ЖЫПМОНТ I

ЖУРАЎСКІ

Дзмітрый Пятровіч (1810—23.11.1856)

Эканаміст, статыстык. Паходзіў з дроб­ных дваран Магілёўскай губ. У 1829 скон-чыў Пецярбургскі кадэцкі корпус. 3 1831 працаваў у камісіі М.М.Спяранскага па складанні збору законаў Расійскай імперыі. 3 1845 у Кіеве на статыстычнай рабоце. Стварыў сістэму статыстычных паказальні-каў i метадаў вывучэння з'яў грамадства i прыроды, склаў праграму вывучэння прадук-цыйных сіл Расіі. У пытаннях п&тлтэкано-міі набліжаўся да разумения тэорыі пра-цоўнай i прыбавачнай вартасці. Прычыну ўсіх бедстваў народа бачыў у існуючых вытворчых адносінах, у размеркаванні прыватнай уласнасці па класах, адкуль вы-нікала, што галоўным тормазам развіцця прадукцыйных сіл Расіі з'яўляецца прыгон-нае права. Асноўнае прызначэнне ўсёй эканамічнай навукі бачыў у забеспячэнні росту народнага дабрабыту. Прагрэсіўныя палітэканамічныя ідэі Ж. абумовілі пра-вільны метадалагічны падыход да статыс­тычных даследаванняў, а яго статыстычныя працы зрабілі велізарны ўплыў на ўсё да-лейшае развіццё эканамічнай навукі ў Ра-сіі.

Те:. Об источниках и употреблении статисти­ческих сведений. М., 1946.

Jlim:. Б у с ь к о В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990.

(Зыгмунт, Сігізмунд) Стары (1.1.1467—1.4.1548)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага i кароль Польшчы ў 1506—48, сын Казімі-ра IV, унук Ягайлы, малодшы брат Аіяксан-дра. Мянушка «Стары» дадзена з прычыны таго, што яшчэ пры сваім жыцці (у 1530) дамогся каранацыі 10-гадовага сына, такса-ма Жыгімонта, які ўвайшоў у гісторыю як

 

 

Жыгімонт II Аўгуст. Ж. I не імкнуўся на-бываць новыя землі i расшыраць межы дзяржавы, a хацеў прывесці Беларуска-Лі-тоўскую дзяржаву i Польшчу ў «добраўпа-радкаваны стан». Як высакародны i мудры дзяржаўны правіцель ён найбольш клапа-ціўся пра дабрабыт i асвету сваіх падданых. Але жыццё вымушала яго адбіваць амаль пастаянныя нашэсці суседніх дзяржаў. Ка­ля 10 гадоў вёў вайну з маскоўскім князем Васілём Іванавічам, у выніку якой рускія войскі ў 1514 захапілі Смаленск, Себеж i Завалочча. Пры далейшым ix наступленні палкаводзец Канстанцін Астрожскі на чале беларуска-літоўскага войска 8.9.1514 уш-чэнт разбіў 80-тысячнае маскоўскае войска пад Оршай на р. Крапіўна. Гэту бліскучую перамогу святкавала амаль уся Еўропа. Ад-нак паводле ўмоў мірнага дагавора 1522 Смаленск застаўся за Масквой. Ваенныя сутычкі адбываліся i з крыжакамі, нягле-дзячы на тое, што гросмайстрам нямецкага ордэна Ж. I паставіў свайго пляменніка Альбрэхта. Каб канчаткова прывязаць Альбрэхта да Польшчы, Ж. I даў яму зван-не князя прускага i зацвердзіў герб Прусіі — чорны арол. Такім чынам крыжацкі Тэў-тонскі ордэн быў канчаткова пераўтвораны ў свецкае Прускае герцагства, у пэўнай ступені падвасальнае Польшчы i Вялікаму княству Літоўскаму. Лютэранства, прыня-тае ў Германіі i Прускім княстве, пачало хутка пашырацца ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. Ca смерцю ў 1526 апошняга мазавецкага князя Мазовія так-сама была далучана да Польшчы. Ж. I ад-мовіўся ад прапанаванай яму венгерскай кароны, што стала адной з прычын перахо-ду Венгрыі i Чэхіі да Габсбургаў.

