ДУНІН-ГОРКАВІЧ

ДУМАШЭЎСКІ

ДУЛЕВІЧ

Уладзіслаў

Матэматык, прафесар філасофіі. Гады нараджэння i смерці невядомыя. Паходзіў з Вялікага княства Літоўскага. У 2-й палове 18 ст. быў настаўнікам у манастырскіх школах княства, у т.л. ў галоўнай фран-цысканскай школе ў Гродне, дзе выкладаў філасофію i матэматыку (1768—69). Аўтар падручніка па матэматыцы i геаметрыі (за-хаваўся ў рукапісе).

Арнольд Барысавіч (1836—1887)

Юрыст. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і краўца. Дапамагаў бацьку ў яго працы, а з 13 гадоў стаў прыказчыкам у кнігарні. Пісьменнасці навучыўся тайна ад бацькоў у прыходскага дзячка. У 14 гадоў паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1855. Пасля непрацяглай служ­бы пісцом у канцылярыі папячыцельнагакамітэта ў Адэсе Д. звярнуў на сябе ўвагу вядомага рускага хірурга М.І.Пірагова, дзя-куючы якому паступіў у Рышэльёўскі ліцэй (1859), а праз год перайшоў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Там у 1862 атрымаў ступень кандыдата права i накіраваны за мяжу для падрыхтоў-кі да прафесарскага звання ў галіне цывіль-нага права. Пасля вяртання ў Расію служыў у Міністэрстве юстыцыі i ў Сенаце. У 1871 стаў рэдактарам-выдаўцом газеты «Судеб­ный вестник», у якой змясціў шэраг арты-кулаў па розных пытаннях практычнай юрыспрудэнцыі. Быў прыхільнікам пра-ктычнага кірунку ў вывучэнні права. Лі-чыў, што рускае цывільнае права пры уме­лым тлумачэнні i гістарычным асвятленні дзеючых крыніц без звароту да традьшый-ных інстытутаў рымскага права можа са-мастойна ператварыцца ў стройную сістэму норм. 3 сабранага ім на працягу цяжкага жыцця капіталу ў 56 тыс. руб. ён завяшчаў палову Пецярбургскаму універсітэту на стыпендыі лепшым студэнтам юрыдьгчнага факультэта (па 300 руб. у год) i 4 тыс. руб. Пепярбургскай кансерваторыі на прэмію за лепшыя рускія застольныя песні. Памёр у Пецярбургу.

Аляксандр Аляксандравіч (10.4.1854—9.1.1927)

Географ, краязнавец, педагог. Нарадзіў-ся на Гродзеншчыне. Адукацыю атрымаў у Гродзенскай гімназіі і ў Лісінскай лясной школе. Спачатку працаваў на радзіме, а з 1890 служыў ляснічым у Табольскай губ. i навуковым кансультантам шэрагу арганіза-цый па пытаннях паўночнай гаспадаркі, быў членам Камітэта Поўначы i выкладчы-кам у зоаветтэхнікуме. 3 пераездам у Та-больскую губ. ён заняўся ўсебаковым выву-чэннем краю. У 1908 кіраваў экспедыцыяй па даследаванні нізоўяў ракі Об. Актыўна працаваў у Табольскім губернскім музеі. Напісаў шэраг артыкулаў па лесаводстве, краязнаўстве, суднаходстве i інш. Асноўная яго праца — «Табольская поўнач» (1904), дзе прыведзены звесткі пра лясы, межы месцаў росту асобных відаў i парод дрэў, змешчана складзеная ім карта краю з паз-начэннем лясоў i тундраў.