КАЛІНОЎСКІ

КАЛІНОЎСКІ

Віктар Отан Сямёнавіч (21.4.1833—6.11.1862)

Гісторык, археограф, удзельнік нацыя-нальна-вызваленчага руху 1860-х гадоў. Старэйшы брат К.С.Каліноўскага. Нарадзіў-ся ў в. Мастаўляны на Гродзеншчыне (ця-пер у Беластоцкім ваяв., Польшча). 10 га-доў (з 1841) вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1851 у сувязі з пераводам гімназіі са Свіслачы ў Шаўлі (цяпер Шаўляй, Літва) пераехаў у Гродна, дзе ў 1852 скончыў Гро-дзенскую гімназію i ў тым жа годзе пасту­шу на медыцынскі факультет Маскоўскага універсітэта. У 1856 нечакана пакінуў вучо-бу ва універсітэце i перабраўся ў Пецяр-бург. Як член Віленскай археаграфічнай камісіі выконваў там яе даручэнні па выву-чэнні старадаўніх рукапісаў з гісторыі Бе-ларусі i Літвы. Вынікі навуковай працы К. былі выкарыстаны ў публікацыях камі-сіі. Расійскі гісторык i пісьменнік М.І.Кас-тамараў ахарактарызаваў К. ў сваіх успамі-нах як чалавека высокай эрудыцыі, захоп-ленага археалогіяй i гісторыяй свайго краю, якога можна было назваць «хадзячым ката­логам самых дробных звестак пра мінулы побыт гэтых мясцін». У 1858—62 ён быў адным з кіраўнікоў рэвалюцыйнай аргані-зацыі ў Пецярбургу, вербаваў туды новых членаў, наладжваў сувязі з іншымі аргані-зацыямі, сябраваў з З.Серакоўскім i Я.Дам-броўскім. Да навуковай дзейнасці К. ім-кнуўся далучыць i малодшага брата, на якога ён меў значны ўплыў. Відавочна, што не без яго ўздзеяння фарміраваўся света-погляд будучага кіраўніка паўстання. Па-мёр ад сухотаў у фальварку Якушоўка Ваў-кавыскага пав.

Літ.: Нікалаеў М. Браты Каліноўскія i Публічная бібліятэка // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990 [Вып. 1].

Кастусь

(Вікенцій Канстанцін Сямёнавіч; псеўд. Яська гаспадар з-пад Вільні, Хамовіч, Вітажэнец іінш.; 2.2.1838—22.3.1864)

Рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст i паэт, кіраўнік паўстання 1863—64 на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў в. Мастаўляны Гродзенскага пав. (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча). 3 незамож-нага шляхецкага роду. Продкі К. на праця-гу амаль ста гадоў валодалі маёнткам Калі-нава ў Браньскай зямлі на сумежжы Бела-русі i Польшчы, але ў 2-й палове 18 ст. ма-ёнтак быў прададзены i Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай. Маці, Вераніка Ры-бінская, памерла маладой, калі Кастусю было 5 гадоў. Бацька, Сямён Сцяпанавіч, быў разумным i энергічным чалавекам. У в. Мастаўляны на зямлі памешчыка Радавіц-кага ў 1835 ён заснаваў невялікую ткацкую фабрыку (па сутнасці майстэрню), дзе вы-рабляліся сурвэткі, абрусы i інш. льняныя вырабы, дамогся добрай якасці i канкурэн-таздольнасці прадукцыі. Потым разам з другой жонкай, Ізабелай Лазарэвіч, набыў невялікі фальварак Якушоўка паблізу мяст. Свіслач у Ваўкавыскім пав. Туды ў 1849 перабр&тася сям'я, а таксама была пераве-дзена фабрыка. У 1855 бацька дамогся зац-вярджэння сенатам Каліноўскіх у дваран-скіх правах. Але матэрыяльнае становішча сям'і, у якой ад двух шлюбаў было 17 дзя-цей, па-ранейшаму заставалася цяжкім. У 1847 К. паступіў у 1-ы клас Свіслацкай гімназіі, вядомай не толькі педагагічнымі дасягненнямі, але i багатымі традыцыямі ўдзелу навучэнцаў у вызваленчай барацьбе. Вялікі ўплыў на К. зрабіў яго старэйшы брат Віктар. Пасля сканчэння вучылішча (каля 1852) К. тры гады жыў у Якушоўцы, дапамагаючы бацьку па гаспадарцы i зай-маючыся самаадукацыяй. Віктар, стаўшы студэнтам Маскоўскага універсітэта, клікаў яго да сябе. Да таго ж у краіне пачалося

