КРАШЭЎСКІ

Юзаф Ігнацы

(псеўд. Б.Балеславіта, Др. Амега, К.Пастарнак іінш.; 28.7.1812—19.3.1887)

Пісьменнік, гісторык, выдавец, ілюстра-тар, бібліяфіл, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і пружанскага харунжага. Дзянінства правёў у в. Доўгае каля г.Пру-жаны. Брат К.Крашэўскага. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі i Віленскім універсітэ-це. За ўдзел у антыцарскай змове ў 1830— 32 зняволены ў турму. Друкавацца пачаў з 1830. На працягу ўсяго жыцця займаўся публіцыстычнай i выдавецкай дзейнасцю. У 1841—51 рэдагаваў віленскі часопіс «Athenaeum» («Атэнэум»), з 1860 у Варша­ве, рэдактар газ. «Gazeta Polska» («Польс­кая газета»). Літаратурная спадчына

 

 

К. складае каля 600 тамоў (проза, паэзія, драматургія, літаратурна-крытычныя арты-кулы, працы па гісторыі, філасофіі і інш.). У гісторыю літаратуры ўвайшоў як буйны раманіст, які ў творчай эвалюцыі прайшоў шлях ад рамантызму да рэалізму. Класікі польскага рэалізму бачылі ў ім свайго па-пярэдніка i настаўніка. Аўтар паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840—45), якую рэцэнзаваў Я.Чачот. Цяжкае жыццё беларускага i ўкраінскага сялянства адлюстраваў у творах: «Гісторыя Саўкі» (1842), «Уляна» (1843), «Астап Бан-дарчук» (1847), «Хата за вёскай» (1853— 54), «Ярмола» (1856), «Псторыя калка ў плойе» (1859), «На Палессі» (1883). Міну-ламу Польшчы, Беларусі, Літвы i Украіны прысвечаны раманы «Апошнія з слуцкіх князёў» (1841), «Жыгімонтаўскія часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графіня Косель» (1873), «Бруль» (1874), «Старая казка» (1876), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1885) i інш. У камедыях «Пане Каханку» i «Радзівіл у гасціне» апісаў падзеі, што ад-бываліся ў Нясвіжы. Аўтар навуковых прац «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы i дахрысціянскай Літ-ве» (1860) i інш. Свае падарожжы па Бела-русі апісаў у нарысах «Пінск i Піншчына» (1837—38), «Успаміны Валыні, Палесся i Літвы» (1840), «Малюнкі з жыцця i пада-рожжаў» (1841—42), «Адзенне сялян i мя-шчан з ваколіц Брэста, Кобрына i Пружан» (1859—60). Побач з красамоўным апісан-нем прыроды ў гэтых працах прыводзяцца каштоўныя звесткі пра жыццё народа, яго заняткі, прылады працы, жыллё, адзенне i ежу. Аўтар добразычліва ставіцца да селя-ніна, дае яскравыя замалёўкі з тагачаснага жыцця беларуса, спачувае яго цяжкай долі. К. выступаў пераважна з ліберальных пазі-цый, верыў, што сацыяльны мір можа быць дасягнуты праз пашырэнне асветніц-кіх i гуманістычных ідэй.

К. валодаў таксама талентам мастака: маляваў тыпы беларускіх сялян, вясковыя будынкі, пейзажы, рабіў ілюстрацыі не толькі да сваіх твораў, але i да твораў інш. аўтараў (К.Тышкевіча, У.Сыракомлі i інш.), гравіраваў i аздабляў вокладкі да кніг. У час знаходжання на Валыні склаў на фран-цузскай мове каталог (застаўся ненадрука-ваным) бібліятэкі А.Урбаноўскага, адной з самых значных у гэтым краі. У канцы 1868 К. заснаваў сваю друкарню, у якой на доб­рым паліграфічным узроўні выдаваў творы польскіх аўтараў i кнігі польскай тэматыкі. Асабістая бібліятэка К. налічвала некалькі тысяч тамоў, сярод якіх былі старадрукі, гістарычная літаратура, багаты збор гравюр (каля 6 тыс.) i малюнкаў. Значныя матэры-ялы ён сабраў па гісторыі віленскіх выдан-няў, дзеячаў кнігадрукавання, кнігарняў i бібліятэк (пазней гэтыя матэрыялы выка-рыстаны бібліёграфам К.Эстрайхерам). Кнігі са сваёй бібліятэкі К. ахвяраваў эміг-ранцкім бібліятэкам у Парыжы i ў інш. месцах. Калекцыя гравюр ім прададзена бібліятэцы Браніцкіх. Пасля задушэння паўстання 1863—64 па загадзе царскіх улад пакінуў межы Расійскай імперыі. К. выехаў з Варшавы i да канца жыцця знаходзіўся ў эміграцыі ў Жэневе.

Те.: Собр. соч. Кн. 1—52. Пб, 1915; Бел. пер. — Хата за вёскай. Мн., 1989; Апошнія хвіліны кня­зя ваяводы (Пане Каханку) // Крыніца. 1998. № 3; Рус. пер. — Графиня Козель; Брюль. Мн., 1993; Из времен семилетней войны. Мн., 1994.

Шт.: Dane k W. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1976; Jarowiecki J. O powieści historycznej Józefa Ignacego Kraszewskiego. Kraków, 1991.