ЗВЕНІСЛАВА

Барысаўна

(у манастве Еўпраксія;

пасля 1110—1202)

Асветніца, дачка полацкага князя Бары-са Усяславіча. Нарадзілася яна на некалькі гадоў пазней за сваіх дваюрадных сясцёр, дачок малодшага полацкага князя Святас-лава Прадславы (Ефрасінні Полацкай) i Гар-дзіславы . Калі 12-гадовая Прадслава пры-няла манаскі пострыг i новае імя Ефрасін-ня, 3. было, пэўна, не больш як 4 гады. Адна з прычын, што прымусілі 3. пакінуць свецкае жыццё i пайсці ў манастыр, была тая, што пасля смерці князя Барыса Усяс-лавіча (1128) кіеўскі князь захапіў Полацк і саслаў усю сям'ю князя Барыса, у т.л. бацьку Ефрасінні — Святаслава, у Візан-тыю. На чужыне, пазбаўленая бацькоўскай апекі і высокага становішча, яна наўрад ці магла мець надзею на прыстойнае замуж-жа. I калі ўжо так трагічна склаўся яе лёс, то за лепшае палічыла пайсці ў манастыр i жьшь у родным горадзе, сярод людзей, якія памятаюць славу роду Усяслава, пад апе-кай дваюраднай сястры, знакамітай Ефра-сінні. Усе фошы i каштоўнасці, што пры-значаліся 3. на пасаг, яна перадала ў ма-настырскую казну. Менавіта на гэтыя сродкі i быў пабудаваны славуты Спаса-Ефрасіннеўскі храм у Полацку. «Пані й сястра! Уся прыгажосць гэтага свету мне не патрэбная. Аддаю ўсё гэта святому Спасу, а сама хачу схіліць галаву пад ярмо Хрысто-вае». Духоўнае імя для 3. Ефрасіння выбра­ла сугучнае свайму — Еўпраксія. 3 перша-га ж дня сястра Еўпраксія паглыбілася ў манастырскае жыццё. 3 цягам часу яна ста­ла своеасаблівым духоўным лідэрам, a неў-забаве i намесніцай ігуменні Ефрасінні. Мяркуюць, што менавіта Еўпраксія непас-рэдна кіравала працай сясцёр-манашак па перапісванні кніг для манастырскай біблія

 

 

тэкі і вяла заняткі ў заснаванай Ефрасін-няй школе для дачок багатых палачан у той час, калі сама ігумення займалася больш адказнымі справамі: будаўніцтвам храмаў i манастыроў, наладжваннем духоў-ных сувязей паміж Полацкім княствам i Візантыяй, вядзеннем Полацкага летапісу, прынцыповымі спрэчкамі з Дыянісіем — настаяцелем мужчынскага манастыра ў По-лацку.

