ЗАРЭМБА-КАЛІНОЎСКІ
ЗАРЭМБА
Мікалай Іванавіч (15.6.1821—8.4.1879)
Музычны педагог i тэарэтык. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. Займаўся музыкай з
дзяцінства. Працягваў музычныя заняткі i ў час вучобы ў Пецярбургскім універсітэце. Напісаная ім сімфонія была з поспехам выканана студэнцкім аркестрам. Пасля за-канчэння універсітэта 3. паступіў на цы-вільную службу, але ў хуткім часе выйшаў у адстаўку, прадаў свой маёнтак, каб на ат-рыманыя грошы паехаць за мяжу для грун-тоўнага вывучэння музыкі. Займаўся ў вя-домага еўрапейскага тэарэтыка музыкі Маркса. Вярнуўшыся ў Пецярбург у 1854, прыняў на сябе кіраўніцтва харавым тава-рыствам пры лютэранскай Петрапаўлаў-скай царкве. У 1859 па запрашэнні А.Ру-бінштэйна пачаў чытаць лекцыі ў класах пры Імператарскім рускім музычным тава-рыстве, а пасля пераўтварэння гэтых кла-саў у 1862 у кансерваторыю прызначаны ў ёй прафесарам тэорыі музыкі. 3. вылучаўся як выдатны педагог i добры чалавек. Разам з Рубінштэйнам імкнуўся ўзняць Пецяр-бургскую кансерваторыю да ўзроўню леп-шых заходнееўрапейскіх кансерваторый. Калі ў 1867 Рубінштэйн адмовіўся ад кіраў-ніцтва кансерваторыяй, 3. стаў яе дырэкта-рам і, не пакідаючы педагагічнай дзейнас-ці, заставаўся на гэтай пасадзе да 1873. Ся-род вучняў 3. быў П.І.Чайкоўскі.
Феліцыян Марцін (4.3.1794—?)
Філосаф. Нарадзіўся на Навафудчыне. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся ў дзядзькі. Скончыўшы Дэрпцкую (Тартускую) гімназію (1813), паступіў у Дэрпцкі універсітэт i ў 1816 атрымаў ступень докта-ра філасофіі за дысертацыю «Разважанне аб цэхах рамесных у адносінах палітычных, i ў асаблівасці палітыка-эканамічных, з да-лучэннем патрэбных гістарычных паведам-ленняў» (выдадзена ў 1817 у Літве). Пасля заканчэння універсітэта накіраваны на службу ў Дзяржаўную камісію замежных спраў. Аднак пад уплывам кніг містычнага кірунку, асабліва пад уражаннем жыццеапі-сання Юнт-Шцілінга, адчуў цягу да духоў-нага подзвігу. У 1818 ён паехаў за мяжу i ўступіў у члены Базельскай евангельскай місіі. Адтуль накіраваны ў Астрахань, каб прапаведаваць хрысціянства сярод магаме-тан, потым перабраўся ў Шушу (Азербайджан), дзе місія купіла дом, арганізавала друкарню i выдавала кнігі духоўнага змес-ту. У 1830-я гады дзейнасць Базельскай мі-сіі ў Шушы спынена i 3.-K. пасяліўся і прапаведаваў у Тыфлісе (Тбілісі). Яго про паведзі вызначаліся арыгінальнасцю, пера-канаўчасцю, добра ўспрымаліся слухачамі. Сучаснікі характарызуюць яго як старанна-га служыцеля Богу i блізкім, які не ведаў раскошы, быў вельмі патрабавальны да сябе. У чаканні новага прызначэння з Базеля ён быў гатовы ісці хоць на край свету, абы служыць Богу паводле дадзенага абяцання. У 1856 наведаў радзіму, потым жыў у Рэве-лі (Таліне), дзе выдаў сваю аўтабіяграфію «М&тадыя гады».