У 1509, калі на ўкраінскія землі напаў малдаўскі гаспадар Багдан, каронны гетман М.Камнецкі ўчыніў рэйд па Малдавіі, а по-тым разбіў маддаўскае войска на Днястры. У час другога нападу Багдана Ж. I абвясціў паспалітае рушэнне (усеагульнае ўзбраен-не) i сабраў супраць яго 150-тысячнае вой­ска. У 1512 К.Астрожскі разбіў войска крымскіх татараў пад Вішняўцом. Вольнае казацтва паўднёвай Украіны i Запарожжа Ж. I рэарганізаваў у рэестравае войска, цэнтрам якога стала Запарожская Сеч. Па­водле яго указа казацкі атаман Е.Ражанскі падзяліў рэестравых казакоў на 20 палкоў (па 2 тыс. чалавек, a палкі — на сотні). 3 гэтага часу казацтва стала заслонай ад пас-таянных набегаў з поўдня — Крыма, Мал-давіі, Турцыі.

Вялікую «цвёрдасць душы i мудрасць» Ж. I выявіў у тым, што за часы яго доўгага княжання не было ганенняў на іншавер-цаў. Узнагароды за заслугі (староствы, ма-ёнткі, пасады, чыны i званні) ён раздаваў вартым таго, не звяртаючы ўвагу на вера-вызнанне. Так, у 1522 ён прызначыў пра-васлаўнага князя К.Астрожскага ваяводам трокскім. Пры ім беларуская i ўкраінская шляхта праваслаўнага веравызнання дабі-лася роўных правоў з магнатамі-католікамі. Шляхта дамаглася i выбарнасці (замест прызначэння) дэпутатаў у сойм. Ваенныя i фінансавыя рэформы з мэтай умацавання дзяржаўнай улады выклікалі ў 1537 супраць яго ўзброенае выступление — пратэст маг-натаў i шляхты (т.зв. «курыная вайна»). Дбаючы пра асвету сваіх падданых, Ж. I асабліва апекаваў Кракаўскі універсітэт, дзе былі выхаваны ў той час многія выдатныя паэты-лаціністы, багасловы, вучоныя, у ix ліку М.Капернік, Ф.Скарына. Прафесарам універсітэта ён дараваў правы высакарод-ства (nobilitatis).

Для Беларусі перыяд праўлення Ж. I быў часам развіцця вытворчых сіл феадаль-нага грамадства, пэўнага эканамічнага пра-грэсу. У барацьбе з буйнымі магнатамі ўзмацніла свае эканамічныя i палітычныя пазіцыі шляхта. Раслі i развіваліся гарады, многія з якіх набывалі самакіраванне па­водле магдэбургскага права. У гарадах уз-ніклі карпарацыйныя 'арганізацыі рамесні-каў — цэхі. 3 асяроддзя шляхты i гараджан пачала фарміравацца сацыяльная праслой-ка інтэлігенідыі. У гэты час практычна за

 

 

вяршыўся працэс фарміравання беларускай народнасці, з чым непасрэдна звязана развіццё беларускай культуры — літаратуры,мастацтва, архітэктуры. 3 гушчы рамёстваў вырастала мастацтва жывапісу, скульптуры, кнігадрукавання. У архітэктуры поруч з традыцыйнымі стылямі ўзніклі i развіваліся
рэнесансавыя элементы (замкі ў Міры i Вільні, цэрквы-крэпасці ў Сынкавічах, Супраслі, Маламажэйкаве, Заслаўі i інш.). На Беларусь усё больш шырока пранікалі ідэі заходняга Адраджэння, яго гуманізм, вальнадумства, патрыятызм. Развівалася i ўдасканальвалася беларуская мова — афі-
цыйная дзяржаўная мова Вялікага княства Літоўскага, на якой вялося дзяржаўнае i грамадскае справаводства, пісаліся заканадаўчыя акты, ствараліся мясцовыя i агульнадзяржаўныя летапісы. Патрэбнасць у адукаваных людзях абумовіла развіццё школьнай справы, ствараліся бібліятэкі.
Заможная моладзь вучьшася пераважна ў Кракаўскім універсітэце, а таксама ў іншых
універсітэтах Заходняй Еўропы. Ствараліся бібліятэкі. Найбольш значная з'ява духоўнай культуры гэтага часу — узнікненне беларускага кнігадрукавання — першага сярод усходніх славян. Заснавальнікам ягобыў Ф.Скарына, які на працягу 1517—20 выдаў у Празе 23 кнігі Бібліі на беларускай мове. У 1522 ён заснаваў друкарню ў Вільні i выдаў там «Малую падарожную кніжку»
(1522) i «Апостал» (1525). У Кракаўскай друкарні, створанай у 1503, першая кніга
на польскай мове надрукавана ў 1522. Да ліку найважнейшых фактараў развіцця пра­
ва адносіцца зацвярджэнне ў 1529 адзінага кодэкса законаў — першага Статута Вялікага княства Літоўскага. І.П.Хаўратовіч.