КАНЧЭЎСКІ

КАНТРЫМ

Казімір (1776—11.6.1836)

Публіцыст, рэдактар, бібліятэкар. У 1791 быў вучнем Віленскага трохкласнага вучы-лішча (інш. звестак пра яго адукацыю не захавалася). Удзельнік паўстання 1794. У 1795—1804 працаваў у розных установах Вільні, у т. л. архіварыусам у судзе, сакра-таром віленскага цэнзурнага камітэта, з 1803 у Віленскім універсітэце, дзе займаўся справамі моладзі і пытаннямі навучальнага працэсу. 3 1805 быў памочнікам у Г.Гродэ-ка, які загадваў універсітэцкай бібліятэкай. Там атрымаў званне ад'юнкта. У 1808 пры-значаны сакратаром універсітэта, таму па-кінуў працу ў бібліятэцы, ате вярнуўся да яе ў 1814 па ўласнай просьбе. Займаўся ўпарадкаваннем i апрацоўкай бібліятэчных збораў, складаў каталогі, вёў улік літарату-ры, якая паступала i была ў карыстанні,

 

 

супрацоўнічаў з Гродэкам па складанні біб-ліятэчных статутаў i правіл. У 1806—19 быў супрацоўнікам выдавецкай фірмы Ю.За-вадскага, вёў наиважнейшую карэспандэн-цыю фірмы, рыхтаваў карэктуры выданняў. Разам з Завадскім быў ініцыятарам i засна-вальнікам у 1817 Віленскага друкарскага таварыства, сакратаром якога з'яўляўся Ы.Балінскі. Быў сурэдактарам «Dziennika Wileńskiego» («Віленскага дзённіка», 1815— 18), «Dziejów dobroczynności» («Спраў даб-рачыннасці», 1820—22), заснавальнікам Таварыства шубраўцаў i рэдактарам (пасля Ю.Лахніцкага) ix органа «Wiadomości Brukowe» («Вулічныя навіны»). У 1824 у су-вяз! з судовым працэсам над філаматамі К. звольнены з універсітэта і перабраўся ў Варшаву, дзе рэдагаваў часопісы «Biblioteka handlowa» («Гандлёвая бібліятэка»); «Wiadomości handlowe» («Гандлёвыя наві-ны»). Удзельнічаў у паўстанні 1830—31 на тэрыторыі Літвы.

Ігнат Уладзіміравіч (май 1896—23.4.1923)

Беларуси філосаф, паэт i публіцыст. Нарадзіўся ў Вільні ў сям'і судовага чыноў-ніка. У 1913 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча i паступіў у Пецярбургскі тэхна-лагічны інстытут, потым перавёўся на фі-лалагічны факультэт Маскоўскага універсі-тэта. У 1916 прызваны ў армію i накірава-ны ў школу прапаршчыкаў, пасля закан-чэння якой трапіў на Румынскі фронт. Вёў асветніцкую работу сярод салдат украінска-га палка, стоячы на грунце праграмы сацы-ялістаў-рэвалюцыянераў. Захоплены ідэяй вызвалення прыгнечаных народаў, ён шчы-ра дапамагаў украінцам у стварэнні нацыя-нальнага войска, i салдаты выбралі яго сва-ім афіцэрам. Але К. пакінуў войска i пера-ехаў на Дон. Тут ён ажаніўся з сяброўкай школьных гадоў, дачкой казацкага афіцэра Л.В.Паляковай. Восенню 1917 К. паступіў на Вышэйшыя кааператыўныя курсы пры універсітэце імя А.Л.Шаняўскага ў Маскве, дзе ў 1915—16 на гісторыка-філалагічных курсах вучыўся i Я.Купала. У 1918 К. пра-цаваў у Смаленску інструктарам Цэнтраль-нага Саюза льнаводаў, раённым інструкта-рам Сычаўскага таварыства кааператываў. Пасля абвяшчэння БССР пераехаў у Мінск, працаваў інструктарам Саўнаргаса, уключыўся ў беларускі культурна-асветніцкі рух. Тады ж у халодным i галодным Мінску нажыў сваю трагічную хваробу — туберкулёз лёгкіх. Пасля ўтварэння Літоў-ска-Беларускай ССР К. з жонкай i дачкой пераехаў у Вільню. Працаваў раённым каа-ператыўным інспектарам, супрацоўнікам Віленскага Саюза кааператараў, з лістапада 1919 — кіраўніком інструктарскага аддзела Ііэнтр&іьнага Саюза спажывеіжіх таварыс-тваў Беларусі. У 1918—19 К. чытаў лекцыі па кааперацыі на рахункаводчых курсах у Сычаўскім таварыстве кааператараў, на мінскіх i віленскіх настаўніцкіх курсах, у Мінскім Беларускім настаўніцкім інстыту-це. Адначасова прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага навуковага таварыс­тва ў Вільні, супрацоўнічаў у віленскай газ. «Новае жыццё», друкаваў палітычныя ар-тыкулы, вершы i літаратурныя рэцэнзіі ў газетах «Наш сцяг», «Наша думка», «Бела-рускія ведамасці», «Наша будучыня» i ў інш. перыядычных выданнях пад псеўдані-мамі Ігнат Абдзіраловіч, Ганна Галубянка i інш. Памёр i пахаваны ў Вільні.

У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам», апублікаваным у Вільні ў 1921, К. глыбока раскрыў драматызм i прадвырашанасць гіс-тарычнага лёсу беларусаў, ix неадольнае ім-кненне «ісці нароўні з іншымі народамі на будоўлю новага агульначалавечага ідэалу». Як i яго літаратурны правобраз Абдзірало-віч з аповесці М.Гарэцкага «Дзве душы», К. настойліва шукаў адказу на пытанне аб сапраўдных прычынах той вялікай трагедыі народнага духу, якая спасцігла нашу Айчы-ну, імкнуўся пераадолець супярэчлівасці сваёй душы, выкліканай уздзеяннем роз­ных культур i традьшый. Паводле К., бела-рускі народ, нягледзячы на ўніск, усё ж за-хаваў незалежнасць свайго духу i пачаў абу-джацца да творчых здзяйсненняў, да жыц-ця на новых асновах. Галоўнай з ix К. лічыў дзяржаўную незалежнасць i рпзгля-даў яе як новы агульначалавечы ідэал. Пра-вобразам беларускага складу душы, ідэй-ным правадыром народа ў яго імкненні да волі К. лічыў Ф.Скарыну, які першы пры-знаў, што толькі праз развіццё асабістага i народнага духу можна дайсці да ўсечаіаве-чага ідэалу. Выразна прачытваюцца ў філа-софіі К. сацыяльна-этычныя ідэі К.Калі-ноўскага, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Ко-ласа, М.Багдановіча, нашаніўскіх публі-цыстаў, усіх тых, «што шукаті свайго ўлас-нага духу, вагаліся, расчароўваліся, гінулі». У той жа час ён добра ўсведамляў рэаль

 

 

ныя цяжкасш i перашкоды на шляху ажыццяўлення нацыянальнай ідэі, калі «тое, што раней здавалася чыстым i свет­лым, штодзённа аплятаецца жыццёвым брудам i пылам».

Паводле К., калі справа незалежнасці скіравалася на практычны шлях палітыч-най працы. яна апынулася ў цісках палі-тычнага прымусу,палітыка-класавай заці-каўленасці розных фуповак i сіл.Цывіліза-ваным шляхам вырашэння грамадскіх пра-блем, на яго думку, павінны стаць непры-мусовыя формы сацыяльнага аб'яднання людзей і, перш за ўсё, кааперацыя. У гэ-тым плане ён спасылаўся на такія гіста-рычна правераныя ўзоры самадзейных ар-ганізацый, як старадаўнія беларускія сяб-рыны, казацкія ватагі, чэшскія задругі i інш. A ў парадку эксперименту К. сам ар-ганізаваў школьны кааператыў у Віленскай беларускай гімназіі і вёў вучнёўскі геагра-фічны гурток, прывучаючы сваіх выхаван-цаў да фамадскай самадзейнасці i творчых паводзін. У цыкле сваіх артыкулаў «На каа-ператыўныя тэмы» К. крытыкаваў палітыку тагачаснага польскага ўраду, які не пажадаў нават фармальна абвясціць роўныя асабіс-тыя i грамадзянскія правы ўсіх народаў краіны, па прычыне чаго не магла ўзнік-нуць выразна беларуская, нацыянальная кааперацыя: улады не толькі не рэгістрава-лістатутаў на беларускай мове, але тэндэн-цыйна шук&ті ў польскіх кааператывах «дух беларускай самадзейнасці», сувязь з баль-шавікамі i да т.п. У артыкуле «Кааперацыя ў 1922 годзе» ён абфунтаваў філасофскую канцэпцыю беларускай саныяльна-экана-мічнай ідэі, сутнасць якой заключалася ў тым, каб выбраць нейкі трэці, сялянска-ра-месніцкі шлях вольных брацтваў і каапера-цыі. — паміж дзікім капітаіізмам і тыра-нічным сацыялізмам. У сваім звароце да беларускай грамадскасці «Закладвайма на-родныя кааператывы» К. прапанаваў ства-рыць выдавецкія кааператывы, якія ахапілі б усіх чытачоў нацыянальных кніг, газет, часопісаў i дапамаглі б «супольнымі сіламі замацаваць фундаменты нашай адроджанай культуры».

Філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага быцця, у глыбіню душы непаў-торнай чалавечай асобы адзначатася i паэ-тычная творчасць К., у якой ён цесна спа-лучаў эстэтыку, прыгажосць беларускага слова з нацыянальным светабачаннем, з верай у адраджэнне i будучы росквіт сваёй Радзімы (вершы «Па святой зямлі...», «Ве-раснёвае пано», «Так прыгожы старыя зва-ніцы...», верш у прозе «Мы разам» i інш.). Поўнае ахвярнасці i гарэння ў безупыннай працы на карысць Айчыны жыццё К., як адзначаў Антон Луцкевіч, было прысвечана барацьбе за ажыццяўленне «вялікага ідэалу вызвалення свайго народа ад духоўнага, па-літычнага i эканамічнага рабства. Але ў кожным выяўленні яго працы перш за ўсё відаць было вялікае замілаванне да чалаве-ка. I чалавека хацеў ён вызваліць у белару-се».

Тв:. Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам (Дасьледзіны беларускага сьветагляду). Вільня, 1921;4-евыд. Мн., 1993.

Ліш:. Калеснік У. Ветразі Адысеі. Мн., 1977. С 78—88; Конан У. У свабодзе i твор-часці — ратунак для свету // Вобраз — 90. Мн., 1990. С. 33—42; Я г о ж: «...Нас злучае суполь-насць ахвяры». Ігнат Канчэўскі, 1896—1923 // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994.

С. Ф.Дубянецкі.

 

КАПІЕВІЧ (Капіеўскі)

Ілья Фёдаравіч (каля 1651—1714)

Пісьменнік, выдавец, асветнік, энцык-лапедыст. Нарадзіўся на Беларусь У час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй падлетка К. звёз з сабой «боярский сын з Бежыцкия пятины», г. зн. з Ноўгарада. Праз 6 гадоў К. разам з мсціслаўскім ваяводам М.Цеха-навецкім вярнуўся на Беларусь. Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе, што мела вырашальнае значэнне для фарміравання і эвалюцыі поглядаў маладога К. Верагодна, тут ён атрымаў добрыя веды i вывучыў за-межныя мовы. Яшчэ ў час навучання ў школе К. як здольны вучань заняў тут у 1674 пасаду лектара (настаўніка малодшых класаў). Дакладна невядома, як К. трапіў у Галандыю (верагодна, па канфесійных ма-тывах), але ўстаноўлена, што там ён зай-маўся выдавецкімі справамі. Захаваліся яго лісты да Лейбніца, які прапаноўваў К. суп-рацоўнічаць у Справе выдання кніг. У 1697 у час прыбыцця ў Галандыю расійскага вя-лікага пасольства пад кіраўніцтвам Пятра I К. быў кандыдатам-пастарам пры Амстэр-дамскім саборы. Як знаўца многіх моў быў настаўнікам Пятра I i іншых удзельнікаў пасольства. 3 гэтага часу К. усё сваё жыццё прысвяціў асветніцкай справе на карысць усходнеславянскіх народаў. Ён складаў

 

 

планы выдання падручнжаў, яюя, відаць, абмяркоўваў з Пятром I, а потым выдаў ix у друкарні І.А.Тэсінга, а з 1700 — у сваей. У 1699—1706 К. падрыхтаваў, пераклаў і выдаў каля 20 кніг асветніцкага характару па гуманітарных, прыродазнаўчых, тэхніч-ных i вайсковых галінах ведаў. Найбольш вядомыя з ix: «Введеніе краткое во всякую йсторію...»(1699), «Краткое и полезное ру-коведение во арифметику» (1699), «Угото-вание и толкование ясное и зело изрядное, краснообразного поверстания кругов не­бесных...» (1699), «Краткое собрание Льва Миротворца», «Святцы, или Календарь» (1702), «Руковедение в грамматику славе-но-российскую» (1706) i інш. К. шмат ван-драваў па Еўропе ca сваей друкарняй, а ка-лі вырашыў перавесці яе ў Расію, то быў перахоплены піратамі. У 1708 ён разам з расійскімі войскамі прыбыў у Варшаву. Некалькі гадоў служыў у Пасольскім пры-казе перакладчыкам. К. — вучоны з шы-рокім кругаглядам, патрыёт i прыхільнік навучання народа паспалітага, прадаўжаль-нік справы Ф.Скарыны. Ён адзін з першых (калі не першы) распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў. Падрыхтаваныя i выдадзеныя ім падручнікі асабліва былі карысныя для юнацтва, якое прысвяціла сябе навуцы, тэхніцы, мараходству ці вайсковай справе. Значны час гэтымі падручнікамі карысталі-ся ў расійскіх школах.

