КЛАКОЦКІ

КІШКА

Ян Станіслававіч (7—26.7.1592)

Магнат Вялікага княства Літоўскага, ас-ветнік. Меў маёнткі на Беларуси (Іўе, Лоск, Любча, на Падляшшы). Вучыўся ў 1563 у Базелі, з 1564 у Цюрыху, потым у Рыме, Неапалі i Балонні. 3 1569 крайчы Вялікага княства Літоўскага. У час Лівонскай вайны ў 1580 на чале свайго атрада ўдзельнічаў у паходзе караля Стафана Баторыя на Вялі-кія Лукі. 3 1579 падчашы Вялікага княства Літоўскага i староста жмудскі (з 1579 сена-тар Рэчы Паспалітай), з 1588 кашталян ві-ленскі, з 1589 ваявода брэсцкі, дзяржаўца быстрыцкі i цівун эйрагольскі. У сваіх ма-ёнтках пашыраў арыянства, замяняючы кальвінісцкіх міністраў (пастараў) арыян-скімі. У Іўі заснаваў арыянскую акадэмію, у Венграве на Падляшшы — друкарню (1570), якую перавёў у Лоск (існавапа ў 1574—92). На арыянскіх сінодах у Лоску ў 1578 i 1581, a таксама ў 1582 у Любчы вы-ступіў супраць левага радыкальнага цячэн-ня ў арыянскім руху. Аўтар некалькіх рэлі-гійных трактатаў. На сейме 1589 выступіў у абарону верацярпімасці. У кнігадрукаванні працягваў традыцыю Ф.Скарыны.

А.П.Грыцкевіч.

 

 

Казімір Крыштоф (каля 1625—24.10.1684)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага, заснавальнік друкарні, збіральнік кніг. Нарадзіўся ў в. Старынкі на Міншчы-не. У 1645—47 навучаўся ў акадэміі ў Ар-леане, дзе з 1645 быў бібліятэкарам нямец-кай бібліятэкі. 3 1657 выконваў функцыі аканома ва ўладаннях Радзівіла на Белару-сі. У 1663 па пратэкцыі Б. Радзівіла заняў пасаду губернатара Капыльскага i Слуцкага княства. Па яго ініцыятыве ў 1665 у Слуц-ку была заснавана друкарня для патрэб мясцовых кальвіністаў. Для гэтай друкарні ў 1665—66 ён набыў у Варшаве неабходнае абсталяванне, i з 1672 тут пачалося выдан-не кніг. Найбольш інтэнсіўная друкарская дзейнасць прыпадае на 1673—78, калі пас-ля смерці Б.Радзівіла (1669) К. як апякун непаўналетняй дачкі Радзівіла Людвікі Ка-раліны набыў значную самастойнасць. Вя-домы 29 выданняў Слуцкай друкарні, час-тка з якіх мела на тытульных лістах надпіс «Gypis Stucensibus» або «Daikarnia Slucka» («Слуцкая друкарня»). К. многае зрабіў для паияпшэння якасці сваіх выданняў. Тут выдаваліся кнігі як рэлігійнага, так i свец-кага зместу, але пераважалі кнігі кальвініс-цкага характару. Сярод выданняў К. «Слаў-ная перамога» З.Марштына (1674), «Турэц-кая манархія» Р.Рыкота (1678), панегірык «Жалобныя слёзы над незваротнай стра-тай...» (1681), календары, буквары i інш. выданні. У 1682 К. пакінуў адміністрацый-ную службу ў Радзівілаў, але арганізаваная ім друкарская справа нейкі час працягвала-ся. У 1685 у памяць аб нябожчыку К. над-рукаваў жалобныя панегірыкі І.Касцюшке-віча і М.Кухарэвіча. У хуткім часе друкарня была перавезена ў Крулявец, а у 1711 пе-райшла ва ўладанне І.Д.Цэнкера.

К. на працягу многіх гадоў з захаплен-нем збіраў уласную бібліятэку. Набываць кнігі яму дапамагалі сябры. Кнігі паступалі з Гданьска, Круляўца і Франкфурта-на-Одэры. К. скупіў кнігазборы некаторых па-мерлых арыян. У яго бібліятэцы былі рэлі-гійныя, юрыдычныя, гістарычныя, навуко-выя (на польскай, нямецкай, французскай i лацінскай мовах) кнігі, апісанні падарож-жаў. Пасля смерці К. яго сын ахвяраваў ру-капісы з гэтага збору бібліятэцы езуіцкага капегіума ў Слуцку, адкуль пазней яны перавезены ў Вільню, а потым трапілі ў Га-лоўны архіў старажытных актаў у Варшаве.