КАНІСКІ

Георгій (20.11.1717—13.2.1795)

Архіепіскап беларускі, рэлігійны пале-міст, філосаф i пісьменнік. Нарадзіўся ў г. Нежын Чарнігаўскай вобл. (Украіна) ў два-ранскай сям'і. Пры хрышчэнні атрымаў імя Рыгор. У 11 -гадовым узросце адпраўле-ны ў Кіеўскую акадэмію, дзе навучаўся 15 гадоў. Пасля сканчэння акадэміі ў 1744 пастрыжаны ў манахі пад імем Георгія i пакінуты выкладчыкам акадэміі пры ка­федры красамоўства. 3 1747 на працягу 5 гадоў узначальваў кафедру філасофіі, адна­часова быў прэфектам. 3 1751 рэктар ака-дэміі, прафесар багаслоўя, а з 1752 аднача­сова i архімандрыт Кіевабрацкага вучылі-шчнага манастыра. 3 1755 пачынаецца но­вы перыяд яго жыцця i дзейнасці: К. пры-значаецца беларускім епіскапам i пера-язджае ў Магілёў. 3 гэтага часу ўся яго дзейнасць цесна звязана з палітычным i ідэйным жыццём беларускага грамадства. 3 1783 ён беларускі праваслаўны архіепіскап, член св. Сінода. К. пакінуў значны след у гісторыі грамадскай думкі Беларусі. Многія свае ідэі ён выказваў у публічных прамовах i царкоўных пропаведзях. Усяго ім складзе

 

 

на каля 80 (апублікавана 78) прамоў i npo-паведзяў («слоў»). Ён распаўсюджваў ідэі кіева-магілянскіх асветнікаў, імкнуўся да пашырэння рускай пісьменнасці на Бела-русі, выступаў супраць Ватыкана i Брэс-цкай уніі 1596, супраць каталіцтва i цар-коўнай уніі, прапагандаваў ідэю аб'яднання беларускага народа з рускім i ўкраінскім народамі. У некаторых пытаннях адыходзіў ад тэалогіі, паважліва ставіўся да вучэння М.Каперніка i Г.Галілея. У яго этыцы сус-тракаюцца элементы народнага светапогля-ду. К. — аўтар курсаў паэтыкі («Правілы паэтычнага мастацтва») i філасофіі (на ла-цінскай мове), гістарычных запісак пра Магілёўскую епархію, інтэрмедый, вершаў, казанняў, прамоў. У трагікамедыі «Увас-крэсенне мёртвых...» (1746, пастаўлена ў 1747) з пазіцый артадаксальнай праваслаў-най царквы трактаваў вострую сацыяльную тэму эксплуатацыі працоўных. На лацін-скай мове ў Магілёве выдаў курс паэтыкі Ф.Пракаповіч («De arte poetica», 1786). У большасці сваіх твораў усхваляў Бога i ic-нуючы грамадскі лад, заклікаў строга пры-трымлівацца канонаў веры. Разам з тым К. прапагандаваў неабходнасць скасавання феадальнай анархіі i абмежавання сама-вольства феадалаў, усталявання ў краіне цэнтралізаванага парадку i законнасці. Ён быў ідэолагам сярэдніх слаёў пануючага класа сучаснага яму фамадства, якое было заііікаўлена ў абмежаванні магутнасці буй­ных феадалаў, упарадкаванні дзяржаўнай улады, развігші асветы. Гэтыя погляды су-падалі з інтарэсамі новага класа, што нара-джаўся ў той час, — класа буржуазіі, які нёс ідэалогію асветніцтва. У 1757 К. звяр-нуўся з граматай да беларускага праваслаў-нага духавенства, у якой пераконваў, што павучаиь народ ёсць найпершая i галоўная справа пастырская, бо без павучання не будзе веры. Адстойваючы правы на асвету ўсіх слаёў йасельніцтва, у т.л. i простага люду, К. ў тым жа годзе адкрыў у Магілёве вучылішча на ўзор Кіеўскай акадэміі i ста-віў сваёй мэтай зрабіць яго апорай асветы шырокіх колаў беларускага грамадства. У 1767 беларускі асветнік адзначаў у сваёй пропаведзі цяжкае становішча праваслаў-нага насельніцтва Беларускай епархіі: «Маглі вы яшчэ бачыць у ёй нейкую коль-касць цэркваў праваслаўных, але i тыя на пуні i хлеўнікі жывёльныя падобны, а не на храмы хрысціянскія... Адняты ў ix святло навучання: школам i семінарыям быць не дапушчальна, а таму не толькі ніжэйшага саслоўя людзі, але i само дваранства ў крайняй прастаце i не-вуцтве вымушана бьщь. Таму ж дваранству забаронены доступ да чыноў і годнасці. Двараніна ад селяніна цяжка распазнаць...» К. звязваў грамадскі прагрэс з развіццём навукі, з распаўсюджваннем адукацыі на ўсе слаі насельніцтва i энергічна праводзіў у жыццё свае ідэі: адчыняў школы i семі-нарыі, пісаў i выдаваў навуковыя i мастац-кія творы, крытыкаваў крайнасці феадаліз-му, жорсткую эксплуатацию i прыгнет на­рода, невуцтва, забабоны, духоўную галечу тых, хто мае ўладу. Калі ў 1787 імператры-ца Кацярына II была ў Мсціслаўлі, К. пры сустрэчы выказаў кароткую прывітальную прамову, якая ўзрушыла найвысачэйшую асобу сваёй філасофскай глыбінёй. Выдан-ню твораў К. садзейнічаў протаіерэй І.Гры-гаровіч, які ў 1835 выдаў поўны збор твораў — ято бліскучыя прапаведзі. Творы К. высока ацэньваў А.С.Пушкін. Паводле яго мерка-вання, «Георгій ёсць адзін з самых памят­ных дзеячаў мінулага (18) стагоддзя. Жыц­цё яго належыць гісторыі».

Те.: Собр. соч. Ч. 1—2. СПб., 1835; Слова и речи Георгия Конисского, архиепископа Моги-лёвского. Могилёв-на-Днепре, 1892.

Jlim:. Кашуба М.В. Георгий Конисский. М., 1979; Костомаров Н.И. Исторические произведения; Автобиография. 2-е изд. Киев, 1990; Грыгаровіч 1.1. Беларуская іерархія. Мн., 1992.