькі ў 1702 у Вільні). Ён рэка­
мендаваны мітрапаліту i ордэну базыльян, паслужыў у свой час падставай для вы- брання К. протаархімандрытам (генералам) ордэна базыльян на кангрэгацыі 1621 у Лаўрышаве. Праз 4 гады мітрапаліт Руцкі прызначыў яго архіепіскапам смаленскім iчарнігаўскім. У Смаленску ён пражыў каля
15 гадоў i пэўны час быў уніяцкім канку- рэнтам праваслаўнага епіскапа Ісаіі Капінскага. Але канкурэнцыя была нядоўгай: калі ў 1631 памёр праваслаўны мітрапаліт Іоў
Барэцкі, І.Капінскі быў выбраны кіеўскім мітрапалітам i пакінуў См&ченск. К. застаўся адзін i прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх справах уніяцкай царквы. Адсюль у 1629 ён ездзіў на сінод у Львоў, дзе меркавалася прымірыць праваслаўных з уніятамі. Памёр у Смаленску. А.Ф.Коршунаў.

Нестар Васілевіч (20.9.1809—20.12.1868)

Драматург i паэт. Нарадзіўся ў сям'і прафесара Педагагічнага інстытута ў Віль-ні. Дзяцінства яго прайшло ў маёнтку бацькі ў Віленскай губ., адкуль ён у 1820 пераехаў у Нежын, дзе вучыўся ў мясцо-вым ліцэі разам з М.В.Гогалем. Быў адным з лепшых навучэнцаў ліцэя, шмат чытаў, пісаў вершы, песні, драмы, займаўся ў са-мадзейным тэатры. Прымкнуў да гуртка прафесара Белавусава, які ў сваіх лекцыях

 

 

выступаў супраць самадзяржаўнага дэспа-тызму. За «крамольныя» паводзіны пры выпуску К. пазбаўлены цывільнага чына 12-га класа i залатога медаля. Быў прызна-чаны выкладчыкам рускай мовы i славес-насці ў Віленскую гімназію. Праз 3 гады ўладкаваўся на службу ў міністэрства фі-нансаў, дзе працаваў каля 25 гадоў, па службовых справах часта ездзіў па ўсёй Ра-сіі. У 1836 распачаў выдавецкую дзейнасць: выпускаў «Художественную газету», потым часопісы «Дагерротип» i «Иллюстрация». Быў вельмі пладавітым пісьменнікам, вы-пускаў штогод дзесяткі драм i раманаў. 3 гістарычных раманаў К. найбольш папу-лярныя былі «Эвеліна дэ Вальероль» (1841) i «Альф i Альдона» (1842) пра маральны стан i палітычнае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім сярэдзіны 14 ст. Мно-ства аповесцей i апавяданняў прысвечаны часу праўлення Пятра I. Рэзка адышоўшы ад ліберальных захапленняў маладосці, па-чау усхваляць самадзяржаўную ўладу, на­род паказваў як пасіўны безаблічны на-тоўп. П'есы К. былі забыты яшчэ пры яго жыцці. В.Р.Бялінскі лічыў, што К. меў нейкія літаратурныя дараванні i белетрыс-тычны талент, але ў яго не было творчых здольнасцей, яго п'есы назваў узорам «аб-страктнай ідэальнасці». Некаторыя лірыч-ныя песні К. пакладзены на музыку М.Глінкам («Жаваранак», «Калыханка», «Сумненне» i інш.).