ДМАХОЎСКІ
Фадзей Уладзіслававіч (1858—?)
Беларускі жывапісец, педагог. Нарадзіў-ся на Піншчыне. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1873—77), у Кракаве ў Я.Матэйкі. У 1907 выкладаў арнаментыку ў Вышэйшай школе заахвочвання мастацтваў у Пецяр-бургу. Пісаў кампазіцыі на гіст. тэмы i пйзажы («Прысяга князя», «Лясная глуш»). Аўтар серыі малюнкаў гербаў бел гарадоў для «Гербоўніка літоўскага», які публіка-ваўся ў пач. 20 ст. ў віленскіх часопісах «Kwartalnik tewski» («Квартальнік літоў-скі»), «Litwa i Rus» («Літва i Русь»). Вядомы яго графічная серыя партрэтаў польскіх ка-ралёў (Леха, Крака, Мешкі П, Пяста i інш.), гістарычных асоб (Т.Касцюшкі, На-палеона), дзеячаў культуры (А.Міцкевіча і інш.).
Mm.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии
XIX — начала XX в. Мн., 1974. Л.НДробаў.
ДОГЕЛЬ (Dogiel)
Мацей (6.8.1715—24.2.1760)
Псторык-археограф, прававед. Нарадзіў-ся ў в. Гембулы Лідскага пав. ў сям'і дроб-нага шляхціца. Пасля заканчэння піярскай школы ў Шчучыне ўступіў у ордэн піяраў і займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Ула-дальнік мяст. Шчучын надворны маршалак Вялікага княства Літоўскага Сцыпіа дэ Кампа даручыў яму выхаванне свайго сына. Разам са сваім выхаванцам Д. выязджаў за мяжу, наведваў лекцыі ў Лейпцыгскім і Парыжскім універсітэтах, удасканаліў свае веды ў філасофіі, міжнародным праве i ма-тэматыцы. Пасля вяртання на радзіму з канца 1740-х гадоў Д. — рэктар піярскага калегіума ў Вільні, заснавальнік школы з асобным інтэрнатам для шляхецкай мола-дзі. У апублікаваным «Паведамленні» пра адкрыццё гэтай школы Д. падкрэсліваў вя-лікую ролю асветы ў справе маральнага ўдасканалення народа. Шмат падарожні-чаў. У 1748 як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах i бібліятэ-ках Германіі, Францыі, Галандыі. Выка-рыстоўваў таксама рэдкія, малавядомыя або нават сакрэтныя афіцыйныя дакумен-ты, што захоўваліся ў каралеўскім архіве Кракава i Нясвіжскім архіве. Сабраў шмат гістарычных i дыпламатычных матэрыялаў i дакументаў. 3 васьмі запланаваных тамоў выдаў толькі тры пад назвай «Дыпламатыч-ны кодэкс Каралеўства Польскага i Вяліка-га княства Літоўскага». Нявыдадзеныя ма-тэрыялы (5 тамоў) у рукапісах паступілі ў Каралеўскую бібліятэку (Варшава), потым у Віленскі універсітэт, адтуль у Пецярбург-скую публічную бібліятэку. Д. выдаў таксама збор дакументаў па размежаванні дзяржаўнай граніцы Вялікага княства Лі-тоўскага з Польшчай у сярэдзіне 16 ст. Яго зборнікі матэрыялаў па гісторыі міжнарод-ных адносін Польшчы, Літвы i Беларусі за
13—18 ст. як гістарычныя крыніцы не страцілі свайго значэння да нашых дзён.
Літ:. Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 121—125.
Г.Я.Галенчанка.