ІГНАЦЬЕЎ
ІГНАТОВІЧ
ІВАНОЎСКІ
Міхаіл Якімавіч (1823—1891)
Царкоўны дзеяч, асветнік. Нарадзіўся на Гродзеншчыне ў сям'і святара. Пасля скан-чэння семінарыі паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію, але з-за хваробы не скончыў яе поўнага курса. У 1844 працаваў настаўнікам у Беразвецкім духоўным вучы-лішчы Літоўскай епархіі. У 1845 прыняў сан свяшчэнніка. 3 1848 па 1863 выкладаў Закон Божы ў Маладзечанскім павятовым вучылішчы для дваран, а з 1864 па 1875 — у зноў адкрытай настаўніцкай семінарыі. Пазней служыў свяшчэннікам у праваслаў-ных цэрквах у Дзясне, Радаме, Любліне. Надрукаваў «Настаўленне да вывучэння Закона Божага» (1876), у перыядычных вы-даннях («Литовские епархиальные ведомости», «Журнал Министерства народного просвещения» i інш.) змяшіў шмат пропа-ведзей, артыкулаў і нататак рэлігійнага і гістарычнага зместу.
Вікенцій Васілевіч (1803—1869)
Педагог, асветнік. У 1822 скончыў педа-гагічны інстытут пры Віленскім універсітэ-це, a ў 1824 атрымаў ступень магістра i працаваў у Магілёўскай гімназіі выкладчы-кам лацінскай мовы i польскай літаратуры. У 1834 прызначаны наглядчыкам Маладзе-чанскага павятовага вучылішча для дваран, у 1839 —інспектарам Гродзенскай губерн-скай гімназіі, a ў 1847 —дырэктарам ву-чылішчаў Аланецкай губ. 3 1849 па 1860 займаў пасаду дырэктара 1-й Пецярбург-скай гімназіі, потым служыў у Галоўным кіраўніцтве цэнзуры. 3 1867 чытаў лекцыіпа педагогіцы ў Імператарскім гісторыка-філалагічным інстытуце. У 1831 склаў польскую граматыку для рускіх; у 1860—62 надрукаваў у «Журнште Министерства народного просвещения» шэраг артыкулаў пра вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Заходняй Еўропе, па пытаннях педагогікі, рэцэнзіі.
Руф Гаўрылавіч (19.9.1819—14.1.1886)
Этнограф, гісторык, археолаг, музыка-знавец. Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Ла-зараўскі інстытут усходніх моў у Маскве, курс Парыжскай кансерваторыі. Член тава-рыстваў: Маскоўскага археалагічнага, ама-тараў прыродазнаўства, антрапалогіі i эт-награфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі i археалогіі пры Казанскім уні-версітэце i інш. Працаваў у Башкірыі. У 1877 па запрашэнні мінскага губернатара В.І.Чарыкава перабраўся ў Мінск i прызначаны рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Минские губернские ведомости». Пры-маў удзел у дзейнасці Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, арганізацыі выста-вак беларускай народнай творчасці, археа-лагічных знаходак, прадметаў побыту, Рас-копваў курганы на Міншчыне, склаў карту археалагічных помнікаў Мінскага пав., за-пісваў музычны фальклор. У 1879 выступаў на Антрапалагічнай выстаўцы ў Маскве з дакладамі, у якіх расказаў пра беларускія народныя казкі, песні, легенды, павер'і, прымаўкі. Запісаў 100 песень з нотамі, апі-саў народныя музычныя інструменты, не-каторыя археалагічныя помнікі i інш. Аў-тар артыкула «Мястэчка Заслаўль, ці Ізяс-лаў, горад нашчадкаў Рагнеды» (1878), прац па гісторыі i археалогіі Наўгародскай i Арэнбургскай губ.
Те:. О памятниках древности Минской губернии // Изв. О-ва любителей естествознания, антропологии и этнографии. Т. 35. Антропол. выставка 1879 г. М., 1880. Т. 3, ч. 1; О памятниках народного творчества в Минской губернии // Там жа.
Літ:. Каханоўскі Г.А. Каб час далёкі не маўчаў. Мн., 1990. Г.А.Каханоўскі.
ІЁХЕР (Jocher)
Адам Бенядзікт (23.12.1791—3.4.1860)
Бібліёграф і філолаг. Нарадзіўся ў Віль-ні. Скончыў Віленскую гімназію, потым гісторыка-філалагічны факультэт Віленска-га універсітэта, дзе ў 1811 атрымаў ступень магістра. Займаўся педагагічнай i літаратур-най дзейнасцю. Член таварыства шубраў-цаў. У 1827 прызначаны памочнікам біблі-ятэкара Віленскага універсітэта. Прывёў у парадак i апісаў яго нумізматычныя калек
цыі, прывезеныя з Крамянецкага ліцэя. 3 1830 прафесар лацінскай мовы. Пасля зак-рыцця універсітэта нейкі час выкладаў у Ковенскай гімназіі; у 1845 вярнуўся ў Віль-ню i працягваў працаваць над «Аглядам бібліяграфічна-гістарычнай літаратуры i на-вук у Польшчы», які выйшаў у 1859 у 3 та-мах. Праца гэта незавершаная, але тым не менш мае значную навуковую каштоў-насць. Аўтар «Меркаванняў аб кірунках святой веры ў Польшчы» (1857) i некалькіх філалагічных прац: «Гармонія моў, або Зліццё ix у адну, г. зн. польскую...», «Эпі-лог гісторыі мовы пачатковай i ўступ да яе аднаўлення ў мове славянска-польскай» (Вільня, 1859) i інш.