Еўпраксія была, несумненна, адна з са­мых адукаваных жанчын свайго часу. Яна не магла не разумець, што справа асветніц-тва, якую ўсклала на свае плечы Ефрасін-ня, вельмі цяжкая для аднаго чалавека, i таму лічыла сваім абавязкам па магчымасці дапамагаць ёй. 3. была сярод тых нешмат-лікіх вернікаў, якія суттраваджалі Ефрасін-ню ў яе паломніцтве ў Іерусалім, да Труны Гасподняй. Там яна была побач з ігумен-няй да апошняга яе ўздыху i ўзяла на сябе ўсе клопаты, звязаныя з пахаваннем святой Ефрасінні. Вярнуўшыся ў родны Полацк пасля пахавання Еўпраксія, відаць, адразу распачала жыццеапісанне сваёй духоўнай настаўніцы, каб расказаць усяму свету пра «святло дрыготкай зоркі» Ефрасінні. На карысць такога меркавання сведчыць уваж-лівы аналіз твора «Аповесць жыішя i смер-ці святой i блажэннай i найпадобнейшай Ефрасінні, ігуменні манастыра святога Спаса i Найсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку. Благаславі, Ойча!» (ска-рочана — «Жыціе Ефрасінні Полацкай»). Афіцыйна аўтар гэтага твора лічыцца невя-домым. Спецыялістамі амаль дакладна установлена, што напісаны ён у канцы 12 ст. Падрабязнасці ж, звязаныя з многімі момантамі жыцця святой ігуменні, не пакі-даюць сумнення ў тым, што пісаў «Жы-ціе...» чалавек, блізка знаёмы з Ефрасін-няй. У творы мала расказваецца пра тое, што адбывалася за сценамі манастыра, але шмат месца адводзіціда пераказу настаўлен-няў ігуменні сестрам у Хрысце, прыводзяц-ца даслоўна яе маленні. Тут зусім не ад-люстраваны ўдзел Ефрасінні ў палітычным жыцці княства, але ўзносіцца хвала яе ду-хоўным подзвігам. Таму свецкі чалавек або той, які ўсё жыццё быў свецкім i толькі ў старасйі прыняў духоўнае імя, не можа з'яўляцца аўтарам гэтага твора. Значыць, пісаў блізкі паплечнік, які прыняў пострыг яшчэ ў маладым узросце. 3 твора вынікае, што пісала яго жанчына-манашка: чыста па-жаноцку зроблены адбор эпізодаў, пасля суровых аскетичных радкоў роздуму Ефрасінні над філасофіяй чалавечага існа-вання ідзе амаль меладраматычны эпізод — плач князя Святаслава аб лёсе дачкі, якую замест шлюбнага балю i радасці мацярын-скай чакае жыццё ў пастах i маленнях. I гэта аплакванне маладосці паўтараецца ў «Жыціі...», як i ў былінах, тройчы: другі раз — пасля эпізоду гвалтоўнага пострыгу Ефра-сінняй роднай сястры Гардзіславы, трэці — пасля пастрыжэння Ефрасінніных плямен-ніц Вольгі i Кіраанны. Так востра адчуваць тое, чым даводзіцца ахвяраваць дзеля ведаў i веры, магла толькі жанчына, якая сама прыйшла ў манастыр праз пакуты i з-за ад-сутнасці іншага выбару. A менавіта так ста­ла манашкай 3. У той частцы твора, які да-тычыцца іерусалімскага паломніцтва, аўтар не забывае ні аднаго факта, пачынаючы ад узнёслага малення Ефрасінні перад далёкай дарогай i канчаючы дакладнай справазда-чай пра хваробу ігуменні: «I ляжала ў хва-робе сваёй 24 дні, і, даведаўшыся пра сваю смерць, сказала: «Паклічце да мяне прэсві-тэра, каб даў мне прычасці святых тайнаў, бо Вяшчальнік стаіць ужо блізка, чакаючы наказу Уладара». I прыйшоў прэсвітэр, не-сучы прычасць. Ефрасіння ж узнялася i пакланілася тройчы і, прыняўшы найчыс-цейшае цела i святую кроў Хрыстовую, лягла на ложак свой i перадала душу сваю ў рукі Бога жывога 24 дня месяца мая i ўвайшла ў пакоі нябесныя. Давыд жа з Еў-праксіяй i з іншымі пахавалі цела яе чэс-на». 3 кнігі «Жыціе...» можна даведацца пра тое, каго сустракала Ефрасіння па да-розе ў Іерусалім, якім святыням i як пакла-нялася там, у якім храме набыла залатое кадзіла i фіміям. Падрабязна апісаны ў ёй нягоды спадарожнікаў па наладжванні па­хавання полацкай ігуменні, калі тамтэй-шыя манахі забаранілі пакласці цела Ефра-сінні (як таго яна сама жадала) у лаўры святога Савы. Усё гэта таксама пацвяр-джае, што аўтар «Жыція...» быў разам з Ефрасінняй удзельнікам святога паломніц-тва. I найбольш верагодна, што ім была «цень вялікай асветніцы» — Еўпраксія. Яе зорным часам i стаў час напісання «Жы-ція...» — першага гістарычнага твора бела-рускай літаратуры, які па сваіх вартасцях набліжаецца да твораў тураўскага «Златоус­та» Кірылы i «Слова аб палку Ігаравым». Як ацанілі працу Звеніславы — Еўпраксіі яе сучаснікі, можна меркаваць па тым, што Радзівілаўскі летапіс, у якім нават няма

 

 

 

ўпамінання пра Ефрасінню Полацкую, дакладна адзначае дату смерці Еўпраксіі — 1202. Згодна з гэтым летапісам, памерла яна ў даволі старым узросце, у сяле Кідэк-ла, што на рацэ Нерль у Суздальскай зям-лі. Пэўна, да свайго скону Еўпраксія пра-цягвала справу асветы сярод святых сяс-цёр, перададзеную ёй Ефрасінняй. Цела ас-ветніцы было перавезена на родную По­лацкую зямлю i пахавана ў Бельчыцкім ма-настыры Барыса i Глеба, заснаваным яе бацькам.

Літ:. Аповесць жыція i смерці святой Еўфра-сінні Полацкай // Спадчына. 1989. №1; М е л ь -н i к a ў A. Помнік беларускай агіяграфіі // Там-сама; А р л о ў У.А. Еўфрасіння Полацкая — Евфросиния Полоцкая. Мн., 1992. Пушка­ре в а Н.Л. Женщины древней Руси. М., 1989.

І.А.Масляніцына.