Па сваіх поглядах К. — актыўны пры-хільнік рэформ Пятра I, якія ламалі руцін-ныя формы грамадскага жыцця. Ён вітаў імкненне славянскіх народаў да аб'яднан-ня, называў беларусаў, рускіх i ўкраінцаў «славяна-рускім народам». К. быў перака-наны ў неабходнасці адукацыі, падкрэслі-ваў вялікае значэнне рознабаковага наву­чання: «Ничто же полезнейшее есть в сем житии, как познание и умелость писмен. Сие приношает величество и славу, сие не­изреченную красоту воздает, сие государ­ства укрепляет и расширяет, и прославляет — всякому человеку во всяком чине полезно. Писмена разум исправляют и обучают, и утешают...». Ён лічыў, што матэматыка вельмі карысная ў марской справе, у пада-рожжах, у горназдабыўной справе («вник­нувший в математические книги, помощь обретет», астраномія дапамагае ў навіга-цыі, гісторыя — у пазнанні грамадскага жыцця i чалавека («Введение краткое во всякую историю...». С. 3—4). Асаблівае значэнне надаваў ён граматыцы: «тщетный есть всяк труд без грамматики».

Галоўную этыка-эстэтычную каштоў-насць К. бачыў у мудрасці i асвеце. Гэта думка выказана ім у арыгінальнай сентэн-цыі «Пра кура», які, разграбаючы кучу смеиця, выкідвае алмаз. Пад «курам» ён меў на ўвазе чалавека «маларазумнага», які не любіць «свабодных навук прамудрасці» («Притчи Езоповы...», Амстэрдам, 1700. С. 8). К. — аўтар «Рыторыкі» і «Паэтыкі» (не захаваліся). Значную ролю ў асветніц-кай дзейнасці адыгралі яго творы па гісто-рыі: «Хроніка», «Часаапісанне», «Летапісы ці дзеянні», «Хроніка дня», «Уладаапісан-не» (пра палітычнае жыццё), «Жыццеапі-санне» (пра асобных людзей i здарэнні). Магчыма, што на яго гістарычныя погляды паўплывалі не толькі заходнія (Лейбніц), але i ўсходнеславянскія гісторыкі (Стрый-коўскі, Тацішчаў, Каменскі i інш.).

Паводле звестак самога К., ён адправіў у Маскву наступныя кнігі: «Риторическое собрание вместе с красноречием кратчай­шее», «Политик, ученый и ученоблагочес-тивый, переданный польскими стихами», «Хронология священнополитическая от создания мира до разрушения Иерусалима, по-русски и по-польски» (гэта i наступныя былі падрыхтаваныя К. да друку, лес ix не-вядомы), «Квинт Курцый Руф о делах Александра Великого, по-русски», «Образ­цы склонений, спряжений, по-латыни, не­мецки и русски», «Немецкая грамматика с русским толкованием», «Введение Комен-ского, по-латыни, немецки и русски», «Се­мейные беседы, разделенные на 40 глав, по-латыни, немецки и русски», «Словарь по-латински и русски», «Священная Биб­лия на славянском языке, по порядку или стихами изданная», «Полная славянская грамматика». Уплыў К. на беларускую культуру мала вядомы, але ў яго лексіконе выразна адчуваюцца беларускія моўныя ўздзеянні.

Те.: Номенклятор на русском, латинском и голландском языках. Амстэрдам, 1700; Слава Торжеств. Амстэрдам, 1700; Книга, учащая мор­ского плавания... Ачстэрдам, 1701; Latina grammatica in usum scholarum celeberrimae gentis SUwonicae. Amsterdami, 1700.

Jlim:. Быкова Т.А. Книгоиздательская де­ятельность Ильи Копиевского и Яна Тесинга // Быкова Т.А., Гуревич М.М. Описание изданий, напечатанных кириллицей, 1689 —январь 1725 г. М.; Л., 1958; Дорошевич Э.К. Илья Копие

 

 

вич, Георгий Конисский // Очерки истории фи­лософской и социологической мысли Белорус­сии (до 1917 г.). Мн., 1973; Антология педагоги­ческой мысли БССР. М, 1986. С. 134—138.

Э.К.Дарашэвіч.