 

 

грамадскае ажыўленне, звязанае з пара-жэннем царызму ў Крымскай вайне i смер-цю Мікалая I. У такі час цяжка было ўсе-дзець на вёсцы. У канцы 1855, напярэдадні свайго паўналецця, К. паехаў у Маскву да брата з намерам паступіць ва універсітэт. Але неўзабаве ў братоў змяніліся планы, i летам 1856 яны перабраліся ў Пецярбург. К. паспяхова здаў уступныя экзамены ва універсітэт i стаў студэнтам 1-га курса юрыдычнага факультэта па разрадзе каме­ральных навук, які рыхтаваў да гаспадарчай або адміністрацыйнай кар'еры i даваў доб­рую агульную адукацыю. Апрача юрыдыч-ных навук К. вывучаў рускую i ўсеагульную гісторыю, палітэканомію, статыстыку, логі-ку, псіхалогію, заалогію, батаніку, сельс­кую гаспадарку, тэхналогію, архітэктуру, рускую i французскую мовы. Студэнцкія гады мелі вырашальнае значэнне для ста-наўлення рэвалюцыйнага светапогляду К. Ён захапляўся публікацыямі ў «Совре­меннике» i «Колоколе», творамі рэвалюцы-янераў-дэмакратаў, a магчыма, i асабіста быў знаёмы з правадырамі рускай рэвалю-цыйнай дэмакратыі М.Чарнышэўскім, М.Дабралюбавым i Т.Шаўчэнкам, які так-сама жыў тады ў Пецярбургу. У тыя бур-ныя часы ў студэнцкім жыцці К. неаднара-зова выбіраўся бібліятэкарам-кіраўніком арганізацыі студэнтаў «Огул» — выхадцаў з Польшчы, Беларусі, Літвы i Украіны, узна-чальваў у «Огуле» найбольш радыкальнае крыло. 3 утварэннем каля 1858 у Пецяр­бургу ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі Серакоўскага-Дамброўскага браты Калі-ноўскія сталі яе актыўнымі дзеячамі. Жылі яны ў Пецярбургу на заробкі Віктара, які перапісваў гістарычныя дакументы, i невя-лікую стыпендыю, прызначаную К. ў 1858. Каб здабыць дадатковыя сродкі, К. зай-маўся рэпетытарствам, а нярэдка быў вы-мушаны звяртацца за дапамогай у рэкта-рат. Вядома таксама, што ён цяжка хварэў, асабліва ў кастрычніку 1859. Тым не менш ён выдатна вучыўся i летам 1860 паспяхова скончыў універсітэцкі курс, a пасля падачы дысертацыі ў студзені 1861 зацверджаны папячыцелем Пецярбургскай навучальнай акругі ў ступені кандыдата правоў. Атры-маўшы ў лютым 1861 дыплом, ён праз 2 тыдні быў ужо ў Вільні, дзе зрабіў безвыні-ковую спробу ўладкавацца на службу ва ўпраўленне мясцовага генерал-губернатар-ства. Вяртанне К. на радзіму супала з моц-ным уздымам вызваленчага руху на Беларусі i ў Літве, выкліканага абвяшчэннем ся-лянскай рэформы i абвастрэннем палітыч-най сітуацыі ў Расіі i Польшчы. К. стаў ад-ным з правадыроў гэтага руху, лідэрам яго дэмакратычнай плыні («чырвоных»). На працягу 1861 ён стварыў на Гродзеншчыне з разначыннай інтэлігенцыі нелегальную рэвалкшыйную арганізацыю, звязаную з такімі ж арганізацыямі ў Вільні. К. i яго прыхільнікі вялі па вёсках i мястэчках агі-тацыю сярод сялян, заклікалі ix на бараць-бу з памешчыкамі i самаўладствам. Разам ca сваім сябрам В.Урублеўскім, беларускім паэтам Ф.Ражанскім i інш. паплечнікамі па гродзенскай арганізацыі летам 1862 ён рас-пачаў выданне першай у гісторыі Беларусі нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда». На працягу 1862—63 удалося выдаць 7 нумароў, аўта-рам i рэдактарам большасці з якіх быў К. «Мужыцкая праўда» ўпершыню на бела-рускай мове несла рэвалюцыйна-дэмакра-тычныя ідэі ў асяроддзе сялянства, рыхта-вала яго да паўстання. К. асабіста ўдзельні-чаў у распаўсюджванні газеты.

Пасля таго як мясцовыя ўлады аддалі загад пра яго арышт, ён цалкам перайшоў на нелегальнае становішча, хаваючыся пад розным i прозвішчамі (Макарэвіч, Хамовіч, або Хамуціус, Чарноцкі i інш.). Адначасова з напружанай дзейнасцю на Гродзеншчыне К. падтрымліваў цесныя сувязі з сябрамі-аднадумцамі далека за яе межамі. Удзельні-чаў у рабоце віленскага цэнтра па падрых-тоўцы паўстання ў Літве i на Беларусі — «Камітэта руху», перайменаванага неўзаба-ве ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), вёў там барацьбу за рэвалюцыйна-дэмакратычную праграму паўстання. 3 во-сені 1862 К. — старшыня ЛПК, што свед-чыла пра ўзмацненне ўплыву рэвалюцый-ных дэмакратаў на вызваленчы рух у Бела­русь Вядомы прынцыповыя спрэчкі К. i ўсяго ЛПК з рэвалюцыйнымі дзеячамі Вар­шавы за прызнанне суверэннасці Літвы i Беларусі. Вялікія надзеі К. ўскладаў на суп-рацоўніцтва з рускімі рэвалюцыянерамі. У канцы 1862 для ўмацавання кантактаў ён прыязджаў у Пецярбург.

Пасля выбуху паўстання ў Польшчы (студзень 1863) ЛПК заклікаў народы бела-руска-літоўскага краю да актыўных дзеян-няў і абвясціў сябе Часовым рэвалюцый-ным урадам Літвы і Беларусі. Выпушчаная К. «Паўстанцкая інструкцыя» патрабавала суровых захадаў супраць памешчыкаў. Ад

 

 

нак прадстаўнікам ліберальнай плыні ў вызваленчым руху («белым») удалося зра-біць пераварот і, адхіліўшы К. i яго паплеч-нікаў ад кіраўніцтва паўстаннем, захапіць уладу ў паўстанцкай арганізацыі. Вясны К. — рэвалюцыйны камісар на Гродзеншчыне, працаваў у Беластоку i Гродне,
шмат зрабіў, каб зламаць сабатаж памешчыкаў i ўцягнуць у паўстанне народныя
масы. У маі 1863 разам з паўстанцкім цывільным начальнікам Гродзенскага ваяв.Э.Заблоцкім ён аб'ехаў Слонімскі i Ваўкавыскі пав., апошні раз пабываў у в. Якушоўка, інспектаваў злучаныя сілы паўстанцаў пад Мілавідамі ў Слонімскім пав. (напярэдадні вядомай бітвы) i Брэсцкі атрад
за Бутам у Падляшшы. Хутка ў паўстанцкай арганізацыі адбыўся новы пераварот, «чырвоныя» зноў узялі ўладу ў свае рукі, i К. ўзначаліў віленскі паўстанцкі цэнтр. Адной з яго важнейшых канспіратыўных кватэр у Вільні была кватэра Ямантаў на Ра- тушнай плошчы. Былы студэнт І.Ямант вёў важную перапіску паўстанцаў, а яго сястра Марыля была блізкім сябрам К. За кіраўні-
ком паўстання ўлады арганізавалі сапраўднае паляванне. Але ён працягваў мужную
барацьбу, мяняючы аблічча, імёны, адрасы. Паступова кола рэвалюцыянераў звужала-
ся. Былі схоплены i публічна пакараны смерцю найбліжэйшыя яго паплечнікі І.Здановіч i Ц.Далеўскі. Для ўмацавання мясцовай арганізацыі ў Мінск паехаў І.Ямант. У кастрычніку 1863 К. пад імем І.Вітажэнца пасяліўся ў т.зв. Святаянскіх мурах (комплекс будынкаў былога Віленскага універсітэта), насупраць генерал-губернатарскага палаца, дзе жыў душыцель
паўстання Мураўёў-вешальнік. Псеўданім iадрас кіраўніка паўстання выдаў жандарам
на допытах у Мінску ўдзельнік паўстан- цкай арганізацыі В.Парфіяновіч. У студзені К. быў арыштаваны ў Святаянскіх мурах i зняволены ў т. зв. Дамініканскі будынак (былы Дамініканскі кляштар). Чалавек вялікай сілы духу, пачуцця ўласнай годнасці i мэтанакіраванасці, К. паводзіў сябе ў час следства i суда вельмі мужна, у турменапісаў i здолеў перадаць на волю «Пісьмы
з-пад шыбеніцы» — сваё ідэйна-палітычнае завяшчанне, яскравы мастацка-публіцыстычны твор, дакумент рэвалюцыйна- дэмакратычнай ідэалогіі. Асуджаны царскім ваенна-палявым судом, паводле канфірмацыі Мураўёва ён быў публічна павешаны ў Вільні на гандлёвай плошчы Лукішкі. Цела рэвалюцыянера паводле тага-часных правіл закапалі на месцы пакаран-ня. Пазней яго прах тайна перанеслі на тэ-рыторыю Віленскай цытадэлі. Лічыцца, што рэшткі К., як i іншых змагароў 1863, пакараных смерцю ў Вільні, пахаваны на вяршыні гары Гедзіміна, якая знаходзілася ў той час на тэрыторыі цытадэлі.

К. вядомы не толькі як рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, палымяны прыхільнік ідэі рэвалюцыйнага саюзу ўсіх народаў у барацьбе з самадзяржаўем, але i як выдат-ны знаўца беларускай народнай мовы. Шырока i з вялікім майстэрствам ён ка-рыстаўся ёю ў сваёй публіцыстыцы, са-дзейнічаў яе літаратурнаму развіццю. Пісаў таксама i вершы. Як родапачынальнік бе­ларускай рэвалюцыйнай дэмакратыі К. зрабіў вялікі ўплыў на ўсю наступную беларускую літаратуру i культуру, садзейні-чаў паглыбленню ў літаратуры i мастацтве прынцыпаў рэалізму i народнасці, замаца-ванню высокіх ідэалаў барацьбы за свабо-ду. Ідэйныя прынцыпы К. развівалі пасля ў сваёй творчасці Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, Цётка i інш.

Друкаваная i рукапісная спадчына К. па аб'ёме невялікая (7 нумароў газеты «Му-жыцкая праўда», шэраг рэвалюцыйных ін-струкцый, заклікаў, загадаў, а таксама не-калькі лістоў, у т.л. i вядомыя «Пісьмы з-пад шыбеніцы»), тым не менш яна ўтрым-лівае ў сабе шэраг глыбокіх ідэй i тэарэ-тычных палажэнняў. Перш за ўсё ў ёй вос­трая крытыка феадальна-прыгонніцкіх ад-носін у Расіі сярэдзіны 19 ст. Развіваючы традыцыі рускіх рэвалюцыянераў-дэмакра-таў, К. глыбока раскрыў сутнасць прыгон-ніцкай эксплуатацыі ва ўсіх яе формах, па-казаў паразітызм памешчыкаў, выключна цяжкае становішча прыгонных сялян Бела-русі. У публіцыстыцы К. адлюстравана цяжкае становішча казённых (дзяржаўных) сялян, якіх бязлітасна эксплуатавалі i прад-стаўнікі царскай адміністрацыі, i арандата-ры маёнткаў. К. рэзка крытыкаваў дзяр-жаўную машыну абсалютызму, дзе велізар-ны бюракратычны апарат кіраўніцтва не-падсправаздачны i бескантрольны, у ім працвітае шырокая сістэма ліхвярства i ха-барніцтва. Ён настойліва рассейваў царыс-цкія шюзіі сялян, пераканаўча даказваў. што ўсе беды народа зыходзяць менавіта ад самога цара. К. належаў да тых мысліце-ляў, якія выступалі таксама з крытыкай ка-піталізму. У капіталізме ён бачыў толькі

 

 

новую сістэму эксплуатацыі чалавека чала-векам. К. быў перакананым праціўнікам эксплуататарскага ладу, прыхільнікам ка-рэннай перабудовы фамадства на новых, справядлівых пачатках. К. марыў раздаць усю зямлю сялянам, бо яна «ад дзядоў-прадзедаў» з'яўляецца ix уласнасйю. Ён быў шчырым i гарачым прыхільнікам ідэа-лаў сялянскага абшчыннага сацыялізму, выдатнымі прадстаўнікамі якога былі рус-кія рэв&іюцыянеры-дэмакраты. К. высту-паў за рашучую адмену ў будучым грамад-стве ўсіх класавых, нацыянальных i рэлі-гійных прывілеяў i абмежаванняў з тым, каб зрабіць галоўным крытэрыем каштоў-насці чалавечай асобы працу, ацэньваць чалавека па яго рэальных справах i заслу­гах. Гэтай мерай беларускі сацыяліст-ута-піст марыў выкараніць з грамадства мар-натраўства i паразітызм прывілеяваных класаў i найперш шляхты. Арганічнай час-ткай сацыяльнай утопіі К. з'яўляюцца яго ідэі аб выхаванні. Галоўнай умовай пашы-рэння асветы ён лічыў карэнную змену іс-нуючых сайыяльна-палітычных адносін. Пакуль народ не будзе свабодны, не будзе ні справядлівасці, ні багацця, ні навукі. К. выказваўся за ўсеагульную адухацыю i выхаванне, якімі булзе займашіа непасрэд-на дзяржава, за тое. каб школа фарміравала ў дзяцей высокія грамадскія якасці i гума-ністычныя ідэалы. Ён лічыў за неабходнае развіваць асвету i навуку на роднай бела-рускай мове. Вялікую ролю ў жыцці гра­мадства адводзіў жанчыне i вырашэнне жа-ночага пытання бачыў у карэнным пе-раўтварэнні фамадства.

Значнае месца ў будучым фамадстве К. адводзіў дэмакратычным формам праўлення. Разумеючы прызначэнне дзяр-жавы ў тагачасным прыгонніцкім грамад-стве, ён звязваў вызваленне сялянства i ўсіх працоўных з пераходам дзяржаўнай улады ў рукі народа. Найлепшай формай дзяржаўнай будовы лічыў дэмакратычную рэспубліку. Ажыішяўленне ўсіх сваіх сацы-яльных праектаў i планаў К. як прыхільнік рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй Чарны-шэўскага i Гериэна звязваў з сялянскай рэ-валюйыяй. Ён быў перакананы, што толькі народная рэвалюиыя можа прынесці сяля­нам жаданую зямлю i свабоду, падкрэслі-ваў, што свабоду можна заваяваць толькі шляхам узброенай барацьбы. К. ў поўнай меры асэнсоўваў увесь цяжар гэтай нялёг-кай задачы, што стаяла перад народам, але лічыў яе цалкам дасягальнай. бязмежна верыў у сілы народа. Ён бачыў галоўную рэ-валюцыйную сілу ў сялянстве, К. разам з тым лічыў магчымым удзел у народнай рэ-валюйыі сумесна з сялянамі гараджан i сту-дэнцтва, імкнуўся да саюзу з імі, падкрэс-ліваў, што ў ix з сялянамі агульныя інтарэ-сы. Паколькі паўстанне 1863 на Беларусі i ў Літве насіла нацыянальна-вызваленчы ха-рактар, К. не выключаў магчымасці ўдзелу ў ім асобных памешчыкаў, але на такой ідэйнай платформе, якая б не супярэчыла інтарэсам сялян. К. быў перакананы, што сапраўднай свабоды i народнага шчасця можна дасягнуць толькі поплеч з народам Расіі, змагаючыся супраць агульных пры-гнятальнікаў. Наспелае паўстанне на Бела-русі і ў Літве ён разглядаў як частку агуль-нарасійскай сялянскай рэвалюпыі, якую рыхтавалі рускія рэвалюцыянеры-дэмакра-ты.

Те.: К.Калиновский: Из печатного и руко­писного наследия. Мн., 1988; За нашую воль-насць: Творы, дакументы. Мн., 1999.

Шт.: С м i р н о ў А. Кастусь Каліноўскі ўпаўстанні 1863 года. Мн., 1959; Кісялёў
Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; ШалькевичВ. Кастусь Калиновский: Страницы биографии.
Мн., 1988. Г.В.Кісялёў, В.Ф.Шалькевіч.