ЗЯНОВІЧ

ЗУБКО

ЗНОСКА

Ян (1772—1833)

Філосаф, палітэканом, перакладчык. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе Вялікага княства Літоўска-га (Віленскі універсітэт), у Т.Гусаржэўска-га, М.Вольского, Ж.Жылібера, І.Страйноўскага, слухаў лекцыі Г.Форстэра. Пасля сканчэння універсітэта быў ад'юнктам фі-ласофіі, потым выкладчыкам палітэканоміі, з 1810 прафесар i загадчык кафедры. 3. — адзін з першых, хто ў пач. 19 ст. выкладаў філасофію, якая адрадзілася ў Віленскім універсітэце пасля адмены гэтага прадмета ў Галоўнай школе. У духу часу 3. аддаваў перавагу філасофіі французскіх асветнікаў, найперш Э.Б.Кандзільяку, «Логіка» якога была падручнікам у школах. Верагодна, ужо тады ён марыў пра поўны пераклад гэ­тага твора Кандзільяка. Справа ў тым, што ў Кандзільяка ёсць 2 блізкія адзін да аднаго творы — «Мастацтва аргументацыі» i «Ло-гіка»; першы болын акадэмічны (перакла-дзены на польскую мову Гусаржэўскім), другі — бліжэй да выкладання прадмета логікі, яго i пераклаў 3. Пераклад, відаць, зроблены па заданні Адукацыйнай камісіі для публічных школ. У прадмове 3. пісаў, што гэты твор паказвае найбольш просты шлях пошуку ісціны i навучання ісціне, «пераклад яго... ёсць разам з тым даніна таму дастойнаму захаплення аўтару, якога справядліва лічаць адным з выдатнейшых філосафаў 18 ст...». Далей 3. сцвярджае, што амаль усе творы Кандзільяка ў Фран-цыі сталі падручнікамі i што гэта кніга ўба-чыла свет дзякуючы намаганням «славутых мужоў, якія клапоцяцца пра пашырэнне сярод народа грунтоўнай асветы». Заўвагі 3. да гэтага твора сведчаць аб яго прыхіль-насці да філасофіі Асветніцтва. Так, раз-глядаючы тэорыю ісціны, ён падтрымлівае канцэпцыю Кандзільяка і інш. французскіх асветнікаў i лічыць, што яны бліжэй да іс-ціны, чым Дэкарт i Мальбранш. У іншых заўвагах 3. паказаў сваё разумение сувязі матэматычных дасягненняў Лангранжа i Эйлера ў ix адносінах да аналітычнага спо-сабу мыслення. Цікавая i яго заўвага пра ўспрыняцце філасофіі Кандзільяка ў мяс-цовай філасофскай думцы: «Сапраўды фі-ласофскія думкі, выказаныя аўтарам у гэ-тым раздзеле, як i тыя, што аўтар выказаў у першай частцы, сведчаць пра маральнасць людскіх спраў, выкарыстаны ў польскай лі-таратуры з усёй паўнатой i для шчасця на­рода выкладзены дакладна, вычарпальна i грунтоўна ў творы пад назвай «Навука на-туральнага права» Страйноўскага, былога прафесара i рэктара Галоўнай школы Ві-ленскай, i ў многіх публічных дысертацыях таго ж аўтара».

 

 

Творчая эвалюцыя 3. ішла ад філасофіі да палітычнай эканоміі. У 1808 па рэка-мендацыі Я.Снядэцкага 3. камандзіраваны за мяжу, каб грунтоўна вывучыць палітыч-ную эканомію, бо ва універсітэце меркава-лі стварьшь адпаведную кафедру. Пры яе стварэнні ў 1810 былі ўлічаны парады вы-датнага швейцарскага вучонага, заснаваль-ніка эканамічнага рамантызму С. дэ Сіс-мандзі (1773—1842). Кафедру ўзначаліў Ш.Малеўскі, а 3. праводзіў галоўную працу па распрацоўцы курса, у якім ён адцаваў перавагу ліберальным эканамічным ідэям А.Сміта. У 1811 гэты курс пад назвай «На-вука эканоміі палітычнай» быў выдадзены ў Вільні як падручнік па палітычнай экано-міі. Пазней 3. надрукаваў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю i сістэмы» (1816). У гэтых працах 3. знаёміў чытача з ідэямі свабоднай канкурэнцыі, прынцыпамі асабістага прадпрымальніцтва i ініцыятывы. Але ў некаторых пытаннях (напр., нацыянальнага багацця, розных ты-паў працы i інш.) ён ставіўся крытычна да Сміта, кіруючыся тэндэнцыйным камента-рыем прафесара Гётынгенскага універсітэта Сарторыуса. У 1810—24 3. загадваў кафед-рай палітычнай эканоміі. У 1827 ён выбра­ны дэканам факультэта. Значная заслуга 3. i ў падрыхтоўцы да друку перакладу Ста­тута Літоўскага 1588 г. на рускую мову. 3 1822 ён узначальваў камітэт падрыхтоўкі аўтэнтычнага тэксту i перакладу статута на рускую мову.

Літ.: Дорошевич Э.К. Философия эпо­хи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971.
С. 134—135; Шалькевич В.Ф. Обществен­но-политические мысли Белоруссии в первой
половине XIX века. Мн., 1993. С. 13—14. Чепене К., Петраускене И. Издания ти­пографии Вильнюсской академии 1576—1805: Библиогр. Вильнюс. 1979. С. 491; История Виль­нюсского университета (1579—1979). Вильнюс, 1979. С. 79. Э.К.ЯарашэвЫ.

Антоны (1797—1884)

Рэлігійны дзеяч, мінскі праваслаўны ар-хіепіскап. Нарадзіўся ў в. Белая Лепельска-га пав. Віцебскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Страціўшы ў 6-гадовым узросце бацьку, спачатку вучыўся ў мясцовага арга-ніста, потым у 1809 паступіў у Полацкую семінарыю. У 1816 ён перайшоў у Полацкую езуіцкую акадэмію, якую паспяхова скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Потым навучаўся ў Віленскай семінарыі пры Віленскім універсітэце, дзе ў 1822 атрымаў ступень магістра багаслоўя i прызначаны ў Полацкую семінарыю выкладчыкам логікі, рыторыкі, царкоўнай i ўсеагульнай гісторыі, a таксама маральнага багаслоўя. У 1824 стаў святаром Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. Першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай уніяцкай семінарыі. 3 1833 епіскап брэсцкі, вікарый літоў-
скай уніяцкай епархіі. Блізка сышоўся з Х.Сямашкам, стаў яго прыхільнікам i дзей-
ным супрацоўнікам па аб'яднанні уніятства з праваслаўем. У 1839 падпісаў акт пра
аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай. У 1840 стаў праваслаўным мінскім епіскапам, у 1841 — архіепіскапам. У 1864 выдаў працу «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Расіі». М.В.Калговіч называў яго «незвы-
чайным прыхільнікам» праваслаўя. Пад канец свайго жыцця перасяліўся ў Жыровіцкі манастыр, дзе i памёр. В.В.Краснова.

 

ЗЯНКОВІЧ (Żierikowicz)

Леан (11.4.1808—12.12.1870)

Польскі паэт, публіцыст, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Ляхі Пружанскага р-на. На- зываў сябе палешуком. Скончыў Свіслацкую гімназію, вучыўся ў Варшаўскім уні-
версітэце. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—32, пасля яго паражэння — эміграцыі. У 1837 далучыўсда Польскага дэмакратычнага таварыства ў Францыі. У 1839—44 рэдагаваў у Страсбур­гу i Парыжы сатырычна-палітычны часопіс «Pszonka» («Пшонка»). Аўтар вершаваных
твораў «Узнагарода за нявернасць», «Роздум», прац «Польскі народ, або Дакладнае апісанне звычаяў, нораваў, адзення яго i г.д.» (1842, апісвае побыт палешукоў), «Палітычны агляд пісьменства польскай эміграцыі» (1847), «Палітычны агляд гісторыі Польскай дзяржавы» (т. 1—4, 1864—65),
«Палітычны агляд польскай літаратуры» (т. 1—2, 1867). Найбольш вядомы яго твор
«Вечары ляха з Ляхаў, або Гутаркі пры каміне старога польскага літаратара», у якім
разважае пра выхаванне i адукацыю моладзі, успамінае дзяцінства i вучобу ў Свіслачы, расказвае пра беларускіх прыгонныхсялян. А.В.Мальдзіс

 

Крыштоф (каля 1540—1614)

Ваявода берасцейскі. Паходзіў са шля-хецкага роду Вялікага княства Літоўскага. Аўтар рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крышто-фам Радзівілам i віленскім кашталянам Іе-ранімам Хадкевічам. Рукапіс на пачатку 20 ст. захоўваўся